xxx

/ Нарадзіць дзіця, пабудаваць дом

/ Нарадзіць дзіця, пабудаваць дом

У гэтым годзе мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні асобаў, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.

- Увосень набыў на сваё імя аўтамабіль. Частку неабходнай сумы дала жонка з умовай, што я ёй вярну гэтыя грошы, а яна не будзе прэтэндаваць на аўтамабіль. Зараз грошы ў мяне ёсць, і я гатовы іх аддаць, але цяпер мы знаходзімся ў стадыі разводу. Падкажыце, як мне юрыдычна правільна вярнуць грошы жонцы, але ў той жа час замацаваць яе адмову ад прэтэнзій на машыну?

    Ліпскі М. Ф., Мінск


Складзіце шлюбную дамову, у якой вызначце, каму будзе належаць аўтамабіль (магчыма, і ўся маёмасць) пасля разводу. Таксама па такой дамове можна падзяліць маёмасць, нават не скасоўваючы шлюб, г. зн. юрыдычна вы знаходзіцеся ў шлюбе, але маёмасць ужо падзеленая паміж вамі. А потым можаце аддаваць грошы.


- Я грамадзянка Украіны. У мяне часовы дазвол на знаходжанне ў РБ тэрмінам на 1 год. Віда на жыхарства пакуль няма. Мой муж — грамадзянін Беларусі, беспрацоўны. Мы чакаем дзіця. Нараджаць я буду тут. Усе медыцынскія паслугі я аплачваю. Ці маю я права на атрыманне дапамогі па цяжарнасці і родах у Рэспубліцы Беларусь, а таксама дапамогі па догляду за дзіцём?

    Кучук І. А., Гродна


Права на дзяржаўную дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, маюць сем’і грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія стала  пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.


- Маёй дачцэ даслалі апавяшчэнне пра скасаванне працоўнага кантракту ў сувязі з тым, што яе прадпрыемства злілося з прадпрыемствам іншага ўласніка. Мая дачка цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Унучцы хутка будзе тры гады. Ці законныя дзеянні наймальніка?

    Гурыновіч Л. П., Віцебск


Скасаванне працоўнай дамовы па ініцыятыве наймальніка з жанчынамі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, не дапускаецца, акрамя некаторых выпадкаў. Адзін з такіх выпадкаў — ліквідацыя арганізацыі, спыненне дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка. Аднак варта мець на ўвазе, што перадача арганізацыі з падпарадкавання аднаго органа ў падпарадкаванне іншага не з’яўляецца ліквідацыяй і не спыняе дзеяння працоўнай дамовы са згоды працаўніка. Пры змене ўласніка арганізацыі і рэарганізацыі (зліццё, далучэнне, падзел, вылучэнне, пераўтварэнне юрыдычнай асобы) працоўныя адносіны са згоды працаўніка працягваюцца і не патрабуюць пераафармлення, калі пры гэтым не адбываецца скарачэнне колькасці або штату працаўнікоў. Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, не могуць быць звольненыя ў сувязі са скарачэннем штату.

Пры скасаванні працоўнай дамовы ў адпаведнасці з пазначанай вышэй падставай наймальнік абавязаны не менш чым за два месяцы пісьмова папярэдзіць працаўніка пра звальненне.

Пры спыненні працоўнай дамовы ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі выплачваецца выходная дапамога ў памеры не менш за трохкратны сярэднемесячны заробак. Паколькі выходная дапамога — гэта выплата, якая адносіцца да заработнай платы, то яна падлягае індэксацыі.

Таму мы раім вашай дачцэ звярнуцца ў суд і абскардзіць звальненне, а калі ёсць жаданне — аднавіцца на пасадзе. Іск можна скласці ў адвакатаў, пры гэтым за такія катэгорыі спраў дзяржпошліна не бярэцца.


- Я чалец будаўнічага кааператыва. Нядаўна наш дом быў здадзены ў эксплуатацыю. Кіраўніцтва кааператыва заявіла нам, што за атрыманне пашпарту дома ў БРТІ нам усім трэба заплаціць па 280 тысяч рублёў. Я чула, што гэта сума павінна ўжо быць уключаная ў агульны кошт кватэры. Ці законная працэдура дадатковага збору грошай на тэхнічны пашпарт дома?

    Ірына Свірыдава, Мінск


Вы цалкам маеце рацыю. У адпаведнасці з пунктам 12 Пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2008 года № 18 Аб зацвярджэнні інструкцыі па вызначэнні кошту будаўніцтва аднаго квадратнага метра жылога дома ў базісным і бягучым узроўні цаны, у будаўніцтва жылога дому ўключаюцца выдаткі, якія не ўваходзяць у зводны каштарысны разлік кошту будаўніцтва, але якія адносяцца на кошт будаўніцтва. Выдаткі на атрыманне тэхнічнага пашпарта на дом належаць да такіх выдаткаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).