№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Аляксей Грышын
Дата: пят, 05/03/2010 - 09:43
Першае ў гісторыі суверэннай Беларусі «золата» ў зімовых Алімпійскіх гульнях атрымаў фрыстайліст Аляксей Грышын. 30-гадовы спартсмен ужо пасля першай спробы меў лепшы вынік з трох беларускіх фрыстайлістаў і другі сярод 12 фіналістаў. Другая спроба ўзнесла Аляксея на першае месца алімпійскага п’едэсталу. «Срэбра» дасталася амерыканцу Джэрэту Пітэрсану, бронза — кітайцу Лю Чжонгіну. Развітвацца са спартовай кар’ерай Аляксей не збіраецца і, калі не будзе пагаршэння са спіной, плануе рыхтавацца да Алімпіяды ў Сочы.
Для Аляксея Грышына гэта былі чацвёртыя Алімпійскія гульні. У японскім Нагана ў 1998 годзе ён быў восьмым, у амерыканскім Солт-Лейк-Сіці атрымаў «бронзу», а ў 2006 годзе ў Турыне заняў чацвёртае месца. Алімпійскае золата Ванкувера–2010 спартовец выйграў там жа, дзе 9 гадоў таму адзіны раз выйграў золата чэмпіянату свету.
Аляксей пачаў свой шлях у спорце з чатырох гадоў як гімнаст, аднак пасля перайшоў у фрыстайл, у якім і дасягнуў вышэйшай вяршыні кар’еры. Па вяртанні ў Мінск спартовец расказаў, што цяпер марыць пра адпачынак ды нараджэнне дзіцяці.







.jpg)













Пакінуць новы каментар