/ Ганна Гоманава

/ Ганна Гоманава

Ганна Гоманава папулярызуе жывапіс праз аголеную натуру. Каб наблізіць да аўдыторыі ўласныя карціны, мастачка зрабіла пікантную фотасесію напярэдадні адкрыцця другой персанальнай выставы ў Мінску. Экспазіцыя пад назвай «Ваяж» прысвечана падарожжам мастачкі па свеце.

— Тэма аголеных целаў вечная і актуальная. Вядома, калі гэта не выглядае пахабна, — расказала «Салідарнасці» мастачка, а па сумяшчальніцтву прафесійная мадэль Ганна Гоманава. — Фотасесія выкананая прафесійна. Гэта не нейкая спантанная праца — я і мая каманда сур’ёзна рыхтаваліся, імкнуліся стварыць якасны прадукт. Фатаграфіі будуць скарыстаныя для друкаванай прадукцыі — плакатаў, запрашальных, буклетаў, якія рэкламуюць выставу карцін.

У скарбонцы аўтара з дынастыі знакамітай сям’і мастакоў гэта будзе ўжо другая персанальная выстава. Адкрыццё першай адбылося летась у сталічнай галерэі «Ласандр-арт». Тады піяр-кампанія была не менш правакацыйнай. Аголеная мастачка, прыкрываючы інтымныя часткі цела толькі карцінамі, з білбордаў і глянцавых старонак заклікала ацаніць сваю творчасць усіх неабыякавых.

Адкрыццё персанальнай выставы Ганны Гоманавай адбудзецца 4 верасня ў гатэлі Crowne Plaza. Экспазіцыя будзе даступная для прагляду ўсіх жадаючых на працягу двух тыдняў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).