/ Калонка юрыста

/ Калонка юрыста

Грошы, маёмасць, зямля

Прапануем вашай увазе адказы вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні, што паступілі ў грамадскую прыёмную.

-  У мяне на руках рашэнне раённага суда пра выплату адказчыкам (страхавая кампанія) страхавога пакрыцця. Днямі абласны суд у касацыйным парадку пакінуў рашэнне суда без зменаў. Што параіце рабіць далей, каб як мага хутчэй атрымаць ад страхавой кампаніі грошы?

    Фралоў С.А.


Рэкамендую вам звярнуцца ў службу судовых выканаўцаў суда, які вынес першапачатковае рашэнне, з заявай пра распачацце выканаўчай вытворчасці.

Судовы выканаўца на падставе рашэння суда, якое ўступіла ў сілу, распачне выканаўчую вытворчасць і спагоніць са страхавой кампаніі належныя вам выплаты.



- Ці падпадае падзелу маёмасць, якая была набытая ў шлюбе і прададзеная пасля разводу да падачы іску ў суд?

    Аляксандрава М.І.


У пункце 2 Пастановы Пленума Вярхоўнага суда РБ ад 22.06.2000 г. №5 «Аб практыцы ўжывання судамі заканадаўства пры разглядзе спраў пра скасаванне шлюбу» адзначана: у склад маёмасці, што падпадае падзелу, уключаецца агульная маёмасць сужэнцаў, якая маецца ў іх у наяўнасці на дзень разгляду справы або знахо­дзіцца ў трэціх асобаў. Калі да разгляду справы сужэнцы ўжо не вядуць супольную гаспадарку, то суд дзеліць толькі тую маёмасць, якая з’яўлялася іх агульнай сумеснай уласнасцю да часу прыпынення вядзення агульнай гаспадаркі.

У адпаведнасці з Кодэксам пра шлюб і сям’ю, можна ў любы час заявіць іск пра тое, што маёмасць была нажытая сумесна падчас шлюбу, і, адпаведна, улічваючы роўнасць сужэнцаў у адносінах, прад’явіць іск пра частку гэтай маёмасці.

Суду важна даказаць, што маё­масць з’яўляецца сумесна нажытай.



- Я з дзіцём зарэгістраваная і пражываю ў бацькоў. Мае бацька і маці не разведзеныя. За бацькам лічыцца штраф, прызначаны судом. Плаціць яго бацька не збіраецца. Ці могуць судовыя выканаўцы апісаць маёмасць маю і майго дзіцяці, і ці з’яўляюся я з дзіцем асобнай ад бацькоў сям’ёй?

    Наркевіч Т.Ф.


У адпаведнасці з арт. 59 Кодэкса пра шлюб і сям’ю, сям’я — гэта аб’яднанне асобаў, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем супольнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць са шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення. Так што вы з’яўляецеся асобнай сям’ёй. Вашу маёмасць (і вашага дзіцяці) судовыя выканаўцы апісаць не маюць права, але паспрабаваць могуць (у парушэнне закона, зразумела). Штраф з’яўляецца пакараннем індывідуальным. Не хвалюйцеся, але і актыўна адстойвайце сваю пазіцыю. Калі ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што гэта маёмасць набытая менавіта вамі (квіткі, дамовы, гарантыйныя талоны, сведкі), загадзя іх падрыхтуйце.



- Падкажыце, на якіх умовах прахо­дзіць аўкцыён у сельскіх выканкамах на куплю ўчастку? Ці вяртаюць задатак, якая мінімальная колькасць удзельнікаў, ці можа адзін заяўнік атрымаць участак?

     Сасноўская В.А.


Указам Прэзідэнта РБ ад 5.05.2009 г. №232 «Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)» у пункце 1.2 устаноўлена, што пры арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў (конкурсаў) — удзельніку, не які выйграў, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, задатак павінен быць вернуты на працягу пяці працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну (конкурсу).

Паводле Пастановы Савета Міністраў РБ ад 26.03.2008 г. №462, зямельны ўчастак здымаецца з аўкцыёну па рашэнні камісіі ці арганізацыі да пачатку правядзення аўкцыёну ў выпадку адсутнасці ўдзельнікаў аўкцыёну або калі на зямельны ўчастак прэтэндуе толькі адзін удзельнік аўкцыёну.

 #
It's spooky how cevler some ppl are. Thanks!
 
 #  
 #
viagra 4709 cialis tablet >:[[[
 
 #
accutane 8(( levitra 698044
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/