xxx

/ Мінюст папярэдзіў БАЖ

/ Мінюст папярэдзіў БАЖ

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне Грамадскаму аб’яднанню “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Яшчэ 13 студзеня адпаведны загад падпісаў намеснік міністра Аляксандр Сіманаў.

Мінюст лічыць, што на пасведчанні ГА “БАЖ” неправамерна змешчаны надпісы “Прэса” і “Press”, у той час, як БАЖ — не сродак масавай інфармацыі. Міністэрства юстыцыі спасылаецца на інцыдэнт з затрыманнем на шклозаводзе “Нёман” журналіста А. Дзянісава, які ў лістападзе 2009 года “ажыццяўляў відэарэпартаж” на тэрыторыі прадпрыемства, пры гэтым “прадставіўся як журналіст і прад’явіў пасведчанне ГА БАЖ”.

“Такія ж пасведчанні выдадзены і іншым сябрам ГА БАЖ, — падкрэслівае Мінюст. Міністэрства ўпэўненае, што такім чынам арганізацыя парушыла закон “Аб СМІ”, а гэтыя дзеянні прывялі да “неабгрунтаванага прысваення сябрамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…”

Акрамя таго, Мінюст лічыць, што дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА БАЖ “не прадугледжана статутам” арганізацыі.

“Апрача пералічанага, на сайце змешчана інфармацыя аб мэтах дзейнасці ГА БАЖ, якія не адпавядаюць статутным”, — заканчвае пералік сваіх прэтэнзій Мінюст.

Міністэрства абавязвае кіраўніцтва БАЖ на працягу месяца забраць усе выдадзеныя раней пасведчанні згаданага ўзору і “забяспечыць… далейшую немагчымасць карыстання імі”; ліквідаваць астатнія “парушэнні” і “выпрацаваць меры, накіраваныя на недапушчэнне ў далейшым парушэнняў патрабаванняў заканадаўства і статута арганізацыі”, а таксама “прадставіць Міністэрству юстыцыі доказы выканання пералічаных вышэй патрабаванняў”.

Папярэджанне можа быць абскарджана на працягу месяца ў Вярхоўны суд Беларусі, што і збіраюцца зрабіць кіраўнікі аб’яднання.

На думку намесніка старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, папярэджанне Міністэрства юстыцыі даволі дзіўнае. “Мінюст сам кажа, што БАЖ не з’яўляецца СМІ, і незразумела, як ён можа парушыць у такім выпадку закон “Аб СМІ”. Дарэчы, зацверджанай формы ўзору пасведчання сябра Грамадскага аб’яднання не існуе. Якім чынам можна парушыць тыя правілы, якія не зацверджаныя, мне асабіста незразумела, — адзначыў юрыст у інтэрв’ю прэс-службе БАЖ. — Што тычыцца выкарыстання слова “прэса”, дык, паўтаруся, закон “Аб СМІ” не распаўсюджваецца на дзейнасць БАЖ як грамадскага аб’яднання. Па-другое, слова “прэса” ў самім гэтым законе не згадваецца, акрамя як датычна прэсавых канферэнцый і прэсавых службаў…”

Як адзначыла старшыня ГА БАЖ Жанна Літвіна, вынесенае Мінюстам папярэджанне, у прыватнасці, патрабаванне заняцца выманнем пасведчанняў больш як у тысячы сябраў БАЖ, ёсць не што іншае, як спроба пераключыць увагу з праблем СМІ на абарону арганізацыі.

“Што тычыцца Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ, то гэта структурнае падраздзяленне БАЖ, якое дзейнічае на падставе адпаведнага палажэння. Яго стварэнне прадугледжана статутам грамадскага аб’яднання. Уся інфармацыя пра гэта была накіравана Мінюсту, і дзе менавіта Мінюст знайшоў парушэнні, вельмі цяжка сказаць, бо ў чым канкрэтна дзейнасць Цэнтра выходзіць за межы прадугледжаныя статутам, у папярэджанні не згадваецца”, — адзначыў Андрэй Бастунец.

На думку юрыста, адказ на гэтыя пытанні з’явіцца, хутчэй за ўсё, тады, калі справа дойдзе да Вярхоўнага суда.

 #
Ae1dWy sccfehsdodmk, [url=http://yxznzzjehuyn.com/]yxznzzjehuyn[/url], [link=http://ixezhilemhdg.com/]ixezhilemhdg[/link], http://kxaopgxcyrlg.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
wev98t wqqepqsumupi, [url=http://zakgtsjppajh.com/]zakgtsjppajh[/url], [link=http://ldsqbyvmagfe.com/]ldsqbyvmagfe[/link], http://uwmbcvcuxcel.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).