/ Беларусь у фокусе свету

/ Беларусь у фокусе свету

Пераможцы міжнароднага конкурса для журналістаў, што пішуць пра Беларусь, урачыста ўзнагароджаныя ў Варшаве 21 лютага ў памяшканні Press Club Polska (Dom Polonii, Krakowskie Przedmieście 64). Узнагароджанне спалучана з прэсавай канферэнцыяй па выніках конкурсу.
 
Пераможцы конкурсу былі запрошаныя 20–21 лютага на майстар-класы ў Варшаву, дзе журналісты з Беларусі распавядаюць сваім замежным калегам пра асаблівасці журналісцкай працы ў краіне, пра спецыфіку пошуку інфармацыі і г.д. Таксама замежныя журналісты маглі пазнаёміцца з беларускімі сродкамі масавай інфармацыі, якія функцыянуюць у Варшаве (Еўрарадыё, Белсат), а галоўнае — з варшаўскім асяродкам беларускіх журналістаў у Варшаве на чарговай сустрэчы “Прэс-клубу Беларусь”, якая адбылася 20 лютага ў Варшаве, ганаровымі гасцямі якога былі пераможцы.

Конкурс Belarus in Focus арганізаваны Solidarity with Belarus Information Office, які знаходзіцца ў Варшаве, пры падтрымцы Press Club Polska. Галоўным спонсарам выступіў Nordic Council of Ministers. Інфармацыйныя партнёры конкурсу — Беларуская асацыяцыя журналістаў (Мінск), Civil Belarus (Прага), German Marshall Fund (офіс у Берліне), House for United Belarus (Вільня) і Office for a Democratic Belarus (Брусэль).

У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя, так і грамадзянскія журналісты з усяго свету, якія ў сваіх артыкулах закранаюць тэму зменаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Да разгляду журы прымаліся артыкулы, апублікаваныя ў міжнароднай прэсе, — такім чынам, па словах Юліі Слуцкай, “дадаткова заахвочвалася зацікаўленне міжнароднымі журналістамі беларускай тэматыкай і прыцягвала ўвагу міжнароднай супольнасці да надзённых праблемаў Беларусі”.

Пераможцамі конкурсу сталі:

у намінацыі “Прафесійная журналістыка”
Сэм Найт (Harper’s), Вялікабрытанія
Шон Уокер (The Independent), Вялікабрытанія
Полёна Фрэліх (Delo), Славенія

у намінацыі “Грамадзянская журналістыка”
Анхела Эспіноса Руіс, Іспанія
Брэндан МакКол, ЗША
Кірыл Касцян, Беларусь

Беларускія журналісты, удзельнікі сустрэчы:
Улляна Бабаед (Комсомольская правда в Беларусі)
Міхась Янчук (Belsat)
Мікалай Хіло (Belapan)
Вольга Лойка (Tut.by)
Яна Мельнікава (Belarusian Association of Journalists)
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/