xxx

/ Адлегласць ад Сены да Свіслачы

/ Адлегласць ад Сены да Свіслачы

Два тыдні ўжо мінула з часу візіту прадстаўнікоў сям’і Радзівілаў на чале з 91-гадовай Альжбетай Радзівіл, якая апошняя сярод сямейнікаў добра памятае перадваенны стан самага вядомага ў Беларусі замка ў Нясвіжы і яго аздабленне, а «працяг тэмы» ў розных формах гучыць у СМІ.

(На здымку: Альжбета Радзівіл з бацькам на балконе Нясвіжскага замка 1930-я )


7 чэрвеня «Контуры» на АНТ прапанавалі «франка-беларускі» сюжэт пра лёс велікасвецкіх рэзідэнцый у розных краях Еўропы. Прайшла «нарэзка» пра замкі на Луары: інфармацыя пра магчымасць набыць закінутыя старадаўнія муры ва ўласнасць — за кошты ад некалькіх еўра да добрых мільёнаў, у залежнасці ад стану захаванасці і неабходных выдаткаў на ўтрыманне. Карыстанне — пры ўмове рэгулярных навуковых рэстаўрацый (захаванні аўтэнтычнасці аб’екта), калі нават кавалак старой тынкоўкі вяртаецца на сваё месца. Пры гэтым, паводле французскага заканадаўства, тры чвэрці рэстаўрацыйных коштаў кампенсуецца дзяржавай. Праўда, багацейшыя ўладальнікі не заўсёды яе патрабуюць. Абавязковая ўмова пражывання ў рэзідэнцыях — допуск наведвальнікаў па спецыяльным графіку. Зрэшты, гэта карысна і для папаўнення рэстаўрацыйнага бюджэту. Вандраванне візіцёраў па хвалях гістарычных летуценняў і ўспамінаў спалучаецца з ненавязлівай прагматыкай вырашэння штодзённых задач падтрымання жыцця фантастычна прыгожых будынкаў.

Любча. Вежа замка


Другі фокус перадачы: Беларусь. Вось Любча бліз Наваградка — некалькі год кансервацыю рэшткаў замка, калісьці маёмасці Кішак, пазней Радзівілаў, вядзе спецыяльна ўтвораны грамадскі фонд «Любчанскі замак» на чале з выхадцам з гэтых месцаў Іванам Пячынскім — на грамадскіх пачатках. Падобная спроба аднаўлення Быхаўскага замка Сапегаў сіламі прыватнага інвестара пакуль спынена з-за недахопу сродкаў, хаця праект рэгенерацыі распрацоўваўся з прыцягненнем спецыялістаў, прапаноўваўся ўвазе грамадства і выглядае зробленым прафесійна.

На экране мільгае намеснік старшыні Камітэта па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Міністэрстве культуры Ігар Чарняўскі — гутарка закранае пытанні інвестыцый у аднаўленне старадаўніх помнікаў і аўтэнтычнасці іх адраджэння. Праўда, эфектыўнасць дзеянняў камітэта выклікае вялікія сумненні ў справе зберажэння вялікай колькасці аб’ектаў: у апошнія гады шматлікія скандалы з нагоды адбудовы парэшткаў гістарычных кварталаў сталіцы, пры рэканструкцыі цэнтра Гродна, і асабліва — у Нясвіжы.

Лошыца сёння


У адрозненне ад краін на захад ад Беларусі, у нас дзяржава — уласнік былых прыватных рэзідэнцый — не жадае нават весці гутарку пра вяртанне іх былым уласнікам. Вельмі паказальны эпізод: у папярэдні прыезд у Беларусь, у 1993 годзе, той жа княгіні Альжбеце Радзівіл з падачы прафесара Адама Мальдзіса дзве супрацоўніцы Нацыянальнага архіва прапанавалі ідэнтыфікаваць і падпісаць фотаздымкі з сямейнага архіву. Адзін з іх аказаўся унікальным, адсутным у самой княгіні: на ім яна яшчэ дзяўчынкай паказана побач з бацькам на балконе замка ў Нясвіжы. Адзін з сотняў прынесеных — але калі Альжбета Радзівіл папрасіла перадаць яго ёй, то пачула ў адказ: здымак — уласнасць беларускай дзяржавы, немагчыма!

