xxx

/ Нацыянальная ідэнтычнасць: хто мы і якімі будзем

/ Нацыянальная ідэнтычнасць: хто мы і якімі будзем

Прэзентацыя сацыялагічнага даследавання пад такой назвай прайшла 12 кастрычніка ў сталічным гатэлі «Сrowne Plaza». Арганізатарамі прэзентацыі былі грамадзянская кампанія «Будзьма беларусамі!», зарэгістраваны ў Вільнюсе Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД), а таксама сацыялагічная лабараторыя «НОВАК».

Перад дзесяткамі журналістаў, прадстаўнікоў дзяржаўных структур, у тым ліку Міністэрства культуры і Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама шырокай грамадскасці выступілі навуковыя кіраўнікі даследавання: кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўніца лабараторыі «НОВАК» Надзея Яфімава і доктар паліталогіі, дырэктар БІСД Віталь Сіліцкі. Вёў прэзентацыю каардынатар замоўцы даследавання — агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ігар Лялькоў.

Па яго словах, ідэя прэзентаванага даследавання нарадзілася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!», скіраванай на папулярызацыю сучаснай беларускай культуры. «Мы пераканаліся ў тым, што ў Беларусі існуе вялікая запатрабаванасць на беларускую культуру — нашмат большая, чым мы спадзяваліся перад пачаткам кампаніі. Узнікла пытанне, а ці не надта міфалагізаванымі і стэрэатыпнымі з’яўляюцца нашы ўяўленні пра культурныя погляды і патрэбы беларускага грамадства? Што насамрэч думае пра сябе і пра культуру сваёй краіны беларус ХХІ стагоддзя? Менавіта на гэтыя і падобныя пытанні мелася адказаць гэта даследаванне», — падкрэсліў Ігар Лялькоў.

Прадстаўніца лабараторыі «НОВАК» Надзея Яфімава адзначыла, што даследаванне ўключала ў сябе працу з фокус-групамі і апытанне насельніцтва, якое праводзілася па рэпрэзентатыўнай выбарцы сярод 1011 чалавек. Паводле атрыманых дадзеных, 31,6% рэспандэнтаў могуць свабодна размаўляць і пісаць па-беларуску; 42,7% чытаюць па-беларуску, разумеюць мову, але размаўляць ім цяжка. 22% разумеюць беларускую мову, але з цяжкасцю чытаюць па-беларуску. 2% зусім не разумеюць беларускай мовы. Як адзначыў Віталь Сіліцкі, «лепш валодаюць беларускай мовай беларусы сталага веку, а не маладое пакаленне».

А вось абсалютна новае для беларусаў адчуванне сябе еўрапейцамі — наадварот больш уласціва маладым. Як паведаміла Надзея Яфімава, цяпер, паводле апытання, 87% жыхароў Беларусі па нацыянальнасці беларусы, 8% — рускія, 2% — палякі. Надзея Яфімава адзначыла, што раней рэспандэнты лічылі сябе захавальнікамі традыцый Савецкага Саюза, цяпер жа СССР і еўрапейскі выбар памяняліся месцамі. За Савецкі Саюз выступаюць толькі 12,5% апытаных рэспандэнтаў, у той час як колькасць тых, хто лічыць Беларусь еўрапейскай дзяржавай, — ужо 15%. Еўрапейцамі лічаць сябе 60% апытаных, а 70% выказалі гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за краіну і яе будучыню.

Па словах Віталя Сіліцкага, даследаванне дало некаторыя дастаткова нечаканыя вынікі. Напрыклад, Магілёўская вобласць выйшла на першае месца па выкарыстанні беларускай мовы ў прыватным жыцці.

Тлумачэнне гэтаму даў старшыня ТБМ Алег Трусаў: «Я на днях прыехаў з майго роднага Мсціслава, дзе рабіў прэзентацыяю сваёй кнігі. Я ашалеў: прыйшла маса моладзі, дзяўчатак па шаснаццаць гадоў, і яны ўсе са мной стараліся размаўляць па-беларуску. Вось вам і Магілёўшчына. А чаму? Яны бачаць, як жывуць у Расіі, за восем кіламетраў ад іх. Я спытаўся: а як вы хочаце наперад? Яны: мы не хочам на той бок. Яны там бываюць, там татальная пустэча, на Браншчыне цэлымі вёскамі просяцца ў Беларусь. Канешне, у параўнанні з Польшчай Беларусь слабей. А ў параўнанні з Расіяй?»

Як адзначаюць аўтары даследавання, прычынай адносна рэдкага карыстання беларускай мовай у большасці апытаных аказалася адсутнасць беларускамоўнага кола знаёмых і сяброў (49,4%), на другое месца выйшла кепскае валоданне мовай (33,5%), і зусім малы працэнт набраў адказ «ніхто вакол не карыстаецца, няма неабходнасці» — усяго 3,3%. На думку апытаных, прысутнасці беларускай мовы пераважна не хапае ў сферы афармлення гарадоў, вітрын (такую думку падзяляе 51,7%), у палітыцы і дзяржаўным кіраванні (45,9%), у рэкламе (37,1%), у СМІ (35%) і адукацыі (34,6%).

Як лічыць незалежны эксперт Аляксандр Сасноў, становішча з беларускай мовай застаецца складаным яшчэ і таму, што яна ігнаруецца як вышэйшым кіраўніцтвам краіны, так і шараговым чыноўніцтвам. «Трэба, каб самі ўлады пачалі размаўляць на беларускай мове, каб міліцыянты звярталіся да людзей па-беларуску, а не білі дручкамі за тое, што чалавек размаўляе на роднай мове», — падкрэсліў Аляксандр Сасноў.

І ўсё ж некаторыя ўдзельнікі дыскусіі адзначалі, што становішча з мовай тытульнай нацыі, хоць паціху, але паляпшаецца. Па словах пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, усё пазнаецца ў параўнанні. «Калі я быў студэнтам, то беларуская мова ў мінскім тралейбусе адназначна выклікала агрэсію ў абсалютнай большасці выпадкаў. Мяне часта называлі «калхознікам», «нацыяналістам» альбо нават «нацыстам». Зараз гэта, хутчэй, выключэнне. Я ўжо, бадай, і не ўзгадаю, калі я сутыкаўся з агрэсіяй у дачыненні мяне як беларускамоўнага грамадзяніна. Калі зменіцца сітуацыя ў дзяржаўнай палітыцы для беларускай мовы, мы вельмі хутка ўбачым плён таго, што пакуль «дрэмле». Але тое, што стаўленне сярэднестатыстычнага жыхара Беларусі да беларускай мовы змянілася ў лепшы бок, для мяне гэта несумненна», — адзначыў Арлоў.

Пасля асноўных дакладаў Надзеі Яфімавай і Віталя Сіліцкага адбылася ажыўленае і змястоўнае абмеркаванне даследавання, у якім узялі ўдзел многія прысутныя на прэзентацыі. Дыскусія атрымалася вельмі жвавая і жывая, а многія закранутыя падчас прэзентацыя аспекты ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ доўга абмяркоўвалі пасля яго завяршэння за кубачкам кавы ці гарбаты.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).