/ Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства

/ Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства

Злева направа Антон Астаповіч, Антон Вантух і Андрэй Лары падчас прэсавай

“Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства з грамадскасцю ў справе аховы спадчыны”, — заявіў 23 студзеня на прэсавай канферэнцыі ў Мінску старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

У пацвярджэнне сваёй заявы ён прывёў шмат фактаў, у тым ліку па абароне грамадскасцю ўнікальных куткоў Гістарычнага цэнтра Мінска — старажытнай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча.

Паводле слоў старшыні таварыства, пытанне аб забудове правага боку Зыбіцкай паўстала даўно, але ні адзін з прадстаўленых афіцыйных праектаў не адпавядае заканадаўству і методыкам у сферы аховы спадчыны. Астаповіч напомніў, што ў мінулым годзе таварыствам быў распрацаваны эскізны праект рэгенерацыі дадзенай тэрыторыі, якім прадугледжана аднаўленне страчаных аўтэнтычнай планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў, гістарычнага ландшафту.

Нягледзячы на высокія адзнакі грамадскасці і спецыялістаў, перамогу на IV Мінскай міжнароднай біенале маладых архітэктараў “Леанарда–2011”, прапанова таварыства была праігнаравана дзяржавай, а Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўзгадніла афіцыйны праект, хаця і рэкамендавала дапрацаваць яго з улікам прапаноў таварыства, згодна з патрабаваннямі нацыянальных нарматыўных і міжнародных метадычных дакументаў, сказаў Астаповіч.

Паводле яго слоў, калі знайшліся новыя інвестары, дарэчы з Расіі, зноўку навісла пагроза над Зыбіцкай, бо ў верасні мінулага года афіцыйная прапанова была падтрымана навукова-метадычнай радай для далейшай працы. Каб не дапусціць страты адной з апошніх пляцовак Гістарычнага цэнтра Мінска, дзе працы можна было б выканаць бездакорна і аднавіць фрагмент сталічнага дойлідства, якім бы ганарылася ўся Беларусь, таварыства заклікала грамадскасць разам абараніць Зыбіцкую і дабівацца ад Мінгарвыканкама грамадскага абмеркавання праектаў, што прадугледжана пастановай ураду ад 1 чэрвеня 2011 года, адзначыў Астаповіч.

Аднак, паводле яго слоў, сталічныя ўлады адмовіліся праводзіць грамадскае абмеркаванне праектаў па Зыбіцкай, матывуючы сваю пазіцыю тым, што з удзелам грамадскасці ў 2005 годзе быў прыняты Дэталёвы план рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання “Гістарычнага цэнтра Мінска”. “Але прапановы па Зыбіцкай і дэталёвы план — асобныя самастойныя праекты, прычым першы — частка рашэння другога”, — сказаў Астаповіч.

Паводле яго слоў, падобная сітуацыя склалася з спробай правядзення грамадскага абмеркавання праектаў аднаўлення і музеефікацыі паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча, прадстаўленых дзяржавай і таварыствам. “З пачатку мінулага года Мінгарвыканкам некалькі разоў адмаўляўся задаволіць ініцыятыву таварыства па правядзенню грамадскага абмеркавання прадстаўленых праектаў. Прычым сваю адмову чыноўніцтва матывавала тым, што грамадскае абмеркаванне было праведзена, аб чым нібыта сведчаць шматлікія публікацыі ў СМІ пра гэты праект. Але публікацыі ў СМІ нельга атаясамліваць з пратаколам грамадскага абмеркавання”, — падкрэсліў Астаповіч.

Прычыну такіх адносін дзяржавы да прапаноў грамадскасці ён бачыць у тым, што дзяржава ўклала вельмі вялікія грошы ў свае праекты, якія супярэчаць заканадаўству і агульнапрынятым методыкам. “Вось чаму дзяржава не жадае прыняць бок грамадскасці, бо тады прыйдзецца нейкага чыноўніка прызначаць вінаватым за нямэтавае выкарыстанне бюджэтных грошай”, — сказаў старшыня грамадскага аб’яднання.

У прэсавай канферэнцыі прынялі ўдзел сябры архітэктурнай секцыі таварыства Антон Вантух і Андрэй Лары.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/