/ Распачаўся першы этап V Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі

/ Распачаўся першы этап V Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы распачаўся першы этап V Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі, якая праводзіцца рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” пры падтрымцы польскага тэлеканала “Белсат”.

У Мінску дыктоўка адбылася ў офісе ТБМ. Сярод удзельнікаў мерапрыемства прысутнічалі ганаровыя госці: прадстаўнікі пасольстваў Грузіі і Чэхіі, а таксама мінчане і госці сталіцы — людзі розных заняткаў і узросту.

Тэксты дыктоўкі — верш народнага паэта Беларусў Максіма Танка “Родная мова” (1943) і ліст у рэдакцыю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (замест прамовы на святкаванні дваццацігоддзя літаратурнай творчасці першага народнага паэта Беларусі ў Беларускім дзяржаўным тэатры 23 чэрвеня 1925 года) — чытала першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Яна пажадала ўсім прысутным, “каб у вашых сем’ях панавала згода і лад, каб беларуская мова спрыяла вам, вашым родным і блізкім, каб яна стала тым падмуркам, які зробіць вас паспяховымі людзьмі”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак аўтаручку з лагатыпамі “Белсату” і V Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі.

У інтэрв’ю карэспандэнту “Новага часу” Анісім напомніла, што дыктоўка праводзіцца пяты год запар па ініцыятыве беларускага філосафа Уладзімера Падгола і таму грамадскасцю назапашаны пэўны вопыт. Паводле яе слоў, тэксты дыктоўкі прымеркаваны да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння Максіма Танка і 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Верш Танка ўяўляе сабой выдатнае паэтычнае слова, вельмі зразумелае і простае ў напісанні, сказала Анісім. Паводле яе слоў, тэкст ліста Купалы невядомы шырокаму чытачу і ўтрымлівае думкі, сугучныя кожнаму грамадзяніну Беларусі.

                                        Алена Анісім

Як адзначыла першы намеснік старшыні ТБМ, у шэрагу рэгіёнаў краіны дыктоўку ўжо пісалі ў выходныя дні, прычым у некаторых месцах, у тым ліку і на Лідчыне, адбылося паразуменне грамадскасці з уладамі і мерапрыемства праводзілася ў дзяржаўных бібліятэках. Паводле яе слоў, у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў дыктоўку пісалі студэнты разам з выкладчыкамі. Такім чынам, падчас дыктоўкі народ засведчвае, што ад мовы ён не адракаўся, мову людзі любяць, шануюць і жадаюць, каб іх родная мова гучала паўсюль, у тым ліку на радыё і па тэлевізіі, а не толькі ў грамадскім транспарце. “Пра гэта, дарэчы, кажуць і дзеці”, — зазначыла Анісім. Сёння яна, навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,  у Заводскім раёне сталіцы сустракалася з навучэнцамі Мінскай беларускай гімназіі №14, якія чыталі вершы Максіма Танка і Пімена Панчанкі.

Як паведаміла Анісім, другі і трэці этапы дыктоўкі адбудуцца 15 і 25 сакавіка і прысвячаюцца, адпаведна, Дню Канстытуцыі і 94-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дарэчы, сёння ў Міжнародны дзень роднай мовы ў сталіцы адбыліся розныя мерапрыемствы. Так, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках Года кнігі і святкавання 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі распачаў першы этап грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”. Падчас мерапрыемства вершы Купалы прагучалі з вуснаў прадстаўнікоў Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў. Акрамя таго, наведвальнікі імпрэзы атрымалі магчымасць на працягу толькі аднаго вечара пазнаёміцца з унікальнымі каштоўнасцямі з фондаў музея — прыжыццёвымі выданнямі кніг паэта з аўтографамі самога аўтара.

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся літаратурны вечар “Матчын дарунак ад самай калыскі”, да якога падрыхтавана выстава ў фондаў музея “Якуб Колас і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: да вытокаў  беларускай навукі аб слове” з рэдкімі дакументамі і матэрыяламі, звязанымі з навуковай дзейнасцю песняра.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёння адбыліся літаратурныя чытанні паэтычных твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/