xxx

/ Ці знойдзецца месца запаведніку?

/ Ці знойдзецца месца запаведніку?

ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” накіравала ў Міністэрства прыродных рэсурсаў хадайніцтва разгледзець аўтарскі праект, паводле якога ў запаведную зону мусіць увайсці паўночная частка заказніка “Сарачанскія азёры” (Астравецкі раён), а таксама будзе павялічаная яго плошча.

Аўтарам праекту з’яўляецца былы дырэктар гэтага ж заказніка Ігар Пастухоў (летась Пастухова звольнілі з працы пасля таго, бо ён выступіў з крытыкай будаўніцтва АЭС побач з тэрыторыяй прыроднага заказніка). Паводле задумы аўтара, калі стварыць на Астравеччыне запаведную зону, гэта дазволіць захаваць унікальны прыродны азёрна-ландшафтны комплекс. Ігар Пастухоў прапануе вылучыць запаведную зону ядра, дзе забароненая амаль уся гаспадарчая дзейнасць і дапускаецца толькі экалагічная і турыстычная ў ашчадным варыянце, а таксама міграцыйныя калідоры для жывёл, зоны пакою, куды могуць хадзіць людзі, напрыклад, за грыбамі, ягадамі, тэрыторыі, дзе адпачываюць пералётныя птушкі.

“Я быў дырэктарам, валодаю сітуацыяй, таму разумею, што калі антрапагенная нагрузка будзе расці, то мы страцім гэты куток Беларусі, — тлумачыць свой выбар Астравеччыны для праекту Ігар Пастухоў. — Ужо цяпер на азёры вялікі наплыў людзей, яны не вытрымаюць такой нагрузкі, таму і прапаную паўночную частку заказніку адвесці пад запаведную зону”. Спецыяліст тлумачыць, што стварыць запаведнік — доўгі працэдурны шлях. Але цяпер у Мінпрыродзе прынятыя папраўкі ў заканадаўства, паводле якіх можна ствараць лакальныя запаведныя зоны.

У праекце сістэматызаваныя і апісаныя аб’екты, якія маюць высокую прыродную ці культурную каштоўнасці. Усё ілюстравана фота- і відэаматэрыяламі. Апроч заказніка Сарачанскія азёры, у ахоўваемыя тэрыторыі прапануецца вылучыць іншыя прылеглыя мясціны: ручай Свіранскі, раку Газоўка, месца ўпадзення Страчы ў Вілію. “Апошняе з’яўляецца куточкам дзікай некранутай прыроды, які пакуль не надта папулярны ў турыстаў, і яго магчыма захаваць у цяперашнім стане”, — гаворыць Пастухоў. Агулам ён парэкамендаваў далучыць да запаведнай тэрыторыі 2000 гектар уздоўж мяжы з Літвой.

“Гэтая тэрыторыя заказніка з-за свайго месцазнаходжання найменш была засвоеная людзьмі, гаспадаркай. Памежная зона адсявае наведвальнікаў, і для прыроды гэта — добра. Але летась рэжым памежнай зоны з большай тэрыторыі заказніка быў зняты, і сюды хлынулі людзі, — расказвае пра шкоднасць антрапагеннага ўздзеяння экс-дырэктар заказніка. — Напрыклад, раней Альхоўскае вадасховішча было малалюдным, прырода нечым нагадвала карэльску. Але пачалі прыязджаць людзі, і на берагах з’явіліся горы смецця”.

Пастухоў перасцерагае эколагаў, чыноўнікаў, што будаўніцтва Астравецкай АЭС нанясе экасістэме вялікія страты. “Сюды прыедзе як мінімум трыццаць пяць тысяч чалавек, і што будзе з гэтымі азёрамі, як яны пачнуць ездзіць на пікнікі “на прыроду”?” — з адчаем зазначае спецыяліст.

“Перад сваім звальненнем з заказніка я пачаў працу па стварэнні запаведнай зоны, і рады, што яе завяршыў. Гэта адзін з першых праектаў у рэспубліцы, я думаю, што ён будзе добрым прыкладам для дырэктараў іншых заказнікаў, каб зрабіць нешта падобнае. Кіраўнікі заказнікаў мараць пра тое, каб у іх былі запаведныя тэрыторыі, тады можна будзе гаварыць аб ахове прыроды. Бо па заканадаўству, у заказніках гаспадараць усе хто заўгодна, апроч іх кіраўнікоў. Пра запаведныя зоны гаворка вялася яшчэ ў 1990-я, але гэта не рабілася, бо ў запаведніку нельга секчы дрэвы, а гэта ж невыгодна дзяржаве”, — зазначае Ігар Пастухоў.

Адказ з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на прапанаваны праект Пастухова мусіць прыйсці на пачатку наступнага месяца.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).