/ ІТ-сфера Беларусі: інкубатар для монстраў

/ ІТ-сфера Беларусі: інкубатар для монстраў

Напрыканцы мінулага года работнікам Беларусі абяцалі сярэдні заробак у эквіваленце 500 долараў ЗША. Сёлета гэтая планка істотна знізілася. І ўсё ж нават у крызісны перыяд залі гандлёвых цэнтраў, рэстаранаў, клубаў не апусцелі. Значыць, ёсць яшчэ адпаведныя заробкі і запасы ў беларусаў. Пра адну з самых высокааплатных сфераў — ІТ-паслугі — журналіст “НЧ” Вольга Хвоін паразмаўляла з упраўленцам кампаніі, што займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння для замежных заказчыкаў. Мікалай (прозвішча папрасіў не называць) распавёў пра прыбыткі, расходы і верхнюю планку прафесійнага поспеху беларускіх праграмістаў.

— Пачнём з простага і самага распаўсюджанага цяпер пытання: дзе беларусу зарабіць дэклараваныя 500 долараў?

— Ды паўсюль! У маім разуменні зарабіць абяцаныя пяцьсот долараў абсалютна не праблема. Канешне, крызіс закрануў усіх. У маіх знаёмых заробкі паменшыліся, але гэтую суму яны зарабляюць. Напрыклад, ІТР — праекціроўшчыкі. Цяпер іх заробкі скаціліся да 100 долараў. Але яны маюць магчымасць падзарабляць, браць “халтуру”. Кошт праектных работ у нас касмічны, ад таго ж і будаўніцтва такое дарагое. Таму яны мелі і маюць магчымасць зарабіць у дадатак да афіцыйнага прыбытку.

— Таму масавых сацыяльных выступаў і няма, бо да нізкай афіцыйнай зарплаты людзі маюць падпрацоўкі?


— У мяне на гэта свой погляд. У чалавека ёсць нейкі заробак і выдаткі на жыллё, прадукты і г. д. Пасля абвалу заробкаў, калі ёсць нейкія запасы, можна проста дакладаць штомесяц невялікую суму да заробку і колькі месяцаў нармальна жыць. А цяпер вернемся да пытання, хто можа зарабляць згаданыя пяцьсот долараў. Прапановы на рынку ёсць. Але важна не заміраць на адным месцы, увесь час глядзець наперад, імкнуцца да развіцця. Праўда, менталітэт у нас дурны. Усе думаюць, што ім плацяць за тое, што яны ходзяць на працу. Але кожны чалавек — гэта маленькая кампанія, мы прадаём сябе адзін аднаму. Сваім супрацоўнікам я тлумачу: “Вы прадалі сябе нашай кампаніі на месяц, і вы атрымліваеце столькі, колькі мы гатовыя за вас заплаціць”.

— Наколькі ў нас развіты рынак ІТ? Ці празрыстая праца на гэтым полі?

— Я мяркую, тыя кампаніі, што не ўваходзяць у Парк высокіх тэхналогій (ПВТ), не зусім адкрыта ў той ці іншай ступені вядуць свой бізнэс. Каб уступіць у ПВТ, трэба выканаць цэлы шэраг умоў, напрыклад, паказаць заробак супрацоўніка ў справаздачны перыяд у памеры не менш за дзве тысячы долараў. Толькі пасля гэтага можна атрымаць падатковыя прэферэнцыі. Кампаніі-монстры, якія там працуюць, як правіла, маюць падтрымку дзяржавы.

Возьмем групу студэнтаў, якія хацелі б туды патрапіць. Але цягам бліжэйшых двух-трох гадоў яны наўрад змогуць туды ўпісацца. Па-першае, ім трэба атрымаць першы праект для працы. Але свае праекты навічкам звычайна ніхто не фінансуе — мусіць быць ці супер-круты спецыяліст ці надзвычай інавацыйны праект. Таму на пачатку многія працуюць па аўтсорсінгу. Пляцоўкі, каб атрымаць першую такую працу, ёсць у інтэрнэце — руская freelancer.ru, амерыканская elance.com і іншыя. Каб напрацаваць кліента, трэба два-тры гады рабіць нізкааплатную працу, супернічаць з Кітаем і Індыяй, якія забіраюць блізу 80 працэнтаў усёй нізкааплатнай працы ў ІТ. Праца ў гэтай сферы звычайна ацэньваецца ў гадзінах.

