/ Ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму

/ Ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму

29 студзеня ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, адбылося традыцыйнае штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму. Нягледзячы на моцны мароз, ва ўшанаванні ўдзельнічалі 12 чалавек — актывісты аргкамітэтаў па стварэнню руху салідарнасці “Разам” і партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял”. Пад бел-чырвона-белым сцягам яны ўсклалі кветкі і запалілі знічкі каля каменя з надпісам “Ахвярам сталінізму” і каля “Крыжа пакуты”, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць бязвінна палеглых людзей, праспявалі песні беларускага нацыянальнага адраджэння і правялі малебен.

Грамадскі актывіст Ганна Шапуцька адзначыла, што споўнілася роўна пяць гадоў з таго дня, калі пачалася штомесячная акцыя грамадскасці па ўшанаванню ахвяраў сталінізму ў Курапатах. Паводле яе слоў, ушанаванне будзе працягвацца да таго часу, пакуль улады не выканаюць сваё абяцанне па мемарыялізацыі бязвінна палеглых людзей. “За апошні год улада паказала свой твар, які амаль нічым не адрозніваецца ад твару сталінізму, бо гвалт, здзекі, катаванні, палітвязні працягваюць існаваць у краіне. І мы павінны ўсё зрабіць для таго, каб такога больш ніколі не было на Беларусі”, — сказала Шапуцька. Паводле яе слоў, сёння прадстаўнікі міліцыі зрабілі спробу перашкодзіць ветэрану адраджэнскага руху і ўдзельніцы ўшанаванняў у Курапатах Ніне Багінскай збіраць подпісы пад зваротам у Міжнародную федэрацыю хакея з шайбай аб пераносе з Беларусі чэмпіянату свету 2014 года па гэтаму віду спорту. “Раздзірае сэрца навіна пра тое, што Партыя БНФ плануе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Гэтае рашэнне перакрэслівае нашу надзею на салідарныя дзеянні дэмакратычных сілаў”, — падкрэсліла Шапуцька. Яна выказала надзею, што Партыя БНФ зменіць сваю пазіцыю, каб прадухіліць раскол апазіцыі.

                    Выступае Валерыя Чарнаморцава. Каля яе са сцягам — Ніна Багінская

Сябра аргкамітэта па стварэнню партыі “БХД” Валерыя Чарнаморцава назвала Курапаты “сапраўднай беларускай Галгофай” і выказала надзею на плённую працу грамадскага аргамітэта па правядзенні Года памяці ахвяраў таталітарызму ў Беларусі, прымеркаванага да 75-годдзя “вялікага тэрору” 1937 года, а таксама на далучэнне да гэтай працы айчыннай моладзі. “Бо без пакаяння за грахі камунізму, страх, здраду і бязвер’е, карані якіх да гэтага часу не выкарчаваны ў грамадстве, на Беларусі будуць існаваць палітвязні”, — сказала Чарнаморцава.

Намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнню Руху салідарнасці “Разам”, актывіст прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў паведаміў, што ініцыятыва “За волю”, у якую ўвайшлі праваабаронцы і палітыкі, мяркуе правесці пасяджэнне грамадскага трыбунала па асуджэнню катаванняў палітвязняў і іншых людзей , што мелі месца за апошні год. Гаворка ідзе пра вялікія праблемы, якія існуюць у турмах і праваахоўнай сістэме краіны, сказаў Макаеў.

За ўшанаваннем наглядалі шэсць супрацоўнікаў міліцыі ў форме.
Чарговае ўшанаванне ахвяраў сталінізму ў Курапатах адбудзецца 29 лютага а 17.00.


 

 

 

 


 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/