№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Германія. Юбілей закону пра забарону на прафесіі
Немцы ўзгадваюць 40-ю гадавіну закону пра забарону на прафесіі. Закон быў прыняты 22 студзеня 1972 года на пасяджэнні рады міністраў ФРГ пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакрата Віллі Брандта. Міністры прынялі рашэнне забараніць асобам з радыкальнымі поглядамі займаць дзяржаўныя пасады. У выніку з дзяржаўных устаноў — галоўным чынам школ і ВНУ — было выкінута каля 11 тысяч чалавек. Паколькі яснай фармулёўкі, хто такія экстрэмісты, не было, пад каток рэпрэсій трапілі сябры зарэгістраваных левых арганізацый, галоўным чынам Кампартыі.Чытаць далей »
/ Казахстан. 1937-ы год вяртаецца
У Казахстане вялікі хапун. Генпракуратура Казахстана кажа, што вызначыла арганізатараў снежаньскіх беспарадкаў у Жанаазене, калі як мінімум 16 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Усе арганізатары арыштаваныя, ім прад’яўлены абвінавачванні. Гаворка ідзе не толькі пра непасрэдных удзельнікаў хваляванняў. Да адказнасці вырашылі прыцягнуць лідара апазіцыйнай партыі “Алга” Уладзіміра Казлова, іншых апанентаў прэзідэнта Назарбаева, а таксама галоўнага рэдактара апазіцыйнай газеты “Взгляд” Ігара Віняўскага.Чытаць далей »
/ Украіна. Рыхтуецца дэпартацыя Цімашэнка
Уплывовы ўкраінскі палітолаг Віктар Небажэнка сцвярджае, што ва ўрадавых колах нарадзіўся план, як вырашыць праблему Юліі Цімашэнка, якая сядзіць у турэмнай калоніі за карупцыю. Нягледзячы на тое, што Юлію ізалявалі, яна застаецца героем СМІ. У дадатак кепска ўплывае на адносіны Кіева з Захадам. Януковічу застаецца шукаць сцэнар, які дазволіць пазбавіцца ад лэдзі Ю без страты рэйтынга. Такі план, калі верыць Небажэнку, складзены. Галоўную ролю ў ім будзе гуляць Аляксандр Цімашэнка — муж Юліі, які не так даўно атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.Чытаць далей »
/ Аўстрыя. Венскі баль — танцы фашыстаў
Аўстрыйская секцыя Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO) выкрасліла венскі бал са спісу значных культурных падзей. Такое рашэнне было прынята па просьбе праваабарончай арганізацыі SOS Mitmensch і нобелеўскага лаўрэата Эльфрыды Елінэк. Сваё патрабаванне яны матывавалі тым, што на балі выконваюцца выключна традыцыйныя нямецкія мелодыі, што супярэчыць культурнаму вобразу Вены, дзе жывуць прадстаўнікі шматлікіх нацый. Гэта, у сваю чаргу, быццам стварае Вене імідж фашысцкага горада. Кіраўніцтва Unesco падтрымала ініцыятыву пісьменніцы і праваабаронцаў.Чытаць далей »
/ Аўстралія. Дзень акупацыі Аўстраліі?
26 студзеня Аўстралія адзначае свята, прысвечанае пачатку каланізацыі мацерыка брытанцамі. Роўна 224 гады таму Лондан абвясціў пра тое, што 5-ты кантынент пераходзіць пад яго пратэктарат. І роўна 224 гады спатрэбілася,каб зразумець адну нестыкоўку таго гістарычнага акту. Аказваецца, Брытанія прысвоіла сабе Аўстралію без дамовы з абарыгенамі. Такім чынам, юрыдычна яна папросту акупавала край. Важна падкрэсліць, што Аўстралія — адзіная краіна ў Брытанскай Садружнасці, дзе не было практыкі заключаць дамовы паміж каланізатарамі і тубыльцамі.Чытаць далей »
/ Швейцарыя. Скончыць з дыскрымінацыя разведзеных
/ Кіргізія. Руская перастане быць дзяржаўнай мовай?
Кіргізскае грамадства спрачаецца, ці трэба захоўваць дзве афіцыйныя мовы — рускую і кіргізскую? Усе пачалося 11 студзеня, калі дэпутат ад фракцыі "Рэспубліка" Урулкан Аманбаева абурылася, чаму статс-сакратар Мінфіна выступае ў парламенце на рускай мове. Чыноўнік у сваю чаргу спаслалася на закон аб тым, што "дэпутаты, сябры ўрада маюць права выступаць на пасяджэннях парламента на афіцыйнай мове”, да гэтай катэгорыі таксама належыць руская. Тэма развівалася імкліва.Чытаць далей »
/ Украіна. Кіеў і Будапешт пасварыліся
Пасварыліся з-за нежадання ўкраінскага ўраду стварыць у Закарпацці асобны адміністратыўны венгерскі раён. Гэта патрабаванне закарпацкіх венграў актыўна падтрымліваў афіцыйны ўрад Венгрыі. Калі верыць украінскаму боку, Венгрыя нават выставіла Украіне ўльтыматум. Ён не толькі ўключаў пункт аб аўтаноміі, аднак таксама патрабаванне аб гарантаваным прадстаўніцтве венграў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Пры гэтым венгерскі бок спасылаўся на свой нядаўна прыняты закон, які гарантуе ўкраінцам Венгрыі 14 месцаў у парламенце.Чытаць далей »
/ Расія. Сірыйскія чэркесы вяртаюцца на радзіму
Міжнародная чэркеская асацыяцыя мае намер дапамагчы вяртанню на гістарычную радзіму 115 чэркесаў, якія пражываюць у Сірыі. Прыняць рэпатрыянтаў гатовыя ўлады некалькіх паўночна-каўказскіх рэспублік, у якіх жывуць прадстаўнікі гэтага народа. Так, урад Кабардзіна-Балкарыі (КБР) ужо паведаміў пра рашэнне парламента рэспублікі звярнуцца да прэзідэнта Расіі з просьбай надаць выхадцам з цяперашняй Кабардзіна-Балкарыі права свабодна вярнуцца ў РФ.Чытаць далей »
/ Чэхія. Чэшскія цыгане стварылі партыю
Мала хто ведае, што нядаўняя смерць былога прэзідэнта Вацлава Гавэла выклікала смутак не толькі ў прагрэсіўнай грамадскасці, аднак і сярод чэшскіх цыган. Гавэл як праваабаронца заўсёды падтрымліваў правы гэтай этнічнай камуны, якая апошнім часам стала мішэнню для атак расістаў. Цяпер былога патрона няма, і абшчына цыган думае, што рабіць далей. Як вынік, узнікла ідэя стварэння асобнай цыганскай партыі, пра што абвясцілі на мінулым тыдні. Фармаванне называецца Партыя роўных магчымасцяў.Чытаць далей »







.jpg)












