/ Свята, што заблукала

/ Свята, што заблукала

За паўтара дзесятка гадоў святкавання 3 ліпеня, як можна зразумець па шматлікіх плакатах, што спалучаюць надпісы пра Дзень незалежнасці і Дзень Рэспублікі, улада канчаткова не вызначылася, што ж яна святкуе. У савецкія часы было прасцей: Дзень вызвалення Мінска савецкімі войскамі ад немяцка-фашысцкіх захопнікаў.

Недарэчнасць выбару даты (апрача цудоўнай сезоннай прывязкі: звыкла добрае надвор’е, кароткія ночы — гуляй у задавальненне) апошнім часам падштурхоўвае дзяржаўных ідэолагаў шукаць для свята ідэалагічнае напаўненне. Тым болей, што ў кантэксце нафтава-газава-малочных сутыкненняў з Расіяй рэжыму становіцца зразумелым: ратаванне рэальнай незалежнасці (а значыць і самога сябе) будзе звязана з сэнсавым напаўненнем незалежнасці, прыцягальным для народа.

Пакуль атрымліваецца хаатычна, хаця тэндэнцыя станоўчая, бо ў кожным разе прапанова інтэрпрэтацыі павялічвае крытычную масу індывідуальных спроб прааналізаваць сітуацыю.

Да прыкладу, максімальна набліжаны да галоўнага афіцыйнага свята рыцарскі фэст у Наваградку, які адбыўся ў папярэднія выходныя 26–27 чэрвеня, быў аформлены пад ілюстрацыю сярэднявечнай перадгісторыі сённяшняй шчаслівай сацыяльна арыентаванай Беларусі. Улюбёны памяркоўнымі дэмакратамі чалавек-сімвал неаперабудовы ва ўрадзе міністр культуры Павел Латушка ў вітанні ўдзельнікаў фэсту нават назваў Вітаўта «вялікім беларускім князем». Радыкальней было б толькі «Вітаўт-прэзідэнт».

Калі ж на вуліцах і пляцах старажытнай сталіцы з’явіліся ратнікі ў латах, упрыгожаных чырвона-зялёнымі стужкамі, не ўсе адразу зразумелі, што такім няхітрым чынам гэты сцяг набывае гістарычна-рэтраспектыўную санкцыю. І рыцары — зусім не партугальцы або балгары, як меркавала частка недарэкаў-дасціпнікаў.

Наступным крокам па распрацоўцы сімволіка-мемарыяльнага фону найважнейшага летняга свята стала праграма перазахавання 2 ліпеня парэшткаў воінаў, якія загінулі на нашай зямлі ў розных баталіях. Пра праект тры дні не пераставалі паведамляць усе афіцыйныя СМІ, падкрэсліваючы яго дзяржаўную значнасць. У цэлым акт прэтэндаваў зрабіцца абсалютна гуманным і станоўчым — палеглыя салдаты, калі мы прэтэндуем на статус цывілізаванага грамадства, мусяць легчы ў магілы.

Тое, што адбылося, выклікала, аднак, пытанні. Ці маглі б вы ўявіць мемарыял змагарам супраць нацыянал-сацыялізму, упрыгожаны пафаснымі калонамі са свастыкамі і арламі? Не? Затое нам прапанавалі пагадзіцца з адкрыццём мемарыялу воінам-змагарам за свабоду Беларусі ў ансамблі мураўеўскай па стылістыцы царквы прыходу РПЦ Усіх Святых у Мінску. І гэта ўжо не проста звыклая недарэчнасць, як выкарыстанне архітэктарамі РПЦ цягам апошніх стагоддзяў закасцянелых форм з какошнікамі і шатровымі навершшамі, трыумфу эклектыкі ў маскоўскім дойлідстве. Гэта скандал.

Як скандальным выглядае і выбар парэшткаў «змагароў за незалежнасць Беларусі». Рускі салдат, які загінуў на Бярэзіне ў 1812 годзе, выганяючы французаў, зноў жа рускі вайсковец, ахвяра нямецкай кулі пад Гародняй у першай сусветнай у 1915 годзе, і савецкі, які пад Лоевам у 1943-м ваяваў з нацыстамі. І што тут сімвалізуе змаганне за незалежнасць Беларусі, шаноўныя суайчыннікі? І музыка на «мерапрыемстве» гучала адпаведная, руская — Чайкоўскі, Мусаргскі. У адрозненне ад архітэктурнага атачэння падзеі — таленавітая, выдатная, але хочацца, калі нарэшце ў Беларусі народ вызначыцца з сапраўдным святам Незалежнасці замест імітацыйнага фэсту 3 ліпеня, каб афармляла яго таксама беларуская музыка. Сімфанічная, духоўная, эстрадная.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).