Нізкааплатная праца для кампаній — гэта прыкладна 15 долараў у гадзіну, для чалавека планка пачынаецца з пяці долараў за гадзіну. Возьмем для гэтай групы студэнтаў нейкі ўмоўны праект на дзве тысячы долараў. Калі яны хочуць працаваць афіцыйна, то каля тысячы долараў у месяц затраціцца на офісныя расходы. Застаецца тысяча. Пакуль гэтыя грошы ўваходзяць, 30% трэба абавязкова прадаць дзяржаве, то бок канвертаваць у беларускія рублі. З гэтых грошай, апроч заробку, трэба выплаціць падаткі. Па розных схемах, калі працаваць больш-менш “па-беламу”, губляецца каля 46 працэнтаў ад уваходных грошай, а калі зусім празрыста і без падатковых прэферэнцый, то даходзіць да 86 працэнтаў.

Для нас праца на ўнутраны рынак не цікавая з некалькіх прычынаў: тут вялікая канкурэнцыя, мала сапраўды цікавых прапаноў. У нас, да прыкладу, кіраўніцтва заводаў дагэтуль не разумее, што, каб стварыць сайт-візітку, не варта карыстацца паслугаю студэнта за сто долараў. Але пакуль гэта будзе так рабіцца, то і байнэт будзе такім страшным, як цяпер. Да слова, на гэтыя сайты часта выдзяляецца не так мала грошай. Я асабіста бачыў тэндэрныя дакументы на пятнаццаць-дваццаць тысяч долараў, а ў выніку сайт меў тры-чатыры старонкі. Бо па дарозе да таго студэнта-выканаўцы гэтыя грошы могуць “губляцца”.

Калі кіраўнік ІТ-фірмы пачынае тут працаваць прыгожа ў адкрытую, то будзе ў два разы больш губляць на накладных расходах. У Беларусі танная працоўная сіла, але вельмі дарагая інфраструктура.

— Атрымліваецца, што ІТ-сфера Беларусі — гэта часта студэнцкая праца адпаведнай кваліфікацыі?


— Студэнты робяць танней, гэта зразумела. Студэнты і “збіваюць” гэты рынак.

Адкрыю невялікі сакрэт: пры падборы ІТ-кадраў лепш за ўсё браць не мінчаніна, студэнта. Нам цікавы чалавек з прыгараду ці яшчэ адкуль далей. У гэтых людзей вельмі моцная матывацыя. Ён прыйшоў, замацаваўся, зубамі ўхапіўся за сваю працу. Чым добры гэты кандыдат? У яго мала знаёмых на пачатку, вялікія расходы, бо трэба здымаць жытло, уладкоўвацца. Адпаведна, ён многа часу аддае на ўласнае развіццё, працу. Яго каэфіцыент карыснага дзеяння ў разы вышэй, чым у мінчан. Бо ў мясцовых тут дзяўчыны, кампаніі... Чалавек проста прамотвае свой эфектыўны ўзрост. Мазгі працуюць актыўна недзе да 27 гадоў — да гэтага часу ў чалавека можна нешта ўкласці, нейкую базу. Пасля ўжо можна займацца рознай лухтой, а мазгі будуць працаваць на цябе. І часта бывае так, што той, хто да названага ўзросту займаўся фігнёй, застаецца на нізкіх пасадах, дабіваецца меншага.

Яшчэ адзін паказальны момант: ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне. Я не бачыў у Мінску ніводнай кампаніі, дзе б увесь софт рабіўся на ліцэнзійным праграмным забеспячэнні.

— Ці ахвотна людзі ідуць працаўладкоўвацца ў апісаныя напаўшэрыя фірмы?

— Часта з супрацоўнікамі афармляюцца кантракты, то бок гэта афіцыйная праца. Пакрываюцца ўсе іх расходы, падаткі. А вось ці сплочваць падаткі дзяржаве — добрая воля кожнага. Калі ж гаварыць пра нейкія сацыяльныя аспекты, то пры заробку ў тысячу ўмоўных адзінак можна дазволіць сабе абслугоўвацца ў медцэнтры, а не стаяць у чэргах у паліклініках. Жыллё? Дастаткова ўладкавацца на некалькі месяцаў на дзяржпрадпрыемства, узяць крэдыт, а потым можна вярнуцца ў ранейшую сферу.

— Ці закрануў эканамічны крызіс работнікаў ІТ-сферы?

— Толькі тыя кампаніі, што арыентаваліся на ўнутраны рынак. Кошт у беларускі рублях застаўся амаль як і раней, і, натуральна, выканаўцы працы страцілі частку сваіх даходаў.

— Цяпер шырока вядомыя ІТ-шнікі з Індыі, а якое месца займаюць у рэйтынгу кваліфікаваных спецыялістаў беларускія праграмісты?

