/ Пераможцаў няма

/ Пераможцаў няма

Напрыканцы каляндарнага года прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў сабраліся за круглым сталом, каб фактычна ўпершыню публічна абмеркаваць памылкі леташніх прэзідэнцкіх выбараў. Фінал палітычнай кампаніі, які адкінуў грамадска-палітычнае жыццё Беларусі, як гэта ацэньвалі многія палітыкі і праваабаронцы, ледзь не ў 1937 год. Гэтая публічная дыскусія паказала, што свае памылкі апазіцыя прызнае з цяжкасцю. А ці выносіць урокі і робіць высновы — увогуле адкрытае пытанне.

(На здымку: Грамадская кампанія па збору рэчаў і прадметаў гігіены ва Управе БНФ для перадачы іх затрыманым пасля акцыі апазіцыі 19 снежня 2010 года.)


Не сорамна прасіць прабачэння

Сярод памылак, якія публічна назвалі палітыкі, факт, што апазіцыя так і не змагла правесці праймерыз, выйсці на адзінага кандыдата, дзевяць кандыдатаў не працавалі на агульную стратэгію. У выніку, на думку кіраўніка партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, пераможцаў няма. «У кампаніі 2010 года не перамагла ні ўлада, ні апазіцыя. Праўда, трэба сказаць, што апазіцыя панесла моцныя страты і ў чалавечым плане, і ў плане таго, што ўладзе ўдалося нагнаць такую тэмпературу страху, ад якой мы дагэтуль не можам астудзіць грамадства», — заўважыў лідар левых.

Міхаіл Пашкевіч, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду», пад сцягамі якой і балатаваўся Уладзімір Някляеў, гаворыць аб тым, што фактычна паміж кандыдатамі ў прэзідэнты, нягледзячы на іх заклікі «на Плошчу!», не было цэласнага разумення, што ж на той Плошчы рабіць: «Стратэгія апошнія два месяцы перад 19 снежня працавала на адно: «Пабачымся на Плошчы!». І менавіта ў гэтым была памылка. Мы не маглі даць адказ людзям, а што далей? Канешне, быў план. Але пагадзіцеся, што гэта за план, які заваліўся адразу пасля таго, як тры-чатыры акцёры кампаніі папросту былі выключаныя!»

Паказальна: усе ўдзельнікі круглага стала, большасць з якіх прадстаўлялі тых ці іншых экс-кандыдатаў у прэзідэнты, у адзін голас заявілі, што не ведалі пра планы адно аднаго на Плошчы. І ўвогуле, большасць туды ішла без канкрэтнага плану дзеянняў — стаяць як Бог на душу паложыць. Некаторыя экс-кандыдаты ў прэзідэнты, як, напрыклад, Віталь Рымашэўскі, загаварылі, што ім усё ж трэба было гнуць сваю лінію паводзінаў, а не кідацца ў агульную плынь падзей.

Але галоўным цвіком абмеркавання падзей 19 снежня стала пытанне ад Дар’і Каткоўскай — яна была ў ліку валанцёраў, што пасля масавых арыштаў людзей збіралі і адвозілі сотні перадачаў для зняволеных. «Ці не сорамна вам, палітыкам, за тое, што вы заклікалі людзей выйсці на Плошчу, а самі нават не мелі ўцямнага плану, што там рабіць?» — спыталася грамадская актывістка.

Некаторыя палітыкі сваю віну публічна прызналі. «Думаю, калі мы кажам, што дапусцілі памылкі, а сёння ўсе пра гэта казалі, то не сорамна сказаць, што нам сорамна за гэтыя памылкі. Мне сорамна, бо я частка апазіцыі і таксама ўплываю на яе рашэнні. Не было адзінага кандыдата, і мая віна ў гэтым ёсць. Мне сорамна, што было дзевяць стратэгій на Плошчы, і мне сорамна, што мы не змаглі арганізаваць элементарныя рэчы — дружыннікаў на Плошчы. Гэтага не было, за што я прашу прабачэння. Думаю, усім не сорамна так сказаць, бо канкрэтна гэты факт прывёў да той трагедыі. І не трэба заломваць рукі, пасыпаць галаву попелам, але ў наступны раз не маем права на такія памылкі, каб потым зноў казаць, што нам сорамна», — агучыў свае выбачэнні Аляксандр Мілінкевіч.