Калі ж за справу ратавання палацаў або замкаў у нашай краіне бярэцца прыватнік, дзяржаўныя арганізацыі забываюцца пра такі істотны для практыкі захавання аб’ектаў мінулага падыход, практыкаваны ў іншых краінах: дапамагаць гаспадару. Бо архітэктурны помнік — частка агульнай нацыянальнай культурнай спадчыны. Затое, беручыся за рэстаўрацыю самастойна, беларуская дзяржава надта ўжо часта пераўтварае аўтэнтычныя будынкі ў мёртвыя муляжы. Ці дарма першыя словы, прамоўленыя княгіняй Альжбетай Радзівіл у Нясвіжскім замку: «Божа, руіна…»


Бліз сцен паўзнішчанага такой бандыцкай рэстаўрацыяй Нясвіжа 27 мая адбылася паказальная размова паміж княгіняй Альжбетай і кіраўніком рэстаўрацыі Сяргеем Друшчыцам. Звярнуўшы ўвагу на недарэчны цыбулепадобны кшталт вежы («ідыёцкая форма!») княгіня атрымала пыхлівы адказ, што рэстаўрацыя вядзецца па навуковых прынцыпах. Праўда, тут хіба памылачка выйшла… Што засталося адказаць хавальніцы традыцый сям’і — хіба тое, што, у адрозненне ад яе, пан беларускі рэстаўратар не жыў у замку, калі той заставаўся яшчэ арганічна цэласнай істотай, кожны кавалак якой, увасабляючы дух стагоддзяў, памятны Альжбеце.

Пасля 1939 года яшчэ багатыя, насуперак шматлікім рабаванням, калекцыі карцін, мэблі, побытавых рэчаў раз’ехаліся паміж Мінскам, Піцерам, Масквой і Варшавай, паміж музеямі і прыватнымі прайдзісветамі. Знішчаны інкруставаныя паркетныя падлогі. Але чаму ўжо зараз, пры рэстаўрацыі, гінуць кафлі печаў і камінаў і тая аўтэнтычная тынкоўка, нават маленькі кавалак якой вяртаюць на месца рэстаўратары Луарскіх замкаў у Францыі? У нас жа знікаюць квадратныя метры ляпных арнаментаў... Зірніце на здымак зруйнаванага і «адноўленага» будаўнікамі трохпавярховага корпуса-муляжа побач з цэнтральным аб’ёмам комплексу — мёртвыя гладкія сцены, пазбаўленыя натуральнай шурпатасці гістарычных муроў. А як вам металадахоўка на карпусах XVІ–XVІІІ стагоддзяў?

Быхаў. Макет рэканструкцыі крэпасці


Зразумела, чаму ў гэты прыезд, увайшоўшы ў радавое гняздо, былыя гаспадары паспяшаліся не ў «адноўленыя» пакоі надбрамнага корпуса, а ў яшчэ не дарэшты пераробленыя памяшканні. Альжбета — каб сустрэцца сам-насам з успамінамі. Бо гэта драматычны досвед нават для чалавека, якога не звязваюць з помнікам сямейныя сантыменты — сутыкацца з навадзелам замест сцен, дзе жыла гісторыя.

Тое ж самае Радзівілы ўбачылі і ў Мірскім замку: сучасная цэгла замест рэстаўрацыйнай, пластыкавыя дзверы і вокны замест сапраўдных драўляных, нарэшце, безгустоўны шэры плот, якім з невядомай мэтай абнеслі замак.

Муляж зруйнаванага крыла злева


«Новы час» ужо звяртаўся да праблем, звязаных з рэстаўрацыяй самых вядомых архітэктурных помнікаў краіны. Праблем, якія могуць зрабіцца непераадольнымі, калі аўтэнтычнасць муроў будзе страчана канчаткова. Добра, што і АНТ, хоць і ў мяккай форме, звярнула на гэта ўвагу. Зазначыўшы: у Францыі — сотні замкаў, і прадуманая сістэма іх зберажэння і выкарыстання. У нас — паўтара дзесятка і толькі хаатычныя спробы вырашыць задачу іх захавання. Але, на жаль, гэта Эзопава мова гучыць там, дзе даўно наспеў час біць у званы або звяртацца да судовага разбору справы.

P.S. Падрабязныя рэпартажы пра апошні радзівілаўскі візіт карэспандэнта Глеба Лабадзенкі, аднаго з арганізатараў візіту, глядзіце ў яго блогу: http://labadzenka.by. Раім звярнуць увагу на гэтым блогу на фотарэпартаж аўтара ад 8 чэрвеня http://labadzenka.by/?p=3790 — такая ж «рэстаўрацыя»-руйнаванне Лошыцкай сядзібы ў Мінску фірмай «Эльвіра». Ад будынку амаль нічога не засталося…

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).