/ Выкрадзенае свята

/ Выкрадзенае свята

 «Не дапусціць, каб у нашага народу выкралі перамогу!» — заявіў адзін вядомы палітык.

Прасыпаюся, значыцца, зранку. Зараз, думаю, невялікая прабежка на ролікавых лыжах, потым пакашу траву, дам паесці карове. Потым на працу. Трэба будзе абавязкова сёння зрабіць наганяй камусьці. Каму?

Думкі перарваў стук у дзверы. Заходзіць ахоўнік, у руках трымае мой парадны мундзір з вялікімі залатымі зоркамі.

— Нашто? — пытаюся.

 У яго вочы адразу круглымі сталі:

— Вы ж самі ўчора казалі, каб да раніцы падрыхтаваў для параду.

Парад? Які парад? Дзіўна, які парад можа быць? Што святкаваць? Дзень працы быццам ужо адсвяткавалі, а да 3 ліпеня яшчэ далёка. Трапілі на вока рознага кшталту прыбамбасы на мундзіры: зоркі, аксельбанты, лампасы. Раптам сэрца брыкнула: «А што калі гей-парад?» Аднак пасля супакоіўся: у такім варыянце абавязкова ў камплекце былі б скураная куртка і хлыст. Я недзе чытаў, што гомасексуалістаў на гэты конт кантроль жэстачайшы.

Аднак праблемы гэта не вырашае. Што за парад? Што за свята? Увогуле, што са мною? Няўжо так і ёсць — першыя сімптомы пачатку той самай мазаічнай хваробы. «Спакойна, спакойна! — кажу сам сябе. — Не падавай знешніх знакаў трывогі».

Адправіўшы ахоўніка, выклікаў сакратара. Гэтаму чалавеку можна давяраць: ён ведае, што ў мяне на яго кампрамат, які ў выпадку чаго на чырвонец пацягне.

 — Ну, што, — так асцярожна заходжу збоку, — як там парад?

 Чыноўнік рапартуе: народ нагналі, раён ачапілі, самалёты напаўняюць бакі. Усё гатова да дня святкавання…

І тут ён сам асекся.

— Святкавання чаго? — пытаюся.

— А хрэн яго ведае.

Ага, значыць, не толькі ў мяне такая пятрушка з галавою. Ужо добра. Што далей: ехаць на парад, каб чытаць прамову і людзей віншаваць? А з чым? Можна, натуральна, казаць абстрактна — кшталту жыць стала б значна лепш, калі б не розныя Баракі Уладзіміравічы Атунбаевы. Аднак прысмак дыскамфорту адчуваецца. Як ні круці, канфуз відавочны: дзяржава падрыхтавала парад, а сама не ведае, нашто.

— Збірайце, — кажу сакратару, — тэрмінова Саўбез.

Сабралі Саўбез. Сядзім — рэпу чэшам. Ніхто таксама не ведае, з якога ражна святкаваць.

— Пачакайце, — кажа адзін з прысутных, — я калі сюды ехаў, бачыў транспарант — «65 год Вялікай Перамогі».

Ура! Нарэшце хоць нейкая зачэпка. Такім чынам — Перамога. Значыцца, мы кагосьці перамаглі ў 1945-м. Сталі дружна гадаць, каго ж? Калі паглядзець на карту Усходняй Еўропы, то варыянтаў не так шмат. З нашымі рэсурсамі шансаў начысціць пысу ўкраінцам, палякам, а тым больш расіянам няма. Застаецца Літва. Такім чынам, 9 мая 1945-га нашы продкі ўзялі Вільнюс.

— Дарагія суайчыннікі, віншую вас з нагоды перамогі над балтыйскімі акупантамі, — пачаў страчыць тэкст маёй афіцыйнай прамовы спічрайтэр.

Аднак зноў з’явілася нестыкоўка: калі мы ўзялі Вільнюс, чаму аддалі?

Тут у кагосьці прабіла.

— Слухайце, мы ж забыліся, што мы мірныя людзі. А што калі гэта была нейкая ўнутраная перамога? Скажам, над алкагалізмам або там над разгільдзяйствам? Давайце ўзгадаем нейкія бічы грамадства мінулага, якіх зараз няма. Відавочна, адзін з іх мы і ліквідавалі ў 1945-м.

Добрая думка. Прыпыніліся на такой ганебнай з’яве мінулага, як права першай ночы.

Надзеў мундзір і паўтарыў першыя словы свайго выступу: «Дарагія суайчыннікі, віншую вас з нагоды гадавіны канчатковай перамогі нашага народу над практыкай права першай ночы. Феадалізм у нас не пройдзе, нават калі камусьці за акіянам вельмі хочацца нас нагнуць».

Пасля пайшоў забіраць на парад малога.

Заходжу — і што бачу: ён на падлозе гуляецца ў салдацікі. А побач ляжыць наша Перамога над нямецкімі фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тут усё стала на свае месцы. І парад, і прычына свята.

— Ты нашто скраў нашу перамогу? — пытаюся.

— Ды я не краў. Я так, пагуляцца ўзяў.

Во дае. Дзякуй богу, ён яшчэ не прамяняў у Курманбека на гумкі, або ўвогуле яе не зламаў. Дзе яе пасля рамантаваць? Паклаў перамогу ў больш надзейнае месца — замкнуў у шыфаньер (адсюль малы дакладна не дастане).

І паехаў на парад.

Вось якая дурная раніца выдалася.

 #
gnrKNt bfrrkzclhzgk, [url=http://cbwzeegxtwgj.com/]cbwzeegxtwgj[/url], [link=http://obxzebooepou.com/]obxzebooepou[/link], http://oaaxnbiqvgsw.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
rQuYdV utahostscnui, [url=http://mowlxdqkqwug.com/]mowlxdqkqwug[/url], [link=http://vdjwgblkibdv.com/]vdjwgblkibdv[/link], http://xllmebdotwgt.com/
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).