№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Віталь Артыст
Дата: пят, 12/03/2010 - 08:51
Галоўную рок-карону 2009 года — прэмію ў сферы альтэрнатыўнай музыкі — атрымаў гурт «BeZ bileta», лідэрам якога з’яўляецца музыкант Віталь Артыст. Таксама калектыў перамог у намінацыях «Альбом года» (альбом «Афрыка») і «Кліп года» (на песню «Афрыка»). «Я пакуль яшчэ не асэнсаваў, што азначае для нас гэтая перамога. Паколькі для нас свята — гэта любы канцэрт, кантакты з публікай. Лепшая ўзнагарода для нас — гэта запрашэнне зайграць на канцэрце», — перадае словы лідэра калектыву Віталя Артыста БелаПАН пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу.
Калектыў працуе на беларускай сцэне ад 1998 года. За гэты час слухачам было прадстаўлена сем альбомаў, а творчасць «BeZ bileta» некалькі разоў адзначалася на «Рок-каранацыі». Так, калектыў быў прызнаны «Адкрыццём года» па выніках 2000-га. Тады падчас свайго выступу на «Рок-каранаванні» гурт зладзіў «урачыстае адкрыццё» слоіка салёных агуркоў. Уражаны лідэр групы «Ляпіс Трубяцкой» і вядомы рок-музыка Сяргей Міхалок падараваў калектыву ўласную гітару.
Апроч «BeZ bileta», сёлета на цырымоніі «Рок-каранацыі» была адзначаная творчасць Зміцера Вайцюшкевіча («Выканаўца года»), гурта «Ляпіс Трубяцкой» («Песня года» — кампазіцыя «Ружовыя акуляры»), гурта «The Toobes» («Дэбют года»). Гурт «Крама» перамог у намінацыі «Традыцыі і сучаснасць», «Нейра Дзюбель» — у намінацыі «За вялікі ўнёсак у развіццё беларускага рока», «Князь Мышкин» — у намінацыі «За адданасць жанру». Рок-князёўнай была названая салістка калектыву «Naka» Анастасія Шпакоўская.
Лепшым «Поп-рок-праектам» стаў гурт «Open Space». У намінацыі «Праект года» адзначаны альбом «Тузiн Гiтоў. Перазагрузка», у намінацыі «Падзея года» — канцэрт «N.R.M». Гурт «Нестандартны варыянт» атрымаў крыштальную карону ў намінацыі «Рэп-праект года», а «Жнюв» — у намінацыі «Вяртанне года».







.jpg)













Пакінуць новы каментар