/ Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае грамадства да актыўнага байкоту выбараў

/ Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае грамадства да актыўнага байкоту выбараў

У сваім звароце да грамадства грамадзянская ініцыятыва Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае да актыўнага байкоту выбараў.

Сярод падпісантаў звароту — народная артыства Беларусі Зінаіда Бандарэнка, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі, паэты Анатоль Вярцінскі і Сяргей Законнікаў, мастакі Генадзь Драздоў і Аляксей Марачкін, фотамастак Георгій Ліхтаровіч,  навукоўцы Валянцін Голубеў і Пётр Садоўскі, журналісты Анатоль Гуляеў і Аляксей Кароль, педагог Алесь Сідзяка, літаратуразнаўца Уладзімер Содаль, палітыкі Аляксандр Казулін і Юры Хадыка, кінадраматург Уладзімір Халіп, кінарэжысёры Уладзімер Колас і Юры Хашчавацкі.

Аўтары звароту адзначаюць: з 19 снежня 2010 года ўсім стала зразумела, што рэжым утрымлівае ўладу насуперак жаданню большасці беларускага народа.

“Мы жывем у краіне, дзе суды пакрываюць злачынцаў і караюць нявінных, дзе міліцыянты — не абаронцы, а карнікі, дзе пад шыльдай сацыяльна-арыентаванай дзяржавы людзей абкрадаюць і ператвараюць у жабракоў, дзе выкладчыкаў і настаўнікаў прымушаюць быць палітычнымі прапагандыстамі і фальсіфікатарамі выбараў, дзе творчыя, разумныя, ініцыятыўныя людзі разглядаюцца не як багацце краіны, не як яе залаты запас, а як пагроза для ўладаў. І ўсё гэта стала магчымым таму, што грамадзяне Беларусі пазбаўлены свайго галоўнага права: права выбіраць сабе ўладу. Сёння амаль  кожны ведае, што выбары фальсіфікуюцца рэжымам. Калі гэта не змяніць — ні ў краіны, ні ў кожнага з нас не будзе будучыні”, — гаворыцца ў звароце.

На думку яго аўтараў, беларусы жадаюць, “каб дзяржава абараняла сваіх грамадзян — нашыя галасы, нашае здароўе, наш дабрабыт, нашую годнасць, а ў цяжкую хвіліну — і права кожнага з нас на жыццё”. ”Людзі ўсё больш усведамляюць, што іх жыццё наўпрост залежыць ад таго, якія выбары адбудуцца ў краіне — звычайны фарс, ці нармальны празрысты працэс барацьбы кандыдатаў без ціску з боку дзяржавы. Выбары ў краіне могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі толькі пры абавязковым удзеле прадстаўнікоў партыяў і кандыдатаў ў выбарных камісіях усіх узроўняў і пры магчымасці сапраўднага назірання за падлікам галасоў”, — адзначаецца ў звароце.

Сябры рады звяртаюць увагу на тое, што ва ўмовах, калі дзяржава пазбавіла сваіх грамадзян магчымасці ажыццявіць неад’емныя правы, у тым ліку і на свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары, грамадзяне маюць права на пратэст. “Самая простая і дзейсная форма пратэсту — БАЙКОТ, як адпаведны адказ грамадства на стаўленне дзяржавы да сваіх грамадзян. Байкот — гэта спыненне супрацоўніцтва з рэжымам у любых законных і даступных кожнаму з нас формах. Кожны можа не прымаць удзел у выбарчым фарсе, пакуль не будуць вызваленыя і не адноўленыя ў грамадзянскіх правах усе палітвязні і да таго часу, пакуль не будзе забяспечаны празрысты падлік галасоў”, — падкрэсліваецца ў звароце.

Яго аўтары напамінаюць, што “менавіта з гэтым патрабаваннем падчас мінулых выбараў на вуліцы выйшлі дзесяткі тысячаў людзей, і за гэта апынуліся за кратамі нашыя лідэры і проста сумленныя людзі, якія зараз падвяргаюцца катаванням”. “Мы ведаем, што існуе рэальная пагроза іх жыццю. Мы павінны прызнаць, што ва ўсім ёсць і частка нашай віны. Нашая пасіўнасць, цярплівасць і абыякавасць да чужых пакутаў прывяла да таго, што, у той час, як мы спрабуем выжыць і займаемся палітычнымі інтрыгамі, у палоне рэжыму працягваюць знаходзіцца людзі, якія выйшлі на вуліцы абараняць і нас з вамі, нашыя правы, нашую свабоду і будучыню. Заўтра на іхнім месцы можа апынуцца кожны з нас.  Мы не маем права чакаць і адседжвацца да вераснёўскіх выбараў. Мы павінны пачынаць актыўны байкот рэжыму ўжо сёння!”, — гаворыцца ў звароце.

Сябры рады лічаць, што “кожны з нас можа паразмаўляць са сваімі родзічамі, сябрамі, суседзямі, калегамі аб тым, як нас падманваюць, рабуюць, як лепшыя спецыялісты з’язджаюць з краіны на заробкі, як з дапамогай кантрактнай сістэмы нас пераўтвараюць у рабоў”.

“Сапраўдны рух, сапраўдны подых пераменаў мы адчуем толькі тады, калі мы самі гэтага захочам. Давайце разам вызначаць будучыню нашай краіны”, — адзначаецца ў звароце.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/