/ Палітыка

/ Да выбараў гатовыя — кожны па-свойму

Апазіцыйныя лідары не могуць дамовіцца аб фармаце ўдзелу ў выбарах. Некаторыя прапануюць байкот, некаторыя — удзельнічаць і зняцца, калі не будуць выкананыя пэўныя ўмовы. Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней 25 верасня. Выбарчая кампанія пачнецца ў чэрвені.
Чытаць далей »

/ Чаму маўчаць беларускія адвакаты?

Беларускім адвакатам рэкамендавана ўзгадняць свае інтэрв’ю журналістам з кіраўніцтвам юрыдычных кансультацый, у якіх яны працуюць. Пра гэта гаворыцца ў накіраваным ва ўсе абласныя і Мінскую гарадскую калегіі адвакатаў лісце за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктара Чайчыца.
Чытаць далей »

/ Беларускія актывісты сустрэліся з кіраўніцтвам Мінюста Польшчы

31 студзеня з прадстаўнікамі беларускіх і міжнародных арганізацый сустрэўся кіраўнік палітычнага аддзела міністэрства юстыцыі Польшчы Пётр Дардзінскі.

Адзначым, што гэтая сустрэча стала магчымая пасля агульнага звароту ў міністэрства прадстаўнікоў арганізацый Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў" Ігара Шчэкарэвіча, "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" Анатоля Міхнаўца, "Еўрапейскай Беларусі" Дзмітрыя Бародкі, а таксама праваабаронцы Андрэя Жукаўца.Чытаць далей »

/ “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” не будзе ўдзельнічаць у выбарах

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” выступіла з заявай аб недапушчальнасці ўдзелу ў выбарах пры наяўнасці палітычных зняволеных.Чытаць далей »

/ Дэвід Марплз. Захад і Беларусь: дылема

Прапануем чытачам артыкул вядомага палітолага, прафесара  канадскага ўніверсітэта Альберты, эксперта па Беларусі і Украіне Дэвіда Марплза.

Еўрасаюз і ЗША ўзмацняюць ціск на беларускі рэжым з-за пастаянных парушэнняў правоў чалавека, наяўнасці палітычных вязняў, а таксама з-за прыняцця новых законаў, апошні з якіх абмяжоўвае доступ да інтэрнэту. З іншага боку, краіна няўмольна трапляе ў сферу ўплыву Расіі, і застаецца ўсё менш і менш шанцаў, што яна зможа адтуль вызваліцца. Ці існуе выйсце з гэтае дылемы? Ці слушная палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі?Чытаць далей »

/ Германскі ўпаўнаважаны па правах чалавека Лёнінг наконт інфармацыі аб катаванні Андрэя Саннікава беларускімі ўладамі

Жонка былога кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Андрэя Саннікава, Ірына Халіп, звярнулася да грамадскасці і паведаміла, што яе муж пад катаваннямі і пагрозамі смерці яго сям'і 20.11.2011 напісаў на імя прэзідэнта Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

У сувязі з гэтым Упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг заявіў 27 студзеня ў Берліне наступнае:Чытаць далей »

/ Саннікава катавалі і пагражалі сям’і

Шляхам катаванняў і пагроз жыццю яго сям’і з Андрэя Саннікава выбілі прашэнне аб памілаванні. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 студзеня распавяла Ірына Халіп. Паводле яе слоў, пагроза жыццю яе мужа пасля гэтага толькі ўзмацнілася.
Чытаць далей »

/ Балада пра яўку

Усе папярэднія выбарчыя кампаніі апазіцыя выконвала ролю спарынг-партнёра ўлады, але сёння ў яе з’явіўся шанец на ўласную ролю.
Чытаць далей »

/ Мікалай Аўтуховіч на этапе

На імя галоўнага рэдактара “Новага часу” прыйшоў ліст ад палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча. Ён датаваны 19 студзеня, а поштай дастаўлены 23 студзеня.Чытаць далей »

/ Фюле падтрымаў «Вясну»

Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцінам Стэфановічам, каб абмеркаваць становішча праваабаронцаў у Беларусі.

Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку мужнай працы праваабаронцаў Беларусі.

Еўракамісар камісар выказаў занепакоенасць з нагоды палітычна матываваных пераследаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі.Чытаць далей »

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.