/ Гісторык Ігар Кузняцоў: заява кіраўніка краіны наконт беларускага катынскага спіса супярэчыць афіцыйным дадзеным айчыннай гістарыяграфіі

/ Гісторык Ігар Кузняцоў: заява кіраўніка краіны наконт беларускага катынскага спіса супярэчыць афіцыйным дадзеным айчыннай гістарыяграфіі

Заява кіраўніка краіны наконт беларускага катынскага спіса не адпавядае афіцыйным дадзеным айчыннай гістарыяграфіі. Пра гэта 5 студзеня ў Мінску на пасяджэнні дыскусійнага кінаклубу “Невядомая Беларусь” заявіў вядомы айчынны гісторык Ігар Кузняцоў.

Ён нагадаў, што Катынскае злачынства  — гэта расстрэлы 1940 года ў Расіі і на Украіне: у Катыні (у наваколлі Смаленска), каля Харкава і Цвяры; а таксама ў турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны афіцэраў польскай арміі, якія трапілі ў палон пад час так званага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны ў верасні 1939 года. "З 22 тысяч ахвяраў катынскага злачынства — 7 305 чалавек па афіцыйнай статыстыцы былі пакараныя смерцю ў турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Прычым ў 1994 годзе служба бяспекі Украіны перадала польскаму боку спіс на 3 435 прозвішчы афіцэраў польскай арміі, расстраляных у турмах Заходняй Украіны. Такім чынам, у беларускім спісе павінна быць не менш за 3 870 прозвішчаў ахвяраў злачынстваў НКУС. Аднак гэтай афіцыйнай статыстыцы нельга поўнасцю давяраць. Так, у рашэнні палітбюро ЦК УКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года гаварылася пра 11 тысяч афіцэраў польскай арміі, якія знаходзіліся ў турмах заходніх абласцей Беларусі і Украіны і падлягалі расстрэлу. У дакладной запісцы наркама ўнутраных спраў СССР Лаўрэнцыя Берыі, падрыхтаванай да пасяджэння палітбюро ад 5 сакавіка 1940 года, называецца лічба 18 750 чалавек, што падлягаюць расстрэлу, аднак у дакладной запісцы старшыні КДБ СССР Аляксандра Шэлепіна першаму сакратару ЦК КПСС Мікіту Хрушчову ў 1959 годзе называецца іншая лічба — толькі 7 305 пакараных смерцю. Зыходзячы з таго, што НКУС даручыў расстраляць у турмах заходніх абласцей Беларусі і Украіны 11 тысяч афіцэраў польскай арміі, беларускі спіс налічвае не менш за 3 870 ахвяраў. Рэальная ж іх колькасць значна большая, паколькі ў межах гэтай аперацыі праводзіліся і расстрэлы цывільных асоб польскай нацыянальнасці”, — падкрэсліў гісторык.

Ён нагадаў, што на прэсавай канферэнцыі 4 лістапада 2010 года, у адказе на пытанне карэспандэнта Польскага радыё пра лёс беларускага спіса, галава беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка перасцярог: многія дакументы былі вывезеныя ў Маскву, а таксама паведаміў, што асабіста зоймецца гэтай справай і будзе размаўляць пра яе з кіраўніком беларускага КДБ.

Праз год, на прэсавай канферэнцыі 23 снежня 2011 года, на аналагічнае пытанне Лукашэнка ўдакладніў: "Мы паднялі ўсе архівы, і не толькі КДБ — усіх дзяржаўных структур. У нас ніводнага паляка на тэрыторыі Беларусі знішчана, расстраляна не было. У нас аказаліся толькі перасыльныя пункты. Палякі, якія праходзілі праз іх, канцэнтраваліся, па-мойму, у асноўным у Расіі і, магчыма, ва Украіне (…) Ніводнага польскага грамадзяніна не было расстраляна, знішчана на беларускай зямлі ў тыя часы".

Са свайго боку Кузняцоў прывёў дакументы ад красавіка 1940 года: за подпісам Лаўрэнцыя Берыі аб этапаванні ў Мінск трох тысячаў афіцэраў польскай арміі з Баранавіч, Брэста, Гродна і Вілейкі, а таксама за подпісам наркама шляхоў зносін Лазара Кагановіча аб выдзяленні чыгуначных саставаў для дастаўкі гэтых ваеннапалонных у пункт прызначэння. Дакументы пра іх расстрэлы ў сталіцы Беларусі, на думку гісторыка, будзе цяжка знайсці, паколькі, напэўна, яны ўжо знішчаны. “Аднак архіўныя дакументы Федэральнай службы бяспекі Расіі пацвярджаюць факт пакарання смерцю афіцэраў польскай арміі ў Мінску, на тэрыторыі і ў ваколіцах якога знойдзены 12 месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў  сталінскага тэрору”, — падкрэсліў гісторык.