— Да пэўнага моманту я меркаваў, што нашы праграмісты вельмі дасведчаныя. Але пасля супрацы з маскоўскімі, піцерскімі калегамі мая ацэнка ўпала. Не надаюць увагі фундаментальным ведам, адразу кідаюцца “зашыбаць” грошы. У ІТ ёсць градацыя: юніёр, распрацоўшчык, сеньёр-распрацоўшчык, team-лідар, project-менеджар і г. д. Атрымліваецца, што самая высокая планка нашых праграмістаў на сусветным рынку — распрацоўшчык ці сеньёр. “Зорак”, што з’яўляюцца, вельмі хутка змятаюць, бо рынак унутраны невялікі. Напрыклад, звычайны распрацоўшчык у google — гэта ўзровень беларускага “прафесара”.

У нас краіна тэарэтыкаў, а не практыкаў. У людзей вялікія чаканні, але іх магчымасці, як правіла, не адпавядаюць гэтаму. Хлопцы вельмі рана абіраюць вузкую спецыялізацыяю і не становяцца спецыялістамі ў шырокім сэнсе. Хаця праграміст — гэта чалавек, які ўмее праграмаваць і абіраць метады, сродкі для рэалізацыі пастаўленая задачы. Але беларускія праграмісты наперад ставяць сродак. Мы з задавальненнем бяром да сябе зноў студэнтаў. У іх мусіць быць матэматычны склад мыслення, добра развітая логіка. Чалавек з падобнымі задаткамі праз паўгода можа прэтэндаваць на заробак у тысячу долараў. Але ёсць праграмісты, якія будуць доўгі час таптацца на адным узроўні. Хутка ўзлятаюць тыя, хто працуе і імкнецца сябе развіваць.

Увогуле, бліжэйшая будучыня беларускага ІТ-рынку такая: мы робім усю брудную і нізкааплатную работу, адначасова з’яўляемся інкубатарам па вырошчаванню мазгоў для Захаду. Добры спецыяліст, працуючы тут па найму, можа зарабляць тры-чатыры тысячы долараў, а ў Піцеры — шэсць-дзесяць. Для беларусаў выгодна туды пераязджаць — недалёка, добрыя прапановы па сацыяльнай інфраструктуры. Над нашымі работнікамі трэба стаяць і прымушаць іх працаваць, а там збіраюцца матываваныя людзі, якім трэба толькі плюшкі падкідваць. Але ў любым выпадку праграмісты — гэта ў пэўнай ступені прывілеяваны клас з добрымі даходамі, высокімі інтэлектуальнымі здольнасцямі, магчымасцямі для развіцця. Напрыклад, многія кампаніі, каб затрымаць спецыялістаў, старанна развіваюць карпаратыўны дух, прапануюць такія бонусы, як курсы англійскай мовы, спартыўныя залі ды іншае.
----------------------------------------


Для даведкі:

Аўтсорсінг (ад англ. Outsourcing: (outer-source-using) выкарыстанне знешняй крыніцы / рэсурсу) — перадача арганізацыяй на падставе дагавора пэўных бізнэс-працэсаў або вытворчых функцый на абслугоўванне іншай кампаніі, якая спецыялізуецца ў адпаведнай галіне. У адрозненне ад паслуг сэрвісу і падтрымкі, што маюць разавы, эпізадычны, выпадковы характар і абмежаваныя пачаткам і канцом, на аўтсорсінг перадаюцца звычайна функцыі па прафесійнай падтрымцы бесперабойнай працаздольнасці асобных сістэм і інфраструктуры на аснове доўгага кантракту.

Парк высокіх тэхналогій — гэта спрыяльнае асяроддзе для развіцця бізнэсу ў галіне інфармацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь. Па законе рэзідэнты ПВТ вызваляюцца ад усіх карпаратыўных падаткаў, уключаючы падатак на даданую вартасць, падатак на прыбытак, а таксама мытных пошлін. Індывідуальны падаходны падатак для супрацоўнікаў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ мае фіксаваную стаўку і складае 9%.

ПВТ Беларусі — віртуальны парк. Прававы рэжым ПВТ дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Вы можаце зарэгістравацца ў якасці рэзідэнта і выкарыстаць усе перавагі ПВТ незалежна ад таго, дзе размяшчаецца офіс вашай беларускай кампаніі: ад абласнога цэнтра да невялікага населенага пункта. 80% створанага ў ПВТ праграмнага забеспячэння ідзе на экспарт. 45% пастаўляецца ў ЗША і Канаду, 30% у краіны Еўропы, 20% у Расію і СНД.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/