/ Жанна Літвіна: “Журналістыка як прафесія цалкам сышла з БТ”

/ Жанна Літвіна: “Журналістыка як прафесія цалкам сышла з БТ”

Так старшыня ГА “БАЖ” пракаментавала змест дакументальнага фільма “Баш на БАЖ”, што дэманстраваўся 5 лютага ўвечары па першым канале БТ. Фільм выйшаў у эфір пасля праграмы “В центре внимания” і шмат разоў перад гэтым анансаваўся ў эфіры БТ як “журналісцкае расследаванне”.

“Вядома, што Беларускае тэлебачанне не грэбуе цкаваннем і дыскрэдытацыяй апанентаў улады. На гэты раз аб’ектам стала незалежная журналісцкая супольнасць. Зразумела адно — журналістыка як прафесія цалкам сышла з БТ”, — лічыць Жанна Літвіна.

Асновай “журналісцкага расследавання” стаў ананімны ліст сябра БАЖ, падпісаны “сябрам Беларусі”. У лісце гаварылася, што “ў кіраўніцтва арганізацыі адна мэта — прага нажывы і асабістае абагачэнне”, і што ён “больш маўчаць не можа” і просіць “раскалупаць гэтае залатое асінае гняздо”.

Ананім спасылаецца на “сакрэтныя дакументы брытанскай амбасады”, якія ён выклаў у інтэрнэце. З іх вынікае, што БАЖ нібыта атрымаў сродкі на праект “садзеяння паляпшэнню заканадаўства аб СМІ ў Беларусі”. Фільм пачаўся і скончыўся расповедам пра маленькіх пацыентаў Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай анкалогіі, якіх можа выратаваць толькі перасадка органаў, што каштуе вялікіх грошай. Відэашэраг фільма быў “аздоблены” кадрамі са схаванай камеры, на якіх бачны працэс сачэння за сябрамі БАЖ.

“Форма і змест пабачанага пакідаюць шмат пытанняў адносна як мэтавай аўдыторыі прадукту, так і сродкаў, пры дапамозе якіх ён будаваўся”, — кажа Літвіна.

Старшыня БАЖ  нагадала, што арганізацыя  з’яўляецца добраахвотным, недзяржаўным, непартыйным аб'яднаннем грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю: “Колькі існуе БАЖ, столькі яго дзейнасць скіраваная на абарону правоў журналістаў і распаўсюд стандартаў журналісцкай дзейнасці. Паглядзеўшы ўчорашні твор па БТ, я разумею, што людзей, якіх працуюць на БТ, трэба вучыць прафесіі пачынаючы з самых асноваў…”

“Непаразуменні і раскол, якія праяўляюцца сёння ў журналісцкай супольнасці краіны, на жаль, цяпер яшчэ больш абвастрацца. Такога кшталту абразы не наблізяць нас да паразумення і супрацоўніцтва і не паспрыяюць удасканаленню нашай прафесіі”, — дадала Жанна Літвіна.

Паводле старшыні ГА “БАЖ”, зараз юрысты арганізацыі абмяркоўваюць магчымасць звароту ў суд з зыскам да Першага канала БТ — за знявагу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі арганізацыі.

P.S.: У здымачную групу, што працавала над “расследаваннем”, уваходзілі: Вольга Шуманская, Святлана Рэва, Алена Панцюкова, Вольга Гурбо, Максім Кураш, Дзмітрый Чумак, Анатоль Далатоўскі, Юрый Сахадзэ, Віктар Шпак, Мікалай Рузавін, Аляксандр Шастаковіч, Андрэй Хрысцін, Аляксей Карнюшчэнка, Мікалай Лашкевіч, Аляксандр Петравецкі, Аляксандр Гарбачоў,  Нэлла Зубовіч, Наталля Трусава,  Вольга Ермакова. Кіраўнік праекта — Марат Маркаў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"


Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/