№ 7 (278) 17 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Лідзія Ярмошына
Дата: пят, 27/01/2012 - 11:05
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына цягам тыдня двойчы была аб’ектам увагі. Першы раз, калі ў эфіры праграмы «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь–1» заявіла, што тэрытарыяльна Беларусь не больш чым Маскоўская вобласць (да ведама, тэрыторыя Беларусі ў 4,5 разы большая за тэрыторыю Маскоўскай вобласці). Такую заяву дзяржаўны чыноўнік, што адказвае за дакладнасць падлікаў, зрабіла, аргументуючы магчымае скарачэнне колькасці незалежных назіральнікаў на выбарах у Беларусі.
Да таго старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла БелаПАН, што Цэнтрвыбаркам не будзе рэкамендаваць уключаць у выбарчыя камісіі большую колькасць прадстаўнікоў апазіцыі. «Мы не можам рэкамендаваць. Больш таго, не буду я гэтага рабіць. Таму што тыя асобы, якія працавалі ў выбарчых камісіях ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах, не дапамагалі, а пагаршалі стан спраў. Яны рабілі абстаноўку ў камісіях абсалютна канфліктнай, немагчымай для працы астатніх членаў камісіі», — сказала яна.
Ярмошына лічыць, што пры фармаванні выбарчых камісій трэба зыходзіць з персаналій. «Калі персаналіі сябе дрэнна зарэкамендавалі, то незалежна ад палітычных пераваг цалкам абгрунтавана будуць прымацца рашэнні, якія не будуць уключаць у камісіі дадзеных асоб», — заявіла кіраўнік ЦВК.
Яна падкрэсліла, што «гэта права мясцовых выканаўчых органаў — уключаць ці не ўключаць прадстаўнікоў апазіцыі». «Тут ніякіх указанняў быць не можа. Рашэнні будуць прымацца зыходзячы з мясцовых умоў, кожнай мясцовай уладай горада, раёна, рэгіёна самастойна», — адзначыла Ярмошына.
Лідзія Ярмошына таксама адзначыла, што пагрозы байкоту выбараў гучаць напярэдадні кожнай выбарчай кампаніі. Аднак, мяркуе старшыня Цэнтрвыбаркама, за мінулыя 11 гадоў ніхто дзеянняў па байкоту не рабіў. На думку кіраўніцы ЦВК, насельніцтва перш за ўсё зацікаўлена не ў палітычнай разнастайнасці, а ва ўстойлівым існаванні дзяржавы.




















Пакінуць новы каментар