Праўда, Мілінкевіч у часе гэтай жа размовы распавёў і пра сваё ранейшае ідэалістычнае бачанне «Плошчы», якое вельмі здзіўляе, бо Аляксандр Уладзіміравіч не мусіў забыцца на падзеі 2006 года, і ўвогуле, ён выдатна разумее, у якой дзяржаве жыве. «Сцэнар у нечым быў падобны на кіеўскі — мы спадзяваліся, што атрымаецца арганізаваць мірную Плошчу, і на наступны дзень прыйдзе больш людзей. Таму што людзі пачуюць, што не б’юць, не саджаюць. Для нас было прынцыпова захаваць мірны стан Плошчы», — заявіў палітык.

А кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька папярэдзіў, што і надалей ніхто нікому не дасць гарантый, што падобных разгонаў не будзе. А самаахвярнасць? — дык на ёй і трымаецца альтэрнатыўная Беларусь.

Большасць палітыкаў гаварылі, што мэты іх палітычных партый у той ці іншай ступені па выніках прэзідэнцкай кампаніі выкананыя. Рэжым дэлегалізаваны, народ пабачыў яго сутнасць, пазнавальнасць апазіцыйных партый павялічылася. Але як скінуць з шаляў бязвер’е ў тое, што апазіцыя можа нешта вырашыць, татальны страх і вялізную падаўленасць у грамадстве? Хаця можна прыкрывацца словамі, што вінаваты рэжым з дубінкамі наперавес, супраць якога не папрэш.

 Сам сабе прыгожы

У наступным годзе ў Беларусі мусяць адбыцца парламенцкія выбары. Тое, як рыхтуюцца апазіцыйныя палітыкі да гэтай кампаніі, паказвае, што згоды па-ранейшаму няма і кожны «са сваім планам у галаве».

«Кааліцыя шасці» (партыі БНФ, АГП, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух «За Свабоду» і кампанія «Гавары праўду!») абяцае вызначыцца з фарматам удзелу ў парламенцкіх выбарах не пазней за 20 студзеня. Па словах лідара партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, на маючых адбыцца выбарах апазіцыя мусіць ставіць рэальныя мэты, бо недасяжныя задачы негатыўна ўплываюць на псіхалагічны настрой прыхільнікаў дэмакратычных кандыдатаў. Таксама Калякін паведаміў, што яго партыя да выбараў рыхтуецца маштабна: «Рыхтуем кандыдатаў, людзей у камісіі і г. д. Па поўнай праграме!»

Некаторыя прадстаўнікі палітычных сілаў радыкальна настроеныя на байкот. Але праблема ў тым, што да дыялогу калегі па цэху іх не завуць. «Я думаю, што на сённяшні дзень большасць грамадзян краіны супраць удзелу ў гэтых выбарах, і нам трэба гэта толькі абвастрыць, каб гэта было не проста галасаванне за нейкіх нязначных кандыдатаў, якія нікому не цікавыя, а байкот Лукашэнку. Байкот палатачных выбараў як байкот Лукашэнку. Пакуль нас на размовы не запрашаюць, бо кажуць «вы ж байкатуны, а мы на выбары ідзем», — гаворыць прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч.

Арышты людзей пасля малітвы ля Чырвонага касцёла 19 снежня 2011 г.


