/ Даеш беларускі долар!

/ Даеш беларускі долар!

Паводле афіцыйных дадзеных, гандлёвы дэфіцыт за 11 месяцаў мінулага года склаў 4,8 мільярда долараў, а імпартаёмістасць айчыннага ВУП — 75%. І Аляксандр Лукашэнка нядаўна запатрабаваў ад прэм’ера Міхаіла Мясніковіча рашучых дзеянняў па абмежаванні імпарту.

У выніку быў хутка распрацаваны і прыняты план замены імпартных тавараў таварамі айчыннай вытворчасці. За кожны від тавару будзе адказваць ведамства, прызначанае ўрадам.

Для канкрэтыкі прывядзём дадзеныя з плану ўраду. Міністэрству прамысловасці даручана забяспечыць пастаўку 10 000 імпартазамяшчальных прасаў, 7 000 фенаў, 400 тысяч энергазберагальных люмінесцэнтных лямпаў, 7 тысяч парасонаў, 20 тысяч гадзіннікаў і 1 тысячы фрэзерных грабель.

Белнафтахім мусіць паклапаціцца пра імпартазамяшчэнне 7 тысяч кошыкаў для бялізны, 7 тысяч скрыняў для цацак і сінтэтычных пральных сродкаў.

Мінінфармацыі адказвае за імпартазамяшчэнне пазлаў (тысяча штук). Мінфін — за пастаўку тэчак-рэгістратараў (10 тысяч штук) і паперы для факса (50 тысяч штук). Беллегпрам забяспечыць выпуск 10 тысяч пагонных метраў зашпількі “маланка”, 250 дзіцячых універсальных калясак, 1,5 тысячы шапак з натуральнага футра, а таксама тканін, адзення, трыкатажу і інш.

У гэтым спісе падгузнікі, парфума, гігіенічныя пракладкі, скутэры, настольныя гульні, яйкі полыя (адназначны фаварыт ва ўсіх, хто чытае дакумент), яны ж аналаг “кіндэр-сюрпрыза”, шматслаёвыя батончыкі, дзіцячыя гіпаалергенныя сухія сумесі, шакаладныя дражэ, жавальныя цукеркі ды інш.

У дакуменце агаворана, што “спажывецкія характарыстыкі названых тавараў павінны забяспечваць іх канкурэнтаздольнасць, адпавядаць лепшым сусветным аналагам з улікам прапаноў Мінгандлю”.

У 2007 годзе ўжо была прынятая Пастанова савету Міністраў №28 “Аб некаторых пытаннях вытворчасці і пастаўкі на ўнутраны рынак імпартазамяшчальных спажывецкіх тавараў”. Адпаведныя заданні атрымалі ці не ўсе міністэрствы і ведамствы. Пры гэтым у дакуменце падкрэслівалася, што “асвойваемыя тавары павінны адпавядаць лепшым імпартным аналагам па спажывецкіх уласцівасцях, тэхнічных характарыстыках, выконваемых функцыях, дызайне, упакоўцы і цэнавым фактары”. У спісе на імпартазамяшчэнне, у прыватнасці, называліся аўтамабілі легкавыя (2 тысячы штук), барбекю перасоўныя (500 штук), гантэлі (1000 штук), кампактныя фотакамеры (15 тысяч штук), рыдлёўкі (8 тысяч штук), МР-3 плэеры (10 тысяч штук), кандыцыянеры, нажніцы і многае іншае.

Ні ў якім разе не аспрэчваючы той факт, што трэба развіваць працоўныя месцы, вытворчасць у краіне, усё ж трэба паставіць пад сумнеў гэтыя праграмы — іх эфектыўнасць, мэтазгоднасць і ўвогуле рацыянальнасць. Найперш трэба адзначыць, што шэраг тавараў, якія маглі б канкураваць з імпартнымі аналагамі, беларускія вытворцы так і не навучыліся рабіць, хаця і ўзяліся за справу. Напрыклад, нажніцы для краўцоў у краме вам параяць набыць кітайскія — кошт аднолькавы, а якасць лепшая. Пральныя сродкі, прадметы гігіены таксама саступаюць па сваёй якасці, тэму можна працягваць. А выпадак з “імпартазамяшчэннем” манітораў — калі пад налепкай “Інтэграл” выявіўся лагатып Acer — увогуле мусіць увайсці ў гісторыю айчыннай эканомікі.

“Імпартазамяшчальныя кубікі, з якіх трэба складаць карцінкі, падарылі нам на новы год 10 хвілін цішыні. Малюнкі сталіся незбіраемымі (часткі малюнка не было, а частка дублявалася), а дзіця не чакала такой “засады” і аслупянела перакладвала элементы. З нецярпеннем чакаем пазлаў!” — пішуць на адным з беларускіх інтэрнэт-форумаў.

Адміністратыўныя меры барацьбы супраць імпарту прыводзяць да непрыхаванага пратэкцыянізму і лабіравання інтарэсаў дзяржаўных прадпрыемстваў з боку органаў дзяржаўнага кіравання. У выніку якасць імпартазамяшчальнай прадукцыі, яе кошт істотна саступаюць замежным канкурэнтам. І ўвогуле, імпартазамяшчэнне ў Беларусі найчасцей выглядае як з тым маніторам “Інтэграл” — сыравіну, камплектуючыя закупілі за мяжой, нешта дазбіралі тут і налепку пераклеілі.

Ці думалі ўвогуле аўтары гэтай праграмы пра эканамічную выгоду ад вытворчасці “250 дзіцячых універсальных калясак”? Каб адкрыць такое канкурэнтаздольнае прадпрыемства, трэба закупіць адпаведнае абсталяванне, набыць сучасную тэхналогію, матэрыялы і мець аб’ём вытворчасці ў дзясяткі тысяч, а не ў 250 штук.

Увогуле, калі ўрэшце даць свабоду бізнэсу, стварыць нармальныя ўмовы і рэальную падатковую сістэму, то ахвочых выпускаць шакаладныя дражэ і сукенкі будзе чарга. Беларусы — прадпрымальныя людзі і з галавою на плячах!

Але пакуль будуць дырэктыўныя планы на паперы і падобныя разнарадкі, то хіба што можна параіць пад маркай праграмы імпартазамяшчэння выпускаць долары — ідэальны варыянт!

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/