ад рэдактара
27/01/2012 - 11:21

Савет ЕС па замежных справах пашырае крытэры абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх асоб і арганізацый. Афіцыйны Мінск стаў у выразную пазіцыю супрацьпастаўлення — ціск на палітвязняў павялічваецца, рэжым ідзе на канфрантацыю нават у выпадках, калі без страты гонару можна было зрабіць міратворчы крок.

тыднёвы агляд
27/01/2012 - 11:09

Галоўнае пытанне на будучыню — ці атрымаецца замірэнне з Еўрапейскім саюзам з боку Беларусі? Здаецца, што не.

Пачынаецца са справы Бяляцкага. 24 студзеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага, пакінуўшы ў сіле прыгавор суда Першамайскага раёна. Рашэнне судовай калегіі абвясціў 24 студзеня суддзя Уладзімір Сцяпурка.

Фігуры тыдня

Біятланістка Дар’я Домрачава завяршыла этап Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы перамогай у гонцы з масавым стартам. Домрачава дапусціла два промахі на першай стральбе і займала 26-ю пазіцыю, але на наступных агнявых рубяжах была дакладная і атрымала ўпэўненую перамогу.

Другое месца заняла славачка Анастасія Кузьміна, трэцяй фінішавала лідар агульнага заліку Магдалена Нойнер з Германіі.

Яшчэ адна беларуска Надзея Скардзіна дапусціла 1 промах і паказала на фінішы 21-ы вынік.

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў на мінулым тыдні рызыкаваў стаць суб’ектам міжнароднага скандалу. Але са слізкай сітуацыі выйшаў сухім і свабодным. Французскі адвакат Уільям Бурдонаў падаў іск супраць беларускага міністра, які знаходзіўся з візітам у Францыі па запрашэнні Інтэрпола. Нягледзячы на высокі статус чыноўніка і афіцыйнае запрашэнне, абвінавачванні француза былі досыць сур’ёзныя. На думку Бурдонава, паліцыя мусіла неадкладна арыштаваць Куляшова, які знаходзіўся ў Ліёне на канферэнцыі Інтэрпола.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына цягам тыдня двойчы была аб’ектам увагі. Першы раз, калі ў эфіры праграмы «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь–1» заявіла, што тэрытарыяльна Беларусь не больш чым Маскоўская вобласць (да ведама, тэрыторыя Беларусі ў 4,5 разы большая за тэрыторыю Маскоўскай вобласці). Такую заяву дзяржаўны чыноўнік, што адказвае за дакладнасць падлікаў, зрабіла, аргументуючы магчымае скарачэнне колькасці незалежных назіральнікаў на выбарах у Беларусі.

Факты, падзеі, людзі
27/01/2012 - 15:58
-

Ініцыятарам яе з'яўляецца міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".

У межах кампаніі, у падтрымку беларускіх палітвязняў з відэа-зваротамі выступяць вядомыя ўкраінцы.

Першым з іх стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі, Раман Бязсмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.

Факты, падзеі, людзі
27/01/2012 - 15:50

Прыкладна ў 15.30 у пятніцу, 27 студзеня, на адной з вуліц Мінска супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі вядомага праваабаронцу, былога следчага пракуратуры і воіна-афганца Алега Волчака.

Кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Палітыка
27/01/2012 - 11:15

Шляхам катаванняў і пагроз жыццю яго сям’і з Андрэя Саннікава выбілі прашэнне аб памілаванні. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 студзеня распавяла Ірына Халіп. Паводле яе слоў, пагроза жыццю яе мужа пасля гэтага толькі ўзмацнілася.

Палітыка
27/01/2012 - 11:00

Усе папярэднія выбарчыя кампаніі апазіцыя выконвала ролю спарынг-партнёра ўлады, але сёння ў яе з’явіўся шанец на ўласную ролю.

Эканоміка
27/01/2012 - 10:58

На гэтым тыдні бізнэс-супольнасць атрымала цікавую навіну. Нацбанк рыхтуе абгрунтаванне правядзення ў краіне эканамічнай амністыі, ужо папярэдне вызначыўшы схему рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

Повязь часоў
27/01/2012 - 09:24

Забойства Вільгельма Кубэ было нечаканым і для Берліна, і для Масквы. Кажуць, Сталін выклікаў першага сакратара ЦК КП(б)Б і начальніка ЦШПР Панцеляймона Панамарэнку і спытаў: «Хто забіў Кубэ?» А Панамарэнка пра забойства нават і не чуў. Камандаванне ні адной партызанскай брыгады яму яшчэ нічога не паведаміла, бо само пакуль цвёрда не ведала, хто дакладна забіў Кубэ.

(На фота:Аніта Кубэ з дарослымі сынамі. Гэта фота Аніта даслала Галіне Мазанік у лісце ў 1992 г.)

