xxx

/ Захад: дакументацыя і прымірэнне

/ Захад: дакументацыя і прымірэнне

Як гэта часта здараецца ў сучасным Берліне, мы шпацыруем па былой заходняй частцы, а ў пары метрах злева ад нас – забудовы ўсходняй. Пасярэдзіне – парослы бур’янам пустыр. Гэта вуліца Бернаўэр штрасэ, якую ўлады горада пастанавілі ператварыць у запаведнік Берлінскага мура. Хутка тут адновяць больш за паўкіламетры фартыфікацый. “Тут я цяпер жыву!” – паказвае руская дзяўчына Насця на высокі дом, які вытыркае пасярод вуліцы, як самотнае дрэва на тапаграфічнай мапе, як зуб на дзясне старога.

(У 1990-я гады пастар Манфрэд Фішар і яго парафіяне абаранялі ад разбурэння адрэзак Берлінскага муру ў іх квартале – былым французскім сектар Заходняга Берліна)

Насця паведамляе, што да 1989 году яе дом, які цудам ацалеў падчас зачысткі памежнай тэрыторыі, шчыльна прылягаў да Мура з усходняга боку. Выносячы смецце, сённяшнія жыхары могуць памацаць умураваныя ў сцены колцы – сляды нейкіх аб’ектаў, пра прызначэнне якіх яны могуць толькі здагадвацца. Зрэшты, даволі хутка Насця зможа ўведаць гэта з інфармацыйных стэндаў і шыльдачак. Паводле планаў Музея дакументацыі Берлінскага мура, уся Бернаўэр штрасэ неўзабаве стане мемарыялам. Гэта адбываецца па ініцыятыве Таварыства Берлінскага муру – мы акурат мусім сустрэцца з яго заснавальнікам, лютэранскім пастарам Манфрэдам Фішэрам.

На Бернаўэр штрасэ Мур падзяліў на “ўсходнікаў” і “заходнікаў” вялікую лютэранскую абшчыну. Агульная царква – неагатычная капліца Прымірэння, трапіла ў так званую “паласу смерці”, доступ да яе быў закрыты з абодвух бакоў горада.  На пытанне, што прымусіла яго абараняць Мур ад разбурэння, цяперашні лідэр абшчыны Манфрэд Фішэр дае вельмі просты адказ: “Я жыў тут. Музей дакументацыі знаходзіцца на месцы майго дому”. На даху музея –  аглядная пляцоўка, з якой добра відаць усе ўратаваныя жыхарамі вуліцы фартыфікацыі, а таксама самотных турыстаў, які шпацыруюць уздоўж Муру.
 

У гэтым месцы Мур быў спалучаны з агароджай  цвінтара: памежнікі хаваліся між магілаў.

Спусціўшыся да мемарыяла, мы здзяйсняем турыстычныя рытуалы: пераскокваем туды-сюды праз умоўную лінію Мура:
 


і даведваемся, што мы ўсё яшчэ на Ўсходзе – каб выйсці на Захад, трэба перакрочыць умоўную дэмаркацыйную лінію, якая не супадае з лініяй Мура і пазначана сімвалічнай пліткай іншага гатунку – у гэтым плане на берлінскім бруку сам чорт нагу зломіць. “Але так яно і адбывалася ў жыцці – упэўнівае пастар Манфрэд. “Гэты здымак хронікі я люблю прыводзіць у якасці прыклада, бо ён вельмі выразны”, – паказвае ён на стэндзе. – На ім вы можаце бачыць вунь той аўтобусны прыпынак, ён і цяпер там стаіць, толькі выглядае сучасней. ГДРаўскія рабочыя ці то нешта будуюць ці то  ламаюць рэшткі дамоў, каб паставіць трывалыя бетонныя пліты, памежнікі сочаць за рабочымі, іншыя памежнікі – за першымі памежнікамі, а жыхар Заходняга Берліна чакае аўтобуса на прыпынку. Зірніце на яго твар, які ён маркотны, напружаны: яму вельмі не падабаецца тое, што дзеецца побач”.


Калі разглядаеш твар чалавека, на якога паказвае пастар, разумееш: невыпадкова на ператварэнні гэтай вуліцы ў запаведнік  Мура настойвалі менавіта жыхары Захаду: на Ўсходзе круцілі пальцам у скроні і настойвалі, каб ненавідную перагароду як мага хутчэй знеслі. Але ж на Бернаўэрштрасэ 28 год жылі, чуючы стрэлы, ратуючы перабежчыкаў, гледзячы на сваю кірху, да якой не было доступу. Для іх Мур стаў часткай жыцця  не меней, чым для ўсходніх немцаў, а можа нават і болей.  “Хто жыў у маім доме?” – пытаецца Насця ў пастара. –  “Магу вас упэўніць: правільныя людзі, – смяецца той,  – У такія дамы засялялі сэксотаў Штазі. Каб сачылі за парадкам”.



