xxx

/ Дзіўнае коштаўтварэнне

/ Дзіўнае коштаўтварэнне

Што можа быць больш жаданым за бутэльку халоднай вады гарачым летнім дзяньком? Шклянка соку з лёдам ці кубак піва, якое яшчэ хвіліну таму стаяла ў лядоўні. Усе гэтыя цуда-напоі штодня прапануюць шматлікія кропкі грамадскага харчавання на вуліцах Мінска. Але па якіх коштах!

Часам зразумець, чым кіруецца прадпрыемства, калі выстаўляе кошт, бывае складана. Напрыклад, у кафэ-бліновай, недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі, паўлітровая бутэлька пітной вады «Bonaqua» каштуе 3200 беларускіх рублёў.

Хаця, па словах прадстаўніка прадпрыемства «Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусь» — пастаўшчыка напояў, закупны кошт на ваду «Bonaqua» складае 990 рублёў за паўлітровую бутэльку.

Прадаючы яе па 3200 рублёў, кафэ робіць нацэнку 223 працэнта.

Касір на пытанне, чаму такі высокі кошт на ваду, адказала, што, хутчэй за ўсё, у меню зрабілі памылку. На пытанне, чаму ж яны ўсё адно прадаюць напой, калі мяркуюць, што кошт няправільны, дзяўчына сказала: «Мы паведамілі кіраўніцтву пра памылку ў той жа дзень, як павесілі новае меню. Ніякай рэакцыі не было. А далей — наша справа маленькая — трэба прадаваць».

Па словах касіра, бліновая працуе з такімі коштамі з 1 чэрвеня. У тым, што дзяўчыны і далей прадаюць напой, няма нічога дзіўнага, таму што іх зарплата залежыць ад выручкі.

Адзінай нацэнкі на напоі ў кафэ-бліновай няма. Яна пачынаецца ад ста працэнтаў і даходзіць да двухсот і вышэй. Трэба адзначыць, што гэта ўстанова — другой нацэначнай катэгорыі.

Закупны кошт на паўлітровую бутэльку «Coca-сola» — 1400 рублёў. А ў кафэ яна прадаецца па 2900 — з нацэнкай 107 працэнтаў. Амаль 200 працэнтаў нацэнкі ў бліновай ставяць на халодную гарбату «Nesteе». Закупны кошт на яе складае 1735 рублёў, а прадаюць за 5200.

Калі вы захочаце папіць соку, то за дзвесце грамаў трэба будзе заплаціць 1800 рублёў. Накрутка на піва ў кафэ-бліновай такая ж, як і на безалкагольныя напоі, — на кожнае найменне свая, але не менш за сто працэнтаў.

Пастаўшчык піва ў прадпрыемствы грамадскага харчавання «Пивной ряд» прадае, напрыклад, «Тубарг грын» па 3329 рублёў. А ў бліновай яго прадаюць з нацэнкай амаль 120 працэнтаў — па 7300. Тое ж і з іншымі гатункамі піва. На «Аліварыю белае золата» ў кафэ робяць нацэнку 210 працэнтаў. Закупляе яго бліновая па 1642 рублі, а прадае па 5100. «Аліварыя залатое» — закуп — 1427 рублёў, у кафэ — 4400 (нацэнка — 208 працэнтаў). Сапраўды, залатое піва!

З напоямі ўсё зразумела. Падлічыць жа, колькі пераплачваеш за порцыю якога-небудзь прадукту складаней — простым параўнаннем не абыдзешся. А розніца, тым часам, атрымліваецца значная.

У кафэ-бліновай можна самому абраць начынне блінца. Пакупнікі часцей за ўсё просяць дадаць порцыю сыра — гэта 50 грамаў. Яна каштуе 2200 рублёў (44 тысячы за кілаграм). За порцыю марынаваных грыбоў (50 грамаў) у бліновай просяць 1700 рублёў. Порцыя марынаваных агуркоў (25 грамаў) каштуе 800 рублёў.

Калі блінец амаль гатовы, кухар пытае, ці паліць начынне блінца якім-небудзь соусам, 20 грамаў якога каштуюць 500 рублёў.

Адзін мудры чалавек сказаў: «Нішто так не паляпшае смаку хатніх страў, як вывучэнне коштаў у рэстаране». Прыклад гэтай бліновай, на жаль, занадта тыповы для нашай краіны. Зразумела, не ад добрага жыцця ўладальнікі кафэ завышаюць кошты. З іх таксама дзяруць тры шкуры шматлікія інспекцыі і ўстановы. Але спажыўцам ад гэтага не лепш.

Нам яшчэ вельмі далёка да шматлікіх еўрапейскіх краін, дзе на кожным куточку наведвальніка гасцінна сустракаюць шматлікія кавярні з таннай і смачнай ежай.

Лола Бурыева
 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).