Повязь часоў
27/01/2012 - 09:15
-

Пасля таго, як «Беларуская чыгунка» перайшла на фармат «гарадскіх электрычак», кірунак Мінск—Заслаўе стаў вельмі папулярным не толькі сярод жыхароў старажытнага беларускага горада, але і сярод мінчан. Праўда, не шмат хто з цяперашніх беларусаў ведае адказ на пытанне, чаму чыгуначная станцыя ў Заслаўі называецца «Беларусь». Для гэтага вернемся на 90 гадоў назад.

(На здымку: польскі памежнік)

Культура
27/01/2012 - 09:13

Ён «сочыць за лёсам колішніх народаў Кароны» і «калі што, гатовы дапамагчы». А мы гатовыя паслухаць аўгусцейшую, як ён сцвярджае, асобу. Мы размаўлялі ў Вільні, у гатэлі «Плаза». Мой суразмоўца — меркаваны нашчадак Ягайлы, на сёння паспаліты грамадзянін Латвіі — тлумачыць гістарычныя калізіі і сучасную стратэгію свайго жыцця.

Палітыка
26/01/2012 - 11:03
-

На імя галоўнага рэдактара “Новага часу” прыйшоў ліст ад палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча. Ён датаваны 19 студзеня, а поштай дастаўлены 23 студзеня.

Замежжа

Выхад трэйлера фільма “Дыктатар” (аўтар сцэнару — славуты брытанскі комік Саша Барон Коэн) выклікаў вялікую дыскусію пра высвятленне праблемы дыктатару ў сучасным кінематографе.

Здаецца, Галівуд вырашыў стрыгчы купоны з тэмы арабскай рэвалюцыі. У снежні мінулага года адбылася прэм’ера трэйлера фільма “Дыктатар”, які распавядае пра гісторыю аднаго арабскага дыктатару.

У Расіі стартуе палітычная рэформа, дзякуючы якой на працягу года можа з’явіцца некалькіх дзясяткаў новых зарэгістраваных палітычных аб’яднанняў. Пра магчымыя пагрозы і перспектывы рэформы для крамлёўскай эліты журналіст “НЧ” Алег Новікаў размаўляе з расійскім журналістам Аляксеем Тарасавым.

Міт Ромні, адзін з прэтэндэнтаў на пасаду кандыдата ад рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах гэтага года, можа перамагчы Барака Абаму. Аднак пры ўмове, што разбурыць забабоны амерыканцаў супраць мармонаў.

Факты, падзеі, людзі

Забаронены ўладамі Праваабарончы цэнтр “Вясна” рыхтуецца пакінуць памяшканне, якое ён займае больш за дзесяць гадоў. Гэта звязана з тым, што 24 студзеня Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле вырак суда першай інстанцыі адносна старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, якога прыгаварылі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за “сакрыццё прыбыткаў у асабліва буйным памеры”.

Грамадства

Горы смецця на зямлі, плывучыя айсбергі з пластыку — тэхнічны прагрэс пакідае пасля сябе тысячы тон адходаў. Але чалавек знайшоў спосабы здабычы грошай з тых самых гор смецця. Дырэктар прыватнага прадпрыемства «Смеццесарціровачная станцыя Заходняя» Дзмітрый Кучук ведае: грошы валяюцца пад нагамі і зусім не пахнуць. Для гэтага трэба паглядзець на смецце як на рэсурс і задзейнічаць закон ды... эстэтыку.

Палітыка

Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам, каб абмеркаваць становішча праваабаронцаў у Беларусі.

Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку мужнай працы праваабаронцаў Беларусі.

Еўракамісар камісар выказаў занепакоенасць з нагоды палітычна матываваных пераследаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі.

Культура

«Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства з грамадскасцю ў справе аховы спадчыны», — заявіў на прэсавай канферэнцыі старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

У пацвярджэнне сваёй заявы ён прывёў шмат фактаў, у тым ліку па абароне грамадскасцю ўнікальных куткоў гістарычнага цэнтра Мінска — старажытнай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча.

Эканоміка

Большасць з нас звыкла лічыць, што беларускія ўлады маюць пэўную палітычную лінію, згодна з якой кіруюць сацыяльна-эканамічнымі працэсамі. А на самай справе, хто кім кіруе — сабака хвастом, ці наадварот — на гэта пытанне няма выразнага адказу.

Яны пра нас

Беларускія эксперты і палітыкі хоць і абмяркоўваюць тэму санкцый, але веру ў іх эфектыўнасць ужо даўно страцілі. Яны кажуць пра тое, што ўлада з лішкам кампенсуе неўязным у Еўропу службоўцам іх маральныя страты матэрыяльнымі выгодамі. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый баяцца зваротнай рэакцыі беларускіх улад на ўзмацненне жорсткасці санкцый, мяркуючы, што пад нож могуць пайсці апошнія сумесныя праграмы.

Літбеларусь

Варта прачытаць

Нашы людзі ў Галівудзе

Кастусь ЛАШКЕВІЧ

http://news.tut.by/culture/223900.html

 

заяві сваю тэму

Відэа

Аб'явы

 

Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.