/ Праўда пра бульбу

/ Праўда пра бульбу

Усе ведаюць, што словам начальства трэба верыць. Бо калі не верыць, то давядзецца лічыць, што яно не заўсёды праўду кажа. То бок, памыляецца або свядома хлусіць.

Калі так падумаеш ці пра тое скажаш, то ёсць добры шанец атрымаць кухталёў за паклёп. Бо начальства на тое і пастаўленае, каб казаць людзям праўду.

Справа вось якая. Не так даўно віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза дакладваў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу асноўныя звесткі пра чарговую пяцігадовую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, з якой, як кажуць, дзеючы прэзідэнт пойдзе на чарговыя выбары. Між іншым зайшла справа і пра бульбу. Яе перспектывамі на чарговую пяцігодку пацікавіўся акадэмік Рубінаў, якому па пасадзе старшыні Савета Рэспублікі і вучоным званні належыць пільна сачыць за станам сельскай гаспадаркі.

І вось што ён пачуў ад спадара Бамбізы. Маўляў, трэба неадкладна наводзіць у бульбяной справе парадак. Бо смеху варта — пры сярэднегадавой вытворчасці бульбы ў 9 мільёнаў тон, мы імпартуем крухмал, чыпсы, бульбу фры і іншыя бульбапрадукты. Хоць эксперты даводзяць, што мы самі можам штогод экспартаваць паўтара мільёна тон “другога хлеба”.

Увогуле, калі вагу прадукту падлічваюць у мільёнах тон, а вартасць у трыльёнах рублёў, звычайнаму чалавеку вельмі складана нават уявіць сабе, пра што ідзе гаворка. А зрабіць нейкія разлікі нават з калькулятарам цяжка. Тым не менш, паспрабуем падлічыць. Па навукова абгрунтаваных нормах, чалавеку патрэбна ўжываць у ежу 315,6 грамаў бульбы на дзень, або 115,2 кілаграма на год. Колькасць насельніцтва за гады праўлення Лукашэнкі скарацілася на 850 тысяч і зараз складае 9,5 мільёна чалавек. Разам з немаўлятамі і старымі. Таму гадавая патрэба краіны ў харчовай бульбе — блізу 1,1 мільёна тон.

Такім чынам, на ўсё астатняе застаецца да 8 мільёнаў тон бульбы штогод. Бульбу пераганяюць на спірт, вырабляюць крухмал, клей, паліўны этанол, выкарыстоўваюць для кармлення жывёлы і птушкі.

Так было і за Саветамі. Самы вялікі ўраджай бульбы, па афіцыйных дадзеных, быў атрыманы ў 1979 годзе — 15,2 мільёна тон, палову якіх сабралі калгасы, а палову насельніцтва. Калгасы, зразумела, у асноўным выконвалі дзяржзаказ — забяспечвалі насельніцтва Масквы і Ленінграда, Савецкую Армію — гэта значыць, мелі спажыўца, які мог з’есці ўсю беларускую бульбу і нават болей.

А сельскае насельніцтва вырошчвала такую неверагодную колькасць бульбы, бо трымала велізарнае пагалоўе хатняй жывёлы: больш за 1,7 мільёна буйной рагатай жывёлы, амаль 2 мільёны свіней, паўмільёна авечак і коз, блізу 25 мільёнаў хатняй птушкі. Камбікармоў тады не хапала, таму прыватны статак ды птушкапагалоўе з’ядала ўсю тую бульбу і прасіла дабаўкі. Таму сяляне нават “скармливали скоту” звычайны печаны хлеб. Такі вось маразм мудрагелістай савецкай эканомікі — камбікармоў няма ўвогуле, а хлеб выраблялі звыш плана, болей, чым яго маглі з’есці людзі.

Усё змянілася з таго дня, калі на ўборку калгаснай бульбы перасталі накіроўваць студэнтаў, навукоўцаў і служачых. Без гэтай дармавой для калгасаў працоўнай сілы вытворчасць бульбы зрабілася нерэнтабельнай. Таму ўжо ў 1992 годзе вытворчасць бульбы ў калгасах скарацілася да 2,5 мільёнаў тон, а ў гаспадарках насельніцтва склала 6,5 мільёна. У наступныя некалькі год калгасная бульбаводства прыйшло ў поўны заняпад, а прыватныя гаспадаркі павялічылі аб’ёмы вытворчасці, бо кожны селянін атрымаў права пашырыць памеры сваіх участкаў да 1 гектара.

Але эканамічнаму адраджэнню прыватнай гаспадаркі перашкодай сталі ўрадавая палітыка, якая пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі была скіравана выключна на выратаванне ад пагібелі калгаснага ладу на Беларусі, і больш за ўсё адмоўная дэмаграфічная дынаміка сельскіх населеных пунктаў. Калі прывабныя для жыцця беларускія гарады, у першую чаргу Мінск, павялічвалі колькасць жыхароў збольшага коштам механічнага прыросту, то вёска вымірала самым натуральным спосабам. З 1990 года па сённяшні дзень колькасць сельскага насельніцтва зменшылася да 2,5 мільёнаў. На адзін мільён чалавек. Такіх страт не было нават у Вялікую Айчынную, бо сялянскія сем’і мелі шмат дзяцей, а каэфіцыент нараджальнасці быў нашмат вышэйшы, чым зараз.

Гэта не магло не адбіцца на эканоміцы вёскі. Сёння прыватны сельскі статак налічвае меней за 300 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, меней за адзін мільён галоў свіней, каля 100 тысяч авечак і коз. А колькасць птушкі ў прыватных гаспадарках скарацілася настолькі, што пра яе нават не ўзгадваецца ў справаздачах Белстата. Інакш кажучы, наблізілася да нуля.

Адзначу, што ўсе мае разлікі зроблены па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, кампліментарнай па вызначэнні, таму на самай справе ўсё можа быць і горш, чым выглядае. Прыкладам, па дадзеных Белстата вытворчасць бульбы ў 2007 годзе склала 8,7 мільёна тон, з якіх сельгасарганізацыі сабралі 793 тысячы тон, а насельніцтва — 7,8 мільёнаў. На 200 тысяч тон болей, чым было атрымана ў 1979 годзе, калі быў вырашчаны максімальны ўраджай бульбы за ўсю гісторыю Беларусі!

Як гэта можна было зрабіць эканамічна, агратэхнічна, тэхналагічна? А галоўнае, навошта? Колькасць вясковага насельніцтва скарацілася без малога на траціну, пагалоўе хатняй жывёлы і птушкі — намнога больш, бабулькі бульбы ў дзяржзаказ не прадаюць і не здаюць. Дык навошта ж ім стаяць, прабачце, ракам у баразне? Каб пасадзіць, дагледзець і выбраць “картоплю фры”, з якой няведама што рабіць? Ці дзікам на радасць?

 У пошуках варыянтаў трэба падумаць. Ці беларусы безнадзейныя дурні, ці беларуская статыстыка памыляецца ў методыках падліку, ці спадары міністры з дэпутатамі з’яўляюцца людзьмі недасведчанымі, ці знарок хлусяць?

Першы варыянт я выключаю.

Цікава было б таксама ведаць, на якіх падставах экспартны бульбяны патэнцыял сельгасарганізацый вызначаны ў 1,5 мільёны тон, калі яе вытворчасць складае толькі 50 працэнтаў ад гэтай колькасці?
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).