/ Грамадскі цуд у Любчы

/ Грамадскі цуд у Любчы

Добрая навіна для ўсіх аматараў прыўкраснага: у Беларусі з’явіўся другі — пасля вежы касцёлу брыгітак у Гродна — прыклад стылю зграфіта. Карніз, выкананы ў складанай рэнесанснай тэхніцы, калі на будынак наносіцца некалькі слаёў тынкоўкі, па якіх уручную прадрапваецца малюнак, упрыгожыў толькі-толькі адноўленую Вуглавую вежу замку ў Любчы.

Такі сама малюнак быў на брамнай вежы, што захавалася да нашых дзён, сцвярджае, абапіраючыся на лабараторныя доследы, дырэктар фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі. Але зграфіта — толькі прыватны выпадак «любчанскага цуду»: каб нанесці малюнак на карніз вежы, трэба было падняць яе ад самага падмурку з друзу. На гэта пайшло 5 год і каля 200 мільёнаў рублёў. З 6 ліпеня па 30 жніўня ў Любчы ладзяцца міні-летнікі для валанцёраў. Па сутнасці, гэта амаль фінішная прамая першага этапу рэстаўрацыі. На верасень запланавана зняцце рыштаванняў з вежы, якая да таго часу ўжо набудзе свой гістарычны колер — кавы з малаком.

Звычайны чалавек


«Каб ты ўсё жыццё камяні на замак вазіў!» — за савецкім часам экскурсаводы цытавалі гэты традыцыйны беларускі праклён, падводзячы турыстаў да Мірскага, Лідскага, Крэўскага ці Наваградскага замкаў. Беларускае дойлідства з каменю, а не з пясчаніку ці туфу, у гэтым яго адрозненне ад замкаў і храмаў Заходняй Еўропы. Плінфу і, пазней, цэглу-пальчатку перамяжоўвалі валуны, якіх багата пакінуў у Беларусі ледавік, што апаўзаў са Скандынавіі. Беларускія сяляне калісьці мелі паншчыну — падвозіць да замку каменне, знойдзенае на палях. Праца лічылася вельмі цяжкай, і просты чалавек сэнсу ў ёй не бачыў, казалі экскурсаводы. За савецкім часам гэты расповед выкрываў прыгнятальніцкі характар панскай улады, а таксама падкрэсліваў непасрэдны ўдзел народу ў стварэнні шэдэўраў архітэктуры. І, дадумвалася за экскурсаводаў, народ кінуўся разбіраць замкі, вяртаючы прыцягнутыя ім валуны, як толькі стала «можна».

Вазіць камяні на замак — адна канструктыўная мадэль светабудовы. Разбіраць замкі на кароўнікі ды вясковыя клубы — другая, як мне здаецца, усё-ткі дэструктыўная. Тое, што Беларусь вось ужо некалькі стагоддзяў жыве па другой мадэлі — агульнавядомая сумная ісціна. Зямля пад нашымі нагамі круціцца не ў той бок, і яшчэ дзесятак год таму раскруціць яе ў правільны здавалася заданнем для супермэна. Але вось раптам з’явілася нагода пагаварыць пра звычайнага чалавека, якому, каб перавярнуць зямлю, патрэбная ўсяго толькі кропка апоры.

Іван Пячынскі


У любчанскай гісторыі такім «звычайным чалавекам» стаў Іван Пячынскі, прадпрымальнік, палкоўнік войску СПА ў адстаўцы. А кропкай апоры — Любчанская сярэдняя школа, што стаіць у наш час пасярод замкавага дзядзінца, на стромым беразе Нёмана. Школьнікам, збягаючы на перапынках купацца ў рацэ ці гойсаючы на санках з замкавых валоў, Пячынскі аглядаў парэшткі вежы, прыкідваючы, ці магла б яна стаяць зноў. І ўжо ў сталым веку (пасля хваробы, што паставіла пад пагрозу яго жыццё) сказаў сабе, што адрэстаўруе замак.

