/ Леанід Несцярчук: Я нарадзіўся на полі бітвы напалеонаўскіх карпусоў

/ Леанід Несцярчук: Я нарадзіўся на полі бітвы напалеонаўскіх карпусоў

Леанід Несцярчук, беларускі гісторык з Брэста, кіраўнік грамадскага аб’яднання “Фонд імя Тадэвуша Касцюшкі” пачаў падрыхтоўку новай кнігі, прысвечанай ролі Беларусі ў Напалеонаўскай вайне 1812 года.

За яго аўтарствам ужо выдадзеныя працы па Напалеоне Ордзе, Тадэвушу Касцюшку і Станіславу Панятоўскаму, якія крытыкі назвалі пачаткам беларускага гістарычнага даследавання. З вывучэння вайны 1812 года пачынаўся прафесійны шлях Леаніда Несцярчука як гісторыка. Гэта вайна засталася па-за ўвагай беларускага інтарэсу, распавёў навуковец у гутарцы са Змітром Кісялём.

— Любая гістарычная праца, калі аўтар прэтэндуе на важны дакумент, патрабуе, канечне, працаваць у архівах. Я пабываў ва многіх архівах, музеях, бібліятэках свету. Еўропы і Амерыкі нават. Працаваў у Швейцарыі, Злучаных Штатах Амерыкі. Калі пісаў пра Напалеона Орду, то большая маса дакументаў паходзіла з Польшчы. Асноўная калекцыя Ордаўскіх акварэляў знаходзіцца ў Кракаве. Калісьці Орда так і прасіў сваю пляменніцу Хелену Скірмунт, каб яна захавала ўсе яго працы і зберагала. У пэўны час яна перадала некалькі калекцыяў у Кракаўскі нацыянальны музей. Зараз яны так і захоўваюцца, дык вось, давялося і там мне папрацаваць. Аказвалі дапамогу, прадставілі электронны варыянт, таму амаль усё апублікавана ў выданні. Галоўная крыніца па напісанню кніг пра Орду, Касцюшка і Панятоўскага, гэта польскія архівы. У Познані шмат малюнкаў, шмат гістарычных дакументаў. Калі пісаў пра Тадэвуша Касцюшка, то, зразумела, гэта архівы і музеі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вельмі прыемна працаваць, калі чакаюць даследчыка і падрыхтоўваюць замоўленыя ім рэчы. Многа цікавага было мною знойдзена, не думаю, што нехта раней гэтым займаўся, можа я першы з Беларусі.

— Сёлета 200-годдзе Напалеонаўскага нашэсця. Ёсць ідэя адлюстраваць тыя падзеі?

— Натуральна, што гэта мая тэма. Я абараніў у 1996 годзе дысертацыю кандыдата гістарычных навук па тэме “Беларусь у вайне 1812 года”. Гэта мая тэма. Я яе люблю. Я нарадзіўся на полі бітвы напалеонаўскіх карпусоў з 3-й рускай арміяй у вёсцы Гарадзечна, Харкі ў Пружанскім раёне. Там была бітва, якая зрабіла адбітак на маім дзяцінстве, і я проста гэтым жыў. Мабыць, тое быў першы крок да прафесійнага гісторыка.

Абарона дысертацыі была бурная, бо мае погляды на вайну 1812 года адрозніваліся карэнным чынам ад афіцыйнай трактоўкі расійскай, савецкай. Беларусь у вайне 1812 года займала асобае месца. Гэта быў перыяд, калі пасля паўстання Касцюшкі прайшло 16 гадоў, і расійскія ўлады не паспелі русіфікаваць так насельніцтва, каб яно поўнасцю стала на бок Расійскай Імперыі. Гэтае мясцовае насельніцтва, шляхта, магнаты яшчэ жылі тымі ідэямі — вольнасці і братэрства, што было да расійскай акупацыйнай улады. Безумоўна, беларускае насельніцтва стала на бок Напалеона. Яно чакала яго як збавіцеля ад рускага засілля. Ушаноўвала яго, і гэта натуральна. Большасць народа стала на бок Напалеона, і яны чакалі аднаўлення сваёй краіны. І гэта было зроблена першым загадам Напалеона: ад 1 ліпеня 1812 года ў Вільні быў падпісаны загад аб абнаўленні ВКЛ. Аб гэтым трэба гаварыць? Трэба. Гэта факт гісторыі, які вельмі важны. Мы ведаем, што Напалеон падпісаў гэты загад ва ўгоду сваім амбіцыям, сваім інтарэсам, каб папоўніць свае запасы, людскі рэсурс. Але гэта было!

Гісторык Леанід Несцярчук абяцае, што паспрабуе адкрыць грамадству новы погляд на вайну 1812 года і правільна зразумець беларускіх патрыётаў.

Паводле Радыё Рацыя 

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/