№6 (185) 12 сакавіка 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Шляхціц Булгарын
У паэме «Тарас на Парнасе» ёсць радкі, прысвечаныя знакамітаму ў свой час літаратару: «Гляджу сабе — аж гэта сівы,// Кароткі, тоўсты, як таўкач,// Плюгавы, дужа некрасівы,// Крычыць, як ашалелы, пан». У такім выглядзе паўстае Булгарын у хвіліну, калі па волі аўтара «прэ» на Парнас. Стэрэатып «ашалелага пана» забіваецца ў галовы і на ўсё жыццё адбівае ахвоту пацікавіцца, што за чалавек быў Булгарын на самай справе.
Радзіма
Чытаць далей »
/ Апошні кароль
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў апошнім каралём Рэчы Паспалітай. Кацярына II дала яму карону, і яна ж яе забрала разам з каралеўствам. Ён ператварыўся ў нішто, у экзатычны экспанат Паўла I.
(На выяве: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі)Чытаць далей »
/ Дрэздэн: паўстанне з попелу
У Беларусі і Дрэздэна, сталіцы Саксоніі, шмат гістарычных сувязей. Кожны наш суайчыннік можа без сумневу сцвярджаць, што ў стварэнне аднаго з буйнейшых музеяў свету ўкладзена праца яго продкаў — сплачаныя дзяржаве падаткі.
(На здымку: Дрэздэн. 1945 г.)Чытаць далей »
/ Слова пра братоў Гарэцкіх
Браты Гарэцкія належаць да залатога пакалення беларускай інтэлігенцыі, што насуперак неспрыяльным, часам фатальным, умовам здолела многа і годна папрацаваць для духоўнага спасціжэння Беларусі, сцвярджэння яе як суверэннай этнічнай адзінкі ў агульналюдской супольнасці. Належалі яны да пакалення, якое надзейна абаперлася на грунт, падрыхтаваны «Нашай нівай» з яе праграмай «будзіць у беларуса пачуццё чалавека і грамадзяніна», арыентацыяй на дэмакратычны шлях развіцця маладой, паўсталай да свядомага грамадскага жыцця нацыі.
Чытаць далей »
/ Пасечаная дынастыя
У гістарычнай навуцы за Войшалкам усталявалася слава прадаўжальніка справы Міндоўга, забітага князем Даўмонтам. І сам Войшалк быў забіты ўладзімірскім князем Львом. Бацька і сын на вяршыні ўлады сталі ахвярамі замаху на жыццё.
Бацька і сын
Чытаць далей »
/ Таямніца закінутай сядзібы
Беларусь — край загадак і нечаканых адкрыццяў. Ці можна ўявіць, каб недзе ў вясковай глушы, забыты ўсімі, стаяў будынак, узведзены вядучым архітэктарам стылю Arts&Crafts (англійскага папярэдніка еўрапейскага мадэрну) Бэйлі Скотам? Але гэта неаспрэчны факт.
(На выяве: Праект дома архітэктара сям’і Хлудзінскіх Макэя Х’ю Бэйлі Скота)
Чытаць далей »
/ Сум Агінскага
Для большасці беларусаў Міхал Клеафас Агінскі вядомы як выдатны кампазітар, аўтар пранізлівага паланеза «Развітанне з радзімай». Эпоха далучэння Вялікага княства Літоўскага Кацярынай II да Расійскай імперыі вельмі драматычная, і на ростанях жыцця Агінскага ёсць і слава гераічнасці, і журба пра няўдалае паўстанне, і смутак аб радзіме.
(На выяве: Міхал Клеафас Агінскі)Чытаць далей »
/ Картузія Святога Крыжа
У Бярозе адбудоўваюцца ўязная брама і шпіталь самага вялікага ў Беларусі кляштара картузіянцаў. Ва ўсёй Рэчы Паспалітай мелася ўсяго тры картузіянскія кляштары ўключна з тым, які быў закладзены каля Гданьска яшчэ пры крыжаках.
(На выяве: Картузіянскі касцёл у Бярозе на літаграфіі паводле малюнка Напалеона Орды. radzima.org)Чытаць далей »
/ Навагоднія імпрэзы
На Калядныя святы
Нацыянальны музей гісторыі і культуры (вул. Маркса, 12) у навагодні час па суботах (26 снежня, 2 і 9 студзеня) запрашае на батлеечныя спектаклі, штогадзіны з 12.00 па 16.00 — агляд экспазіцыі можна спалучыць са знаёмствам з традыцыйным лялечным тэатрам.
Чытаць далей »
/ Усход: сумнае хобі Юргена Літфіна
Зранку на Келер-штрасэ, якая ляжыць у самым цэнтры берлінскага квартала Мітэ, — амаль бязлюдна. На вуліцы адно пенсіянеры з сабачкамі. «Вы адразу пазнаеце музей, — настаўляюць нашы праваднікі, — гэта павінна быць шэрая вежа, што тырчыць пасярод поля». Але па гэтых прыкметах знайсці былую памежную вышку Усходняга Берліна не атрымліваецца: бетонную будову, падобную да трох пастаўленых слупочкам дзіцячых кубікаў, паўкалодзежам атачаюць высокія жылыя дамы — ахайныя і бела-ружовыя, як бабруйскі зефір.Чытаць далей »
- 1
- 2
- 3
- 4
- наступная ›
- апошняя »




