Каб не сыпалася

У дзяржаўных планах па рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны чатыры замкі: Мірскі, Нясвіжскі, Косаўскі і Ружанскі. Разраджацца традыцыйнай ужо ў культурніцкіх СМІ занепакоенасцю наконт рэстаўрацыі першых двух аб’ектаў з гэтага спісу я не буду, бо не яны — тэма гэтага нарыса. Яго тэма — праекты рэстаўрацыі, ініцыятыва якіх ідзе знізу, ад звычайных грамадзян. І якія, дзякуючы гэтай сваёй ініцыятыве, робяцца ў вачах як чыноўнікаў, так і мясцовых жыхароў, блазнамі. Але, як паказвае практыка, адсутнасць сродкаў і любоў да роднай зямлі і яе гісторыі ператварае грамадскіх рэстаўратараў у эканомных, руплівых гаспадароў, якія прытрымліваюцца падчас аднаўлення архітэктурных помнікаў самых высокіх еўрапейскіх стандартаў.

У Беларусі вядома ўсяго пара грамадскіх праектаў захавання разбуранай спадчыны. Сядзіба Агінскіх Залессе і залескі парк — «Паўночныя Афіны», як называлі яго ў XVIII стагоддзі, — стаяць толькі дзякуючы руплівасці мясцовых краязнаўцаў, якія, не чакаючы працягу варварскай дзяржаўнай рэстаўрацыі, яшчэ ў 1990-я пачалі ажыццяўляць уласны праект, зрабіўшы па дарозе некалькі сенсацыйных адкрыццяў што да выгляду парку і маёнтка. «Мы пакрысе робім, а калі ў дзяржавы дойдуць рукі, можа яна не стане нічога разбураць?» — асцярожна спадзяюцца ў Залессі.

Як і ў выпадку з Залессем, у Івана Пячынскага нічога не атрымалася б без падтрымкі землякоў. Найперш — роднага брата Генадзя, любчанскага ляснічага. Простыя жыхары Любчы ставяцца да адбудовы замка зычліва, але памяркоўна. Значна большую цікавасць праяўляе рамантычна настроенае студэнцтва. Працоўная сіла, што цягам 7 год вяртала камяні на іх месцы, — валанцёры з усіх канцоў Беларусі і з-за яе межаў. Пячынскі вядзе дбайны ўлік усіх, хто ачысціў сабе карму, папрацаваўшы на рэстаўрацыі хаця б адзін дзень. За пяць год вакол рэстаўрацыі згрупавалася кола падтрымкі, якое налічвае каля 1000 чалавек. Адна з самых актыўных моладзевых арганізацый, што спрычынілася да аднаўлення Любчы, — БАСА (Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў).

«Сярод нашых валанцёраў ёсць заўсёднікі, склалася добрая кампанія, — кажа Пячынскі. — У нас тут добра. Днём моладзь працуе, увечары — адпачывае, гуляе, само сабой, кахаецца («любіцца») — радуецца жыццю. Тыя, хто прыязджаў сюды студэнтамі, вяртаюцца ўжо сем’ямі, з маленькімі дзецьмі». Нават калі няма валанцёрскіх летнікаў, будаўнікі прыязджаюць з Мінска на выходныя — пакуль лета, за дзень можна шмат паспець. Арганізацыйная ўдача фонду — і тое, што рэстаўрацыя замка ў Любчы — адна з формаў летняй практыкі для студэнтаў архітэктурнага факультэта БНТУ, а таксама для розных іншых профільных факультэтаў ВНУ з усёй краіны.

