№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Уладзімір Някляеў
Дата: пят, 05/03/2010 - 09:43
Пісьменнік Уладзімір Някляеў ачоліў новую грамадзянскую кампанію пад назвай «Гавары праўду». Яе заснавальнікамі выступілі пісьменнікі Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, грамадскія дзеячы Зінаіда Бандарэнка і Генадзь Грушавы, акадэмік Радзім Гарэцкі, экс-кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Таццяна Процька, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.
Уладзімір Някляеў, прэзентуючы кампанію, зазначыў, што яе мэта — усведамленне беларускім грамадствам рэальнага стану рэчаў у краіне, дзе «мала месца праўдзе і шмат — мане». Таксама пісьменнік падкрэсліваў, што гэта не палітычная кампанія, а культурная і грамадская ініцыятыва. Ніводная палітычная партыя ці грамадская арганізацыя не ўвайшлі ў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду».
Лідэр новастворанай кампаніі расказаў, што да яго неаднаразова звярталіся «нябедныя людзі» з прапановай падтрымаць яго вылучэнне на прэзідэнцкіх выбарах, аднак ён адмовіў. Гэтыя ж «нябедныя людзі», якія жывуць пераважна за межамі краіны, а менавіта ў Расіі, пагадзіліся спансаваць новую грамадскую ініцыятыву.







.jpg)













Пакінуць новы каментар