№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Андрэй Саннікаў
Дата: пят, 12/03/2010 - 08:51
Каардынатар «Хартыі–97» Андрэй Саннікаў агучыў 6 сакавіка ў Вільні падчас запісу перадачы «Форум» на тэлеканале «Белсат» свой намер балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца на пачатку 2011 года. Андрэй Саннікаў у свой час зрабіў добрую дыпламатычную кар’еру.
Будучы кандыдат у прэзідэнты нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе (аднагодак дзеючага кіраўніка Беларусі), скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Напрыканцы 1980-х працаваў у Сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, затым у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, быў дарадцам Місіі Беларусі ў Жэневе. У 1995 годзе Аляксандр Лукашэнка прызначыў Саннікава намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Аднак праз год, перад самым рэферэндумам, дыпламат і наменклатурны чыноўнік сышоў у адстаўку. З таго часу Андрэй Саннікаў папоўніў апазіцыйныя шэрагі. З лістапада 1996 года з’яўляецца каардынатарам нефармальнай грамадскай ініцыятывы «Хартыя–97», таксама цяпер займаецца арганізацыяй дзейнасці грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Раней пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі заявіў экс-намеснік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч.







.jpg)













Пакінуць новы каментар