Пакрысе да рэстаўрацыі «ўсім мірам» падключаюцца сур’ёзныя кампаніі. Іван Пячынскі распавядае: «З рыштункам для валанцёраў дапамагло Міністэрства абароны. Наваградскі лясгас дае добры лес. І вось нядаўняя радасць — беларускае прадстаўніцтва «Caparol» падаравала нам шпатлёўку на муры вежы коштам каля 3 мільёнаў рублёў. Грашыма падтрымліваюць такія кампаніі, як «Прыёр-банк», «Velcom», «Цэнтр па рэгенерацыі культурных ландшафтаў і тэрыторый». Будматэрыяламі — «Забудова» ды іншыя. Кіраўніцтва фонду не хацела б замежнай дапамогі. Адбудаваць замак, які па праве можна лічыць калыскай беларускай дзяржаўнасці, павінны самі беларусы». На ўсім, што робіцца падчас рэстаўрацыі, стаіць негалосны знак якасці: «Мы здабываем толькі якасныя матэрыялы, каб, раз збудаваўшы, доўга цешыцца добраму выніку. Каб не сыпалася».

Хартыя–2000

Насустрач чарговай групе турыстаў, што ўсё часцей завітваюць у Любчу, Пячынскі выходзіць у антуражы адстаўнога вайскоўца на лецішчы. З кішэняў нагавіц колеру хакі тырчаць рулеткі-малаткі. Пячынскі ставіць перад сабой на траву дзіўны драўляны каркас. «Прускі мур»! — з гонарам кажа ён турыстам. Турыстам гэта яўна нічога не кажа. Так распачынаецца размова аб прынцыпах рэстаўрацыі.

Фонд «Любчанскі замак» — установа грамадская. І таму, як з любой паспалітай ініцыятывы, дзяржава пытаецца з Любчы асабліва строга. Пячынскі дзякуе Міністэрству культуры за тое, што ў 2003 годзе чыноўнікі далі веры кіраўніцтву фонду і дазволілі пачаць распрацоўку праектнай дакументацыі і выкананне рэстаўрацыйных працаў «гаспадарчым чынам». Гістарычныя штудыі і археалагічныя раскопкі, па словах Пячынскага, праводзіліся тут дбайней, чым на якім-кольвек іншым аб’екце беларускай рэстаўрацыі. Мелі месца нават хімічныя аналізы. Усе навукоўцы, да іх гонару трэба сказаць, шчыравалі бясплатна — бо падрыхтоўка дакументацыі пацягнула б яшчэ на 200 мільёнаў. Хімічныя доследы далі шмат унікальнай інфармацыі пра замак. Так, напрыклад, была адкрытая наяўнасць у знешнім выглядзе замку тэхнікі зграфіта і вызначаны аўтэнтычны колер вежаў. Пасля вывазу смецця, давядзення да ладу парка вакол замчышча і даследчай працы пачалася непасрэдна рэстаўрацыя.

Поўнай адпаведнасці адноўленых аб’ектаў разбураным аўтэнтычным у наш час на постсавецкай прасторы не можа гарантаваць ніхто. Асноўны закон, на які абапіраюцца рэстаўратары Любчы, — Рыжская хартыя. Пагадненне, заключанае паміж краінамі Балтыі і Усходняй Еўропы ў 2000 годзе ў Рызе, дазваляе аднаўляць тыя ці іншыя гістарычныя аб’екты, абапіраючыся на дакладныя дакументальныя звесткі. У летапісах пазначана, што Любчанскі замак меў уваход у Вуглавую вежу, выкананы ў выглядзе канструкцыі «фахвэрк» — «прускі мур»: гэта калі ў драўляны каркас заліваецца муроўка, а дрэва застаецца звонку маляўнічымі «крыжыкамі», вядомымі нам па паштоўках з Германіі. І таму рэстаўратары скарыстоўваюць менавіта гэту тэхніку, працуючы па аналогіі. Усе тэхналогіі, так бы мовіць, «ідэнтычныя натуральным».

«На адзін метр канціку зграфіта пайшло 15 працоўных дзён аднаго чалавека. А вежа мае 36 метраў у перыметры», — расказвае Пячынскі. Усе, хто знаходзіцца на дзядзінцы, як па камандзе задзіраюць галовы ўверх. Дахоўка, якой накрытая вежа, дарэчы, ніякая не бляшаная, як гэта модна ў нас апошнім часам: фірма «Забудова» ахвяравала на Вуглавую вежу замка дахоўку, якая па сваіх якасцях максімальна набліжаная да дахоўкі, што калісьці пакрывала дах гэтай вежы. Каралавы колер дахоўкі выгодна адцяняе чорна-белы рэнесансны малюнак.