 На яго думку, гэтыя смяротныя пакаранні, мабыць, праводзіліся ва ўрочышчы Благаўшчына каля Трасцянца. Акрамя таго, паводле яго слоў, у 1937–1938 гадах у Беларусі органамі НКУС была сфабрыкавана справа так званай “Польская арганізацыі вайсковай”. “Па справаздачных дадзеных НКУС БССР па справе пра гэтую міфічную арганізацыю было арыштавана не менш за 40 тысяч чалавек, у асноўным палякаў па нацыянальнасці. З іх не менш за 24 тысячы чалавек былі расстраляныя. Падчас “вызваленчага паходу” Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года ў баях з чырвонаармейцамі  загінулі больш за 300 афіцэраў польскай арміі. Пазней некалькі тысяч ваеннаслужачых польскай арміі былі расстраляныя па прысудзе ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР і ваенных трыбуналаў. Апошнія расстрэлы некалькіх соцень афіцэраў польскай арміі, што знаходзіліся ў савецкім палоне з восені 1939 года, адбыліся напярэдадні акупацыі Беларусі нацыстамі — з 23 па 26 чэрвеня 1941 года ў наваколлях Глыбокага і Оршы. Прыведзеныя факты цалкам абвяргаюць розныя інсінуацыі што да пытання беларускага спіса”, — адзначыў гісторык.  

Паводле яго слоў, заява Лукашэнкі “ўскалыхнула польскую грамадскасць”. Так, згодна з паведамленнямі польскай прэсы, прафесар Войцэх Мацерскі заявіў: "Гэта не толькі падман, але і бязмежная крывадушнасць. Лукашэнка выкарыстоўвае польскую трагедыю ў гульні з Масквой. Калі ён лаяўся з Крамлём, то намякаў, што аддасць палякам спіс. Зараз жа, калі ён дамовіўся з Масквой, зноў забыўся на гэты спіс". А польскі гісторык Збігнеў Сямашка назваў заявы беларускага прэзідэнта "поўнай лухтой". Паводле яго слоў, з савецкіх дакументаў вядома пра расстрэл палякаў у Беларусі, таму што мінскі НКУС атрымаў з Масквы расстрэльныя загады.

 #
Інфармацыя пра Беларускі катынскі спіс мною была выкладзена ў 2011 г. у публікацыях у часопісе "Спецназ" і на партале www.naviny.by. У 1940 г. грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай, афіцэраў Войска Польскага і супрацоўнікаў Дзяржаўнай паліцыі, якія знаходзіліся ў турмах заходнебеларускіх гарадоў этапавалі ў Мінск у "Валадарку" і "Амерыканку". На гэтым сляды гэтых людзей губляюцца. Сведкі ўспамінаюць, што ў будынку Валадаркі ў чэрвені 1941 г. былі знойдзены камплекты польскай афіцэрскай уніформы і формы паліцэйскіх. Па ўспамінах супрацоўнікаў НКУС польскіх грамадзян пасля 1939 г. знішчалі ў асноўным на Лагойскім накірунку, г.зн. Курапаты. Былі і іншыя месцы.
 
 #
Інфармацыя пра Беларускі катынскі спіс мною была выкладзена ў 2011 г. у публікацыях у часопісе "Спецназ" і на партале www.naviny.by. У 1940 г. грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай, афіцэраў Войска Польскага і супрацоўнікаў Дзяржаўнай паліцыі, якія знаходзіліся ў турмах заходнебеларускіх гарадоў этапавалі ў Мінск у "Валадарку" і "Амерыканку". На гэтым сляды гэтых людзей губляюцца. Сведкі ўспамінаюць, што ў будынку Валадаркі ў чэрвені 1941 г. былі знойдзены камплекты польскай афіцэрскай уніформы і формы паліцэйскіх. Па ўспамінах супрацоўнікаў НКУС польскіх грамадзян пасля 1939 г. знішчалі ў асноўным на Лагойскім накірунку, г.зн. Курапаты. Былі і іншыя месцы.
 
 #
Інфармацыя пра Беларускі катынскі спіс мною была выкладзена ў 2011 г. у публікацыях у часопісе "Спецназ" і на партале www.naviny.by. У 1940 г. грамадзян ІІ Рэчы Паспалітай, афіцэраў Войска Польскага і супрацоўнікаў Дзяржаўнай паліцыі, якія знаходзіліся ў турмах заходнебеларускіх гарадоў этапавалі ў Мінск у "Валадарку" і "Амерыканку". На гэтым сляды гэтых людзей губляюцца. Сведкі ўспамінаюць, што ў будынку Валадаркі ў чэрвені 1941 г. былі знойдзены камплекты польскай афіцэрскай уніформы і формы паліцэйскіх. Па ўспамінах супрацоўнікаў НКУС польскіх грамадзян пасля 1939 г. знішчалі ў асноўным на Лагойскім накірунку, г.зн. Курапаты. Былі і іншыя месцы.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/