/ Дыскусійны клуб ТБМ

/ Дыскусійны клуб ТБМ

Пад Новы год усе думаюць пра мадэрнізацыю сваёй дзейнасці. ТБМ распачаў працу свайго дыскусійнага клубу яшчэ за некалькі месяцаў да святаў. І за гэты час выйшаў на рэгулярную арганізацыю сустрэч гасцей: кожны аўторак, а 19-й гадзіне, у сядзібе, што месціцца на вул. Румянцава 13. Пра новую праграму журналісту “Новага часу” Аляксею Хадыку распавядае яе каардынатарка спадарыня Алена Анісім.

З канца верасня 2009 года ў нас у ТБМ дзейнічае праект “Дыялог”, падтрыманы Амбасадай ЗША і Дэпартаментам па гуманітарнай дапамозе РБ пры Адміністрацыі прэзідэнта. Гэта сур’ёзная падтрымка, якая дазваляе нам працаваць па некалькіх кірунках.

Першы накірунак, “мова”, уключае ў сябе арганізацыю сустрэч з вядомымі мовазнаўцамі і лінгвістамі, якія распавядаюць пра апошнія змены ў правапісе. Існуе сапраўдны інтарэс аўдыторыі да моўнай сітуацыі, да асаблівасцяў маўлення ў Беларусі – да тэндэнцый і да іх зменаў з пункту гледжання менавіта вучоных. Ёсць цікавасць да таго, наколькі правапіс закранае гэтыя тэндэнцыі, да таго, што, магчыма, будзе патрабаваць бліжэйшага разгляду і дэталізацыі. Своеасаблівае спалучэнне тэорыі, законатворчасці і жывой практыкі.

Асобнае зацікаўленне – назвы, геаграфічныя аб’екты, беларуская тапанімія, якая шмат гадоў цярпела розныя змены, дапускала варыянтнасць, не была ўпарадкаваная, ды і зараз гэтая тэма не знятая з парадку дня.

Кірунак “фальклор” выходзіць за вузка фальклорныя рамкі, азначаючы веданне, знаёмства і прытрымліванне абрадавай традыцыі Беларусі. Натуральнае пачуванне сябе ва ўласнай культурнай прасторы – уменне адзначыць уласныя святы, разумець іх, арганізаваць. За гэта ў нас адказвае Аляксей Галіч, ён прыцягвае да працы знакамітых і дасведчаных у культаралагічным плане спецыялістаў. Да гэтага накірунку адносіцца і вывучэнне песень, у сувязі з чым ТБМ 5 студзеня правёў калядную вечарыну ў сваёй сядзібе.

Наступны кірунак можна назваць “краязнаўчым”, бо ён уключае ў сябе знаёмства са славутымі мясцінамі Беларусі. Ужо прайшла сустрэча па сярэднявечных замках Беларусі, па мясцінах Адама Міцкевіча ў краіне і крышку за яе межамі. Да гэтых сустрэч мы рыхтуем візуальную інфармацыю і суправаджальныя звесткі пра тое, як людзям можна самастойна арганізаваць падарожжа па цікавых мясцінах: прывязку і арыентацыю на мясцовасці. Распрацоўкі прапануюцца ўвазе чытачоў “Нашага слова”. Бліжэй да вясны мы рыхтуем гутарку з Уладзімірам Іллічом Содалем – яго тэма будзе тычыцца, безумоўна, Францішка Багушэвіча. Задумваем наведаць мясціны Янкі Купалы і Якуба Коласа, асабліва тыя, якія ў меншай ступені разрэкламаваны ў розных турыстычных маршрутах.

Нарэшце, адзін з самых цікавых і перспектыўных кірункаў – стварэнне дыскусійнага моладзевага клубу. Моладзь зараз вельмі зацікаўлена ва ўтварэнні пляцоўкі для абмеркавання сваіх праблем, рэалізацыі ўласных амбіцый і перспектыўных памкненняў. Бо маладыя грамадзяне і ў наш час застаюцца актыўнай часткай грамадства, а месца для рэалізацыі сваіх задум маюць не заўсёды.

У нас ужо прайшло некалькі пасяджэнняў анансаванага вамі дыскусійнага клуба. Першым пажаданнем удзельнікаў клуба была арганізацыя сустрэчы з эканамістам, і нас наведаў Яраслаў Раманчук, правёўшы цікавую гутарку. Другую сустрэчу хацелі арганізаваць з Іосіфам Паўлавічам Сярэдзічам, але ўзніклыя праблемы з “Народнай воляй” (папярэджанні Мінінфармацыі) забралі яго час. Замест яго да нас прыходзілі маладыя журналісты “Звязды” – Глеб Лабадзенка і Мікола Тамашэвіч, і сустрэча прайшла надзвычай плённа. Гутарка планавалася па пытанні “Мова ў СМІ”, але выйшла за гэтыя межы, закранула асаблівасці сённяшняй працы журналіста. Як яна арганізуюцца, як шукаюцца цікавыя тэмы і пераадольваюцца цяжкасці… У перспектыве мы плануем прэзентаваць нашу праграму па-за межамі Мінска – у Лідзе, Баранавічах, Магілёве, Віцебску”.

Варта паўтарыцца: кожны аўторак (за выключэннем 12 студзеня), з 19 па 21 гадзіну, у сядзібе ТБМ абавязкова праходзяць мерапрыемствы з праграмы “Дыялог”, і ўваход на іх вольны.
Запрашаем!

З бліжэйшых мерапрыемстваў:

19 студзеня – сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук Веранікай Курцовай на тэму “Сучаснае беларускае маўленне і яго адлюстраванне ў правапісе”.

26 студзеня будзе абмяркоўвацца лёс беларускай нацыянальнай сімволікі з удзелам дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІ склікання старшыні ТБМ Алега Трусава і, магчыма, яшчэ кагосьці з тых дэпутатаў, якія бралі ўдзел у наданні нацыянальнай сімволіцы статусу дзяржаўнай 19 верасня 1991 года.

Нарэшце, анансуем канферэнцыю “Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні”, якая запланавана на нядзелю, 24 студзеня, з 10 да 17 гадзін, месца правядзення пакуль удакладняецца.
Даведкі па тэлефонах (017) 284-85-11, (029) 661-65-98, Алена Анісім, з 16 па 20 гадзін.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).