Што далей? Бо ўжо не застаецца сумневаў: у адзін цудоўны дзень Любчу дабудуюць. «Ёсць намер зрабіць тут музей вялікага княства Літоўскага, ці Грунвальдскай бітвы — дзеліцца планамі Пячынскі. — Такіх музеяў у Беларусі, на жаль, няма. Магчыма, на гэтым месцы знаходзіўся драўляны Замак, які быў заснаваны самім каралём Міндоўгам. І тут быў яго двор, дзе ён прыняў хрост з 600 сваімі паплечнікамі... Крыўдна аддаваць усю гэтую багатую гісторыю суседняй Літве». Зрэшты, перад тым, як кіраўніцтва фонду «Любчанскі замак» ажыццявіць гэты свой намер, на будоўлі ў Любчы давядзецца вяртаць на месца замкавыя камяні ды «любіцца» яшчэ не аднаму заезду валанцёраў…

 #
Haha. I woke up down today. You've chreeed me up!
 
 #  
 #  
 #
tramadol kgdq online cialis 569144 viagra :)
 
 #  
 #
buy viagra yksbng cialis levitra zcoyr levitra 54615
 
 #  
 #
Generic xanax overnight - xanax online pharmacy
 
 #  
 #  
 #
buy valium in canada - buy valium online safe
 
 #
buy valium 10 mg - valium cod orders
 
 #
Buy cheap xanax usa - buy xanax no prescription
 
 #
Buy cheap canadian valium - Buy cheap valium usa
 
 #
discount ambien - ambien discount
 
 #
foiKdu Buy xanax uk - Buy xanax online usa
 
 #
tramadol no prescription - order cheap tramadol
 
 #
ambien discount - ambien buy
 
 #
xanax buy - Best xanax price
 
 #
Low price ambien - ambien order
 
 #  
 #
order klonopin online - klonopin lowest price
 
 #
Canadian generic klonopin - Cheap klonopin now
 
 #
buy discount ambien - Cheap ambien now
 
 #
buy klonopin - Cheap klonopin usa
 
 #
ZkWNXs xnjwnxgthuvs, [url=http://wmtoeurlmzxc.com/]wmtoeurlmzxc[/url], [link=http://zirzmmijnset.com/]zirzmmijnset[/link], http://kzqdzautfass.com/
 
 #
purchase ambien cost - cheap ambien pills
 
 #
purchase xanax uk prescription - buy cheap generic xanax
 
 #
klonopin online discover - buy klonopin no prescription
 
 #  
 #
purchase xanax with no prescription - buy xanax online usa
 
 #
buy klonopin online uk - purchase klonopin online
 
 #
buy xanax no rx - xanax online without prescriptions
 
 #
purchase ambien uk - ambien online cheap
 
 #
order klonopin online per pill - best klonopin price
 
 #
tramadol online canadian pharmacy - order tramadol home delivery
 
 #
buy valium no prescription mastercard - cheap valium for sale ireland
 
 #
phentermine hcl no doctor - order online phentermine mg
 
 #
order valium online - buy valium online reviews generic
 
 #
tramadol online mastercard fast - tramadol online cod payment guaranteed
 
 #
purchase adipex no prescription - phentermine online order diet pills
 
 #
valium online buy uk - generic 10mg buy valium
 
 #
purchase ambien cheap - order cheap ambien
 
 #
tramadol online usa pharmacy - tramadol cod no prescription
 
 #
buy phentermine online to canada - buy phentermine help
 
 #
buy ambien online overseas - ambien order online
 
 #
buy cialis dosage - cheap cialis from canada
 
 #
purchase generic cheap ambien - ambien online overnight delivery certified
 
 #
generic valtrex online bargain - buy valtrex online canada drugs
 
 #
buy ambien - buy cheap ambien online no prescription
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.