xxx

/ Навагоднія імпрэзы

/ Навагоднія імпрэзы

На Калядныя святы

Нацыянальны музей гісторыі і культуры (вул. Маркса, 12) у навагодні час па суботах (26 снежня, 2 і 9 студзеня) запрашае на батлеечныя спектаклі, штогадзіны з 12.00 па 16.00 — агляд экспазіцыі можна спалучыць са знаёмствам з традыцыйным лялечным тэатрам.

Нацыянальны мастацкі (вул. Леніна, 20) з 3 снежня па 15 студзеня — не зусім звычайны праект «Дзмітрый Малаткоў. Мастацтва эстампа». Фактычна ён прысвячаецца творчасці суаўтара друку графічных аркушаў, які ўдзельнічае ва ўвасабленні першапачатковай задумы тэхнічнымі сродкамі — рыхтуючы друкарскі станок, паліграфічны камень і іншыя прыстасаванні, звязаныя з рэалізацыяй твора станковай графікі ў розных спосабах друку. Гэта і літаграфія, і афорт, і ксілаграфія, і лінагравюра.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) запрашае з 22 снежня па 9 студзеня пазнаёміцца з палотнамі маладых (як заўсёды, у нас гэты статус маюць мастакі да 35 год) выпускнікоў 1999–2000 гадоў Акадэміі мастацтваў Андрэя Пяткевіча і Уладзіміра Зленка на выставе «Рыба Lоve». Аўтары абяцаюць «мноства асацыяцый, гульні, глыбіні і гумару», якія выявяцца ў суплёце язычніцкіх і хрысціянскіх культурных традыцый.

Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) з 23 снежня па 17 студзеня — адпаведны часу мастацкі праект «Калядны фэст» — творы мастакоў, выкананыя ў розных тэхніках на зімовую ці калядную тэматыку. Фармат фэсту не зусім звычайны — да ўдзелу запрошаны не толькі сталыя сябры Саюза мастакоў, але і студэнты мастацкіх вучэльняў і нават таленавітыя аматары. Пройдуць дабрачынныя акцыі ў падтрымку дзеяння «Беларускага дзіцячага хоспісу. Асобна будзе прадстаўлены «Полацкі абярэг», вялізнае палатно 3х25 метраў, якое складаецца з кавалкаў вышытых або выкананых у іншых тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва фрагментаў, твораў прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў свеце ў гонар нашага найстаражытнага культурнага цэнтра.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску з 22 снежня па 1 сакавіка знаёмяць з экспазіцыяй «Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX — пачатку XX стагоддзяў», прысвечанай жыццю і творчасці знакамітага польскага паэта і драматурга эпохі рамантызму. Гэта чарговая прэзентацыя калекцый У. Ліхадзедава, зборы якога, прысвечаныя гісторыі гарадоў Беларусі, ужо добра вядомыя па шэрагу ранейшых паказаў і публікацыях у шыкоўных сувенірных альбомах.

Галерэя «Zнята» ў кінатэатры «Цэнтральны» прываблівае фотааматараў адразу двума паказамі. «Вяртанне з адпачынку» Юрыя Кулікова — імпрэсіяністычны аповед, які злучае пясчаныя пляжы Балгарыі і мінскія вуліцы. А «100% Арабіка» — успаміны фатографаў і спелеолагаў Аляксея Антаненкі, Віталія Раковіча, Дзмітрыя Бельскага пра глыбейшыя ў свеце — да 2191 метраў — пячоры ў Абхазіі, у гарах Заходняга Каўказа і пра самі горы.

Для дзетак

Купалаўскі 29 снежня аб 11.30 «Прыгоды Заранкі і Янкі», прэм’ера, а 3 студзеня, у нядзелю, у Тэатры лялек аб 11 гадзіне — дзіцячая класіка «Піпі — Доўгаяпанчоха» (па-руску), адзін з першых прагонаў спектакля, які ўжо здабыў добрыя водгукі гледачоў.

Яшчэ адзін прэм’ерны спектакль на галоўнай нацыянальнай сцэне — 28 снежня, «Translations» Б. Фрыла.

6 студзеня на малой сцэне Купалаўскага — «Старамодная камедыя» ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага і рэжысуры Аляксея Арбузава. Камерную дзею на суд гледачоў прадстаўляюць заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым Ала Ельяшэвіч у дуэце з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Рагаўцовым.

Купалаўскі ў той жа дзень — «Хам» паводле Э. Ажэшкі ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева (прэм’ера 10 чэрвеня). Выдатны ансамбль акцёраў — Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч, Генадзь Аўсяннікаў. Гісторыя пра каханне, «адвечная і разам з тым незвычайная, складаная і трагічная, але ж і такая простая, бо самае галоўнае ў каханні — гэта разумець адзін аднаго». Цікава, што Купалаўскі тэатр ужо ставіў гэтую п’есу — ажно ў 1921 годзе.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).