№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 21- 27 студзеня
Беларускія эксперты і палітыкі хоць і абмяркоўваюць тэму санкцый, але веру ў іх эфектыўнасць ужо даўно страцілі. Яны кажуць пра тое, што ўлада з лішкам кампенсуе неўязным у Еўропу службоўцам іх маральныя страты матэрыяльнымі выгодамі. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый баяцца зваротнай рэакцыі беларускіх улад на ўзмацненне жорсткасці санкцый, мяркуючы, што пад нож могуць пайсці апошнія сумесныя праграмы.Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 14- 20 студзеня
Эканамічныя ўзаемаадносіны паміж Казахстанам і Беларуссю не сталі шчыльней, нягледзячы на стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы, адзначаюць эксперты. Казахскі капітал амаль не прадстаўлены ў беларускай эканоміцы. Абедзве краіны актыўна супрацоўнічаюць толькі з Расіяй. Такім чынам, на сённяшні дзень можна канстатаваць, што ЕЭП не адпавядае пастаўленым задачам. Краіны Мытнага саюзу з такім жа поспехам маглі б умацоўваць эканамічныя сувязі ў двухбаковым парадку. А еўразійская інтэграцыя застаецца толькі на паперы і ў гучных заявах палітыкаў.
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 7- 13 студзеня
У найноўшыя часы адкрыўся яшчэ адзін парадокс: чым больш запатрабаваны быў Быкаў на расійскім кніжным рынку, тым цяжэй станавілася яму надрукавацца пры Лукашэнку. І хоць у апошнія гады пісьменнік быў правадыром беларускага нацыянальнага руху, прытулак яму дала тая краіна, супраць якой ён чатыры гады ваяваў, — Германія.
Русская служба “Радио Свобода” (Чэхія)
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 1- 6 студзеня
Лукашэнка мог бы змяніць старшыню Цэнтрвыбаркаму, калі б планаваў пачаць нешта рэфармаваць у практыцы правядзення выбараў ці хоць бы паказаць адпаведны намер. Пакуль, мабыць, усё застанецца, як ёсць. Таму Лукашэнка і пакідае Ярмошыну на пасадзе. Сфармаваны склад Цэнтрвыбаркаму не здольны самастойна прымаць рашэнні або нават прапанаваць меры па дэмакратызацыі выбарчай практыкі. Гэта цалкам правераныя людзі, якія даказалі сваю лаяльнасць рэжыму.
“Delfi” (Літва)
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 17- 23 снежня
Без дэмакратыі Беларусь ніколі не стане паўнавартаснай незалежнай дзяржавай і будзе заставацца ў ценю расійскай геапалітыкі. У той жа час без суверэнітэту ў Беларусі не сфармуецца дэмакратычная сістэма, бо аўтарытарызм утрымлівае рэспубліку ў сферы ўплыву Расіі. Адзіным пытаннем з’яўляецца, ці хопіць у нацыянальных сіл краіны на гэта часу.Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 10-16 снежня
Эксперты згодныя з уладамі, што ў бліжэйшай перспектыве расійская падтрымка дапаможа прыпыніць негатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Аднак у стратэгічным плане гэта хутчэй зло, чым пазітыў, — лічаць яны. Расійская дапамога адсоўвае на нявызначаны тэрмін рынкавыя рэформы ў Беларусі і ўмацоўвае цяперашнюю эканамічную мадэль. Атрымаўшы расійскую дапамогу, з рынкавымі зменамі можна і пачакаць.Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 3-9 снежня
Элізабэт Тэйлар двойчы выходзіла замуж за брытанскага акцёра Рычарда Бэртана і двойчы з ім разводзілася. Нікому не вядомая амерыканская шлюбная пара з Арызоны зрабіла той жа трук 51 раз. Але ўсім гэтым грамадзянам вельмі далёка да Крамля і Бацькі Лукашэнкі. Колькасць палітычных шлюбаў і разводаў Масквы і Мінску пры кіраванні Аляксандра Рыгоравіча ўжо даўно перастала падпадаць нават самаму прыблізнаму падліку.
“Газета” (Малдова)
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 лістапада - 9 снежня
Сёння мясцовыя эксперты, аналізуючы сітуацыю, канстатуюць, што і Бяляцкаму, і экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама іншым палітвязням хуткім часам не наканавана быць вызваленымі. Аляксандр Лукашэнка вырашыў бліжэйшыя эканамічныя праблемы, атрымаўшы ад Расіі танны газ, а гэта значыць, што меркаванне Еўропы і Амерыкі з нагоды ступені яго дэмакратычнасці яму абыякава. Праўда, эканамічныя эксперты сцвярджаюць, што зацішша на расійска-беларускім фронце працягнецца нядоўга, а затым Лукашэнку зноў могуць спатрэбіцца крэдыты і лаяльнасць Захаду.Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-25 лістапада
Сёння перад эканомікай пытанне рэфармавання паўстала як ніколі востра. Паслухмяная беларуская наменклатура нават асмелілася спрачацца з прэзідэнтам, даказваючы неабходнасць рэформаў. Інакш, атрымаўшы танныя энерганосьбіты, Беларусь зноў падсядзе на расійскую энергетычную іголку, злезці з якой без поўнай страты суверэнітэту ўжо не зможа ніколі. Лукашэнка, забараняючы рэформы, сур’ёзна разлічвае вярнуць у 2012 годзе энергетычныя датацыі.
«Независимая газета» (Расія)
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-24 лістапада
Сёння перад эканомікай пытанне рэфармавання паўстала як ніколі востра. Паслухмяная беларуская наменклатура нават асмелілася спрачацца з прэзідэнтам, даказваючы неабходнасць рэформаў. Інакш, атрымаўшы танныя энерганосьбіты, Беларусь зноў падсядзе на расійскую энергетычную іголку, злезці з якой без поўнай страты суверэнітэту ўжо не зможа ніколі. Лукашэнка, забараняючы рэформы, сур’ёзна разлічвае вярнуць у 2012 годзе энергетычныя датацыі.
“Независимая газета” (Расія)
Чытаць далей »







.jpg)












