№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Міхась Скобла. Акно для матылькоў: паэзія, проза. — Мінск: “Про Хрысто”, 2009. — 312 стар.
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”.Чытаць далей »
/ Сяргей Дубавец. ЯК? Азбука паводзінаў. — Радыё Свабод, 2009. — 252 стар.
Бадай, гэта найбольш “сістэмная” і гарманічная кніга аўтара, якая знітавалася з журналістыкі (газета і радыё), творчасці (проза, эсэ) ды навуковасці (філасофія, псіхалогія, грамадазнаўства і пад.). Нацыянальная “Энцыклапедыя паводзінаў” прапануе адказы на тое, “як бараніцца і галасаваць, дараваць і любіць, сябраваць і хітраваць”.
Чытаць далей »
/ Сума немагчымасцяў... : новыя выданні ў анатацыях рэдакцыі літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»
Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 1. — Мінск: «Лімарыус», 2009. — 500 с.: іл. — Наклад 300 ас.
Чытаць далей »
/ “Адлуп” ад Алеся Няўвеся, Перазовы паэзіі і жывапісу, “Халоп Яснавяльможнага дэмакрата”
“Адлуп” ад Алеся Няўвеся
Чытаць далей »
/ “Брызгалаўка”, “Родам з Бум-Бам-Літа”, “Ад тэкста да хранатопа”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”
“Брызгалаўка”
Серыя “Кнігарня “Наша Ніва” папоўнілася кнігай успамінаў, вершаў і аповедаў пра Жодзіна пісьменніка Алеся Аркуша і яго бацькі Барыса Козіка.
“Брызгалаўку” складаюць аповеды Алеся Аркуша пра любімыя месцы: купку старых ліпаў, краму “Культовары”, Дом культуры ДРЭС, Брызгалаўку ды ўспаміны Барыса Козіка “пра вайну ды мінуўшчыну”.
Брызгалаўка — мясціна ў жодзінскім вадасховішчы (ля рачулкі Пліса), дзе ў 60-х гадах існаваў адкрыты басейн з цёплай вадой. Утварыўся ён праз зліў лішкаў гарачай вады, адпрацаванай ДРЭС...
Уся кніга прасякнутая любоўю сына і бацькі да роднага Жодзіна:
пакуль гэты шлях існуе
датуль я прывязаны пупавінай
да цябе
мой родны горад.Чытаць далей »
/ Рэтраспектыва? Гісторыя!
Выдавецтва «Галіяфы» ў серыі «Адсутнае беларускае мастацтва» прапанавала чарговае выданне. У кнізе «Рэтраспектыва» наш калега, мастацкі крытык па прызванні і журналіст па спосабе рэалізацыі, Пятро Васілеўскі прапанаваў пад адной вокладкай выбарку сваіх рэфлексіяў-эсэ «з нагоды розных падзей культурніцкага жыцця». Тэксты раней, ад 1990 года, друкаваліся ў «ЛіМе», «Народнай волі», «Дзеяслове».Чытаць далей »
/ «Рабінавы хмель» Сяргея Хмары
Не так даўно ў мінскім выдавецтве «Кнігазбор» пабачыла свет кніга выбраных твораў беларускага паэта, палітычнага і грамадскага дзеяча Сяргея Хмары (Сяргея Сіняка) «Рабінавы хмель». Кніга сталася вынікам руплівай працы яе рэдактара, укладальніка, аўтара прадмовы і каментара Сяргея Чыгрына.
Чытаць далей »







.jpg)












