№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Аляксандр Лукашэнка
Дата: пят, 03/09/2010 - 09:00
Нязменны кіраўнік Беларусі адзначыў 56-ы дзень нараджэння. Ад гэтага года Аляксандр Рыгоравіч на дзень маладзейшы -- у яго афіцыйнай біяграфіі дзень народзінаў цяпер не 30 жніўня, а 31. У гэты ж дзень нарадзіўся малодшы сын Лукашэнкі Мікалай. Прэс-служба прэзідэнта адмаўляе змены ў біяграфіі, але ж масавай амнезіі пакуль у нашых суайчыннікаў не назіралася. Святочны дзень Лукашэнка правёў у рабочай паездцы па Гомельскай вобласці. У Мазырскім раёне абмяркоўвалася харчовая бяспека краіны ды патрэбы павелічэння экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі. Падчас наведвання Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу размовы вяліся вакол тэмы паставак венесуэльскай нафты.
Прэс-служба Адміністрацыі прэзідэнта не распаўсюджвае інфармацыю, як кіраўнік Беларусі адзначае свае дні народзінаў, адзінае, што Павел Лёгкі аднойчы заўважыў, што святкаванні звычайна сціплыя. Падчас аднаго з выступаў Аляксандр Лукашэнка сказаў, што не ўхваляе памкненняў падначаленых дагадзіць яму. «Як толькі ты бачыш, што табе пачынаюць глядзець у рот і спяваць песні хвалебныя — усё, труба. Заўтра рухне краіна… Што, маімі партрэтамі і лозунгамі ўвешаная сталіца, іншыя гарады краіны? Мясніковіч ведае, як у часы ягонага кіраўніцтва прэзідэнцкай адміністрацыяй я адрэагаваў, калі ў калоне дэманстрантаў пранеслі партрэты кіраўніка дзяржавы. Я яго выклікаў і папярэдзіў: яшчэ адзін партрэт, арганізаваны падчас дэманстрацыі, і ты не будзеш кіраўніком адміністрацыі». Аднак, чаго крывіць душой, асоба Лукашэнкі ў свядомасці беларусаў замацаваная як асоба нязменнага прэзідэнта і «добрага цара».







.jpg)













Пакінуць новы каментар