Кіраўніку Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выступае за жорсткі цэнз кандыдатаў ад апазіцыі. Рух не будзе складаць канкурэнцыю палітычным партыям, але возьме актыўны ўдзел у самой кампаніі. «Свае рэсурсы мы выкарыстаем на падтрымку тых, хто падзяляе нашы прынцыповыя погляды. Гэта — дэмакратыя, незалежнасць і еўрапейскі шлях развіцця Беларусі, — гаворыць Мілінкевіч. — Наша мэта, каб у грамадстве было больш праеўрапейскіх, прадэмакратычных настрояў. Каб людзі адчувалі, што ад іх залежыць у тым ліку і ўлада. Каб павялічылася актыўнасць людзей, стала менш страху. І яшчэ важна, каб людзі бачылі, што ёсць альтэрнатыва. Якасць кандыдатаў будзе адыгрываць велізарную ролю. Ёсць такія кандыдаты, якім лепш не хадзіць, бо яны памяншаюць рэйтынг апазіцыі».

Аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) мае некалькі варыянтаў — байкот і ўдзел у выбарах. На прапанову сустаршыні БХД Паўла Севярынца (пасля падзей на Плошчы ў снежні 2010 года ён адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне) удзел у выбарах магчымы толькі пры выкананні трох умоў: вызваленне палітвязняў; унясенне зменаў у выбарчае заканадаўства, каб выбары прайшлі сапраўды дэмакратычна; допуск назіральнікаў да падліку галасоў. Але шанец на выкананне гэтых умоў блізкі да нуля. Таму ідэйны бацька БХД Павал Севярынец заклікаў партыю рыхтавацца да актыўнага байкоту парламенцкіх выбараў.

Аб’яднаная грамадзянская партыя ўвогуле не мае цікаўнасці да выбарчай кампаніі. Пачынаючы з красавіка партыйцы будуць несці ў шырокія народныя масы «пазітыўную альтэрнатыву — антыкрызісную праграму, праграму «Мільён працоўных месцаў», Малую Канстытуцыю». Па словах Лябедзькі, унутры краіны стаіць задача дабіцца адзінства паміж суб’ектамі кааліцыі па фармату кампаніі, а на міжнародным узроўні мець агульную ацэнку выбараў.

Тэндэнцыя на пратэст

Гэты год, нягледзячы на разбіты стан апазіцыі, стаў пераломным для грамадскай думкі беларусаў. Эканамічны крызіс спрацаваў на тое, чаго гадамі дамагалася апазіцыя, — рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі (24,5% паводле вераснёўскага апытання) і давер да ўладаў абваліліся. Сацыёлаг прафесар Андрэй Вардамацкі паведаміў, што сацыялагічныя даследаванні паказалі ў гэтым годзе два зломы грамадскай думкі. Першы — вясною, калі беларусы перасталі думаць, што яны жывуць у квітнеючай краіне, то бок зафіксавалі падзенне свайго ўзроўню жыцця. Другі злом восеньскі — на 3,5% павялічылася колькасць людзей, якія мяркуюць, што іх становішча за гэты час палепшылася, а тых, хто ўжо без трывогі глядзіць у будучыню, — на 4,8%.

Вераснёўскае апытанне НІСЭПД паказала таксама, што народная незадаволенасць не толькі пачынае распаўсюджвацца на грамадска-палітычную сферу, але і паступова набывае палітычныя формы. Сёння лічаць сябе ў апазіцыі да цяперашняй улады ўжо 28% — са снежня мінулага года рост амаль на 10%.

Паколькі фактычнага паляпшэння эканамічных паказчыкаў напрыканцы года не было, злом негатыўнай ацэнкі можна патлумачыць тым, што пачаў працаваць механізм «негатыўнай адаптацыі», калі людзі прыстасоўваюцца да сітуацыі, зніжаючы свае патрэбы і чаканні. На хвалі затарможанага падзення адлік свайго стану ў сістэме каардынат пачынаецца ад тут і цяпер. Але давер да ўлады страчаны, і як толькі сітуацыя хіснецца ў бок пагаршэння, грамадская думка зноў пачне спаўзаць у мінус.

І на гэтым фоне паказальна тое, што давер да палітычнай апазіцыі з мёртвай кропкі не скрануўся. Сукупны рэйтынг лідараў апазіцыі па-ранейшаму складае не больш за 20%. Пратэстны патэнцыял грамадства пакуль не канцэнтруецца ні на якіх рэальных альтэрнатывах (апазіцыйных структурах, праграмах, лідарах), канстатуюць сацыёлагі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/