Капліцу Прымірэння памежнікі ГДР узарвалі ў 1985 годзе, за чатыры гады да падзення Мура. На дакументальных здымках храм валіцца набок, як падкошаны, адкідаючы масіўны крыж, як стары, што паслізнуўся на лёдзе, раняе кіёчак. Манфрэд Фішэр уводзіць нас у храм, які абшчына збудавала ў 1999 годзе дакладна на месцы былога. Звонку яго апаясвае драўляная авальная галерэя, унутры –  афрыканская глінабітная пабудова, няправлільна ўпісаная ў знешні авал. “Гэта таму, што знешні авал паўтарае абрысы гістарычнай капіліцы, а ўнутраны артыентаваны па восі Захад-Усход,” – трумачыць пастар Манфрэд, і мы без лішніх каментароў разумеем: на гэтым месцы вось Захад-Усход – не проста хрысціянская традыцыя дойлідства. Новая капліца Прымірэння была асвечаная 9 лістапада 2000 года, на адзінацаццігоддзе падзення Мура.

“Было абсалютна ясна, што стары будынак аднавіць не ўдасца, трэба будаваць па-сучаснаму, –  захоплена расказвае пастар Манфрэд. – А што такое “па-сучаснаму” ў нас, немцаў? Шкло і бетон! Але аўстрыйскі архітэктар Марцін Раўх прапанаваў вельмі простае, таннае, экалагічнае і сімвалічнае рашэнне. Мы з дапамогай новых тэхналогій спрэсавалі зямлю “паласы смерці”, змяшаную з друзам старой царквы. Атрымаўся вельмі трывалы і прыгожы матэрыял. Цяпер гэта сцены нашай капліцы”, – ён з гонарам і пяштотай праводзіць па шурпатай паверхні, з якой вытыркаюць каляровыя кавалачкі цэглы, кахлі і шкла.



У храме не топяць. Гэта таксама экалагічна, эканомна і сімвалічна: лютэранская арыентацыя на першахрысціянства. Усярэдзіне пануе  аскеза, як у царкве-катакомбе. Ад старога храму застаўся адно выкапаны з-пад руінаў алтар – ён акуратна пастаўлены на сваё месца. На новым, сучасным  алтары – кніга з імёнамі: кожная мша ў капліцы пачынаецца з успаміну тых, хто загінуў, намагаючыся перабрацца праз Мур.

Збудаваны ў 1894 годзе неагатычны храм Прымірэньня сімвалізаваў мір у сэрцы верніка, прымірэньне чалавека з Богам. Аднак у канцы ХХ стагоддзя слова “прымірэнне” ў назве храма набыло новы сэнс. “Прыязджайце ўлетку: у нас тут хораша – жыта калосіцца!” – развітваецца пастар Фішэр. Глядзім на здымкі: і сапраўды, вакол капліцы калосіцца жыта, а міні-камбайн яго пажынае. Гэта, безумоўна, таксама нешта сімвалізуе, і мы нават не пытаемся ў нашага суразмоўцы, што менавіта, а спрабуем здагадацца самі: праз 20 год пасля падзення Мура жыхары вуліцы Бернаўэр штрасэ перапахалі “паласу смерці” на паласу жыцця.
 


Гэты матэрыял — вынік трэнінгу для маладых журналістаў, арганізаванага 24–28 лістапада 2009 года ў Берліне моладзевай ініцыятывай «Точка-Treff» і прызначаны таксама для публікацыі на сайце to4ka-treff.de.

«Точка-Treff» — супольны праект Гётэ-інстытутаў у рэгіёне Усходняя Еўропа /Сярэдняя Азія і Фонду «Германа-расійскі моладзевы абмен».

------------------------------------------------------------------------------------------------------

Чытайце таксама па тэме:

Берлінскі мур у пытаннях і адказах

Усход: сумнае хобі Юргена Літфіна

 #
амайки lakers фиолетовый желтый майки с логотипом группы scooter в городе москве купить где в городе петрозаводске наносят надписи на футболки купить футболка с эквалайзером футболки суслик сука личность от comedy club спартак футболка купить женские прикольные футболки купить надписи на майках экспедиция печати на майке черные футболки политические футболки клёвые женские футболки футболки на заказ с групам купить майку цск футболки с печатью шелкографией бизнес стиль купить майка пбк цска фото мисс мокрая майка Футболка поло картинки футболки фирмы adidas nightwish футболка тинейджерские футболки оригинальные футболки женские футболка сборной росиии боксёрские майки прикольные наклейки на футболки рок арсенал купить майку цветной копировальный аппарат для печати на футболках нaнесение изобрaжения нa футболку майка человек синяк футболка сборной уругвая хоккей на майках двойные майки печать футболки вднх футболка с портретом сталина куплю прикольные майки в минске футболки цветные - купить в спб майки и топики связанные крючком футболка собр футболки сприколами в питере футболки с рок группами в спб плющенко вручил студентке футболку болеро из футболки футболка сборной росиии футболка с фамилией акинфеев печать фотограффии на футболках футболки с комеди клаб женская футболка house music футболки с надписью в подарок надписи на футболках футболки с логотипом цены на футболки в bosco sport футболки из египетского хлопка заказать надпись на майку саратов купить где прикольные футболки футболка с пчёлками для детей Интернет-магазин футболка сборной росси по баскетболу майки denis simachev кепки майки надписи на майках футболка i am icon украина купить футболка купить нарядную тунику или футболку в короткие сроки дешево
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).