/ Праваабаронца просіць мітрапаліта Філарэта выратаваць жыццё Кавалёва і Канавалава

/ Праваабаронца просіць мітрапаліта Філарэта выратаваць жыццё Кавалёва і Канавалава

Праваабаронца з Гомеля Кастусь Жукоўскі накіраваў зварот Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсёй Беларусі Філарэту з просьбай паспрыяць захаванню жыцця фігурантам крымінальнай справы аб тэракце ў мінскім метро Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву.

Пракурор, які лічыць іх вінаватымі, папрасіў суд прыгаварыць маладых людзей да выключнае меры пакарання — расстрэлу. Адвакаты Канавалава і Кавалёва настойваюць, што іх падабаронныя не маюць дачынення да гэтага страшнага злачынства. Не вераць у іх віну і многія назіральнікі, і нават некаторыя пацярпелыя ад выбуху.

Як адзначыў у інтэрв’ю “Новаму часу” Кастусь Жукоўскі, сёння і ў яго асабіста няма стопрацэнтнай упэўненасці ў тым, што менавіта Канавалаў і Кавалёў спрычыніліся да выбуху на станцыі “Кастрычніцкая” сталічнага метрапалітэна 11 красавіка бягучага года, таму ён і звярнуўся да галавы Беларускай праваслаўнай царквы. 

“Апроч таго, мяне вельмі хвалюе бяздзеянне з боку грамадства. Людзей могуць расстраляць, а я асабіста не магу нічога зрабіць. Я не магу выйсці на вуліцу, дзесьці штосьці ў голас сказаць, бо гэта не мае сэнсу, цябе ўсё роўна не пачуюць. Але трэба грукацца ва ўсе дзверы, і, магчыма, мітрапаліт Філарэт можа быць тым чалавекам, які здолее заступіцца за людзей, якім пагражае смяротнае пакаранне. Праваслаўная царква мае вагу, да таго ж, “не забі!” — гэта адзін з галоўных запаветаў, таму, магчыма, царква і сам мітрапаліт зверне ўвагу на гэта. Вінаваты чалавек ці не вінаваты, але галоўнае — не забі! Так сказаў Бог”, — падкрэсліў гомельскі праваабаронца Кастусь Жукоўскі.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/