/ Чытаем раз на год

/ Чытаем раз на год

Пачнём з жыццёвай гісторыі з блогу кнігарні «ЛогвінаЎ». У будынку, дзе цяпер месціцца кнігарня, раней быў прыёмны пункт шклотары. Часам наведвальнікі старой установы заходзяць туды па звычцы. І вось якую гісторыю распавяла гандлярка кнігарні.

Заходзіць у кнігарню падпіты чалавек. Дый, відаць, не першы год падпіты. Аглядаецца, на твары адбіваецца ледзь не ўся гама пачуццяў, ад здзіўлення-захаплення да расчаравання-роспачы. Стаіць, маўчыць. Пытаюся, ці падказаць яму што-небудзь. Ён, шукаючы ў прасторы асобу, што гаворыць, летуценна прамаўляе:

— А я гастраном ішчу...

— А тут вось кнігарня, — кажу.

Ён сфакусаваў на мне позірк і гаркнуў:

— Бачу, што кнігарня! Ішчу-та гастраном!

Напярэдадні Года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да сацыялагічнай лабараторыі «Новак» з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць. Верыць ці не вынікам гэтага апытання — справа асабістая.

•    Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу траціна насельніцтва (33,7%). Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых ці бя­руць у бібліятэцы.

•    Сучасную замежную літаратуру (у першую чаргу расійскую) ведаюць лепей за сваю. 62% апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. Істотная частка (13,3%) зусім не ўмее чытаць па-беларуску.

•    На пытанне пра тое, якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў ведаюць, найчасцей называюць імёны, якія сталі знакавымі яшчэ за савецкім часам: Васіля Быкава (6,5%), Уладзіміра Караткевіча (3,8%), Івана Шамякіна (3,2%). Пераважная ж большасць не ведае нікога (74,6%). Для параўнання: у сучаснай масавай расійскай літаратуры беларусы абазнаныя значна лепей. 17,8% ведаюць, хто такая Дар’я Данцова.

•    Што да густаў, то ў безумоўных лідарах дэтэктывы — ім аддаюць перавагу 38,3% аматараў чытання, 28,1% калі і бяруць у рукі кнігу, то гэта жаночы раман. Кнігу класіка з паліцы здымаюць 26,5% ад усіх беларусаў, якія чытаюць хаця б раз на год.

•    На думку нашых суайчыннікаў, зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай маглі б цікавыя аўтары і творы (52,4%), іх большая жанравая разнастайнасць (27,2%), а таксама лепшая рэклама (22,9%).

•    Ніводнай сучаснай беларускай пісьменніцы не змаглі назваць 84,9% апытаных. Першая ж шасцёрка названых выглядае так: Святлана Алексіевіч (2,8%), Цётка (2,5%), Валярына Кустава (2,1%), Раіса Баравікова (1,5%), па 1,1% набралі Наталля Батракова і Яўгенія Янішчыц.

    А вось сярод айчынных пісьменнікаў, якіх беларусы не проста ведаюць, але і любяць чытаць: Васіль Быкаў (7,4%), Уладзімір Караткевіч (7,4%), Якуб Колас (5,5%), Янка Купала (3,9%) і Іван Мележ (2,9%).

•    Сітуацыя з замежнымі аўтарамі лепшая. Іх не ведаюць і не любяць чытаць «усяго» 48,7% і 39% адпаведна. Улюбёныя небеларускія пісьменнікі: Дар’я Данцова (11,3%), Аляксандра Марыніна (5,6%), Таццяна Усцінава (3,4%), Леў Талстой (2,5%) і Юлія Шылава (2%).
 

-----------------------------------------------------------------------------------------

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

— Вынікі апытання, як і чакалася, — не самыя прыемныя. Выяўляецца, што літаратурныя імёны-брэнды савецкіх часоў беларусы дагэтуль памятаюць, а вось новых так і не з’явілася. Гэта значыць, што той курс, які ўзяла Беларусь у культурнай сферы, — малаэфектыўны.

Год кнігі — добрая нагода, каб аб’яднаць высілкі дзяржавы і грамадскіх арганізацый дзеля змены сітуацыі. Самы важны клопат дзяржавы ў галіне культуры — падтрымліваць мову карэннай нацыі краіны. Гэта тычыцца ўдасканалення і пашырэння школьных праграм па мове і літаратуры, павелічэння колькасці адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, стварэння, нарэшце, цалкам беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэту.

Абсалютная большасць беларусаў дагэтуль спажывае інфармацыю праз тэлебачанне. Але на беларускім тэлебачанні няма беларускай кнігі, няма беларускіх аўтараў, ды і наагул беларускай мовы збольшага няма. Такім чынам, інфармацыя пра новыя кнігі і новых аўтараў не даходзіць да чытачоў.

Палітыка беларускай дзяржавы павінна стаць беларусалюбнай. Ну а пісьменнікам розных саюзаў трэба часцей і без перашкод сустракацца з чытачамі, каб папулярызаваць лепшае са створанага.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/