/ Аўтамабіль пасля маўклівай акцыі прастаяў на штрафстаянцы 7 месяцаў

/ Аўтамабіль пасля маўклівай акцыі прастаяў на штрафстаянцы 7 месяцаў

Толькі праз паўгода суд вынес рашэнне на карысць уладальніка, які цяпер можа забраць аўто са штрафстаянкі бясплатна.

Штрафстаянкі не аддаюць аўто па першым патрабаванні ўладальнікаў, пакуль тыя не аплацяць штраф і паслугі. Некаторыя выкладваюць грошы, іншыя змагаюцца з несправядлівасцю, бо лічаць гэта незаконным. Але часта гэта зацягваецца надоўга. Так, машына Юрыя Марозава з Кобрына прастаяла на штрафстаянцы 7 месяцаў!

"Забралі 29 чэрвеня. Яна прастаяла 7 месяцаў і хутка ўжо будзе два тыдні. Гэта была серада, калі ў нас на плошчы ўсе стаялі і мычалі. Вось і я прыехаў памычаць. А каб было больш эфекту, машына паламалася прама там".

Пасля затрымалі міліцыянты. Адвезлі на экспертызу, яна паказала алкаголь. Машыну забралі на штрафстаянку, без складання пратакола, а ўладальніка адвезлі у РУУС.

"Няма сведак, што я кіраваў у стане алкагольнага ап’янення. Таму што піў ужо калі выйшаў з машыны. Ёсць доказы, што аўто ў няспраўным стане і ехаць больш не магло".

У міліцыі, па словах Юрыя, ён адмовіўся падпісваць паперы, яго збілі, але экспертыза прызнала, што спецсродкі прымяняліся ў межах закона. Праўда, больш за тыдзень хлопцу давялося прабыць у бальніцы. Праз 9 дзён адразу пайшоў на штрафстаянку. Там адмовіліся аддаваць машыну, бо патрэбны дазвол ад ДАІ.

"Пасведчанне кіроўцы было адабранае за парушэнне, узамен выдаецца часовы дазвол. Можна прыйсці з ім у ДАІ і забраць машыну", — тлумачаць працэдуру ў мінскай ДАІ. Па гэтым часовым пасведчанні можна ездзіць, пакуль ідзе абскарджанне, і можна забраць машыну са стаянкі. Дазвол Юрый атрымаў, але прайшло 9 дзён, і стаянка выставіла рахунак, які той аплачваць не захацеў і пачаў судзіцца.

Праз доўгія месяцы цяжбаў суд прыняў рашэнне на карысць аўтаўладальніка і машыну можна будзе забраць 10 лютага, калі рашэнне суда набудзе моц.

"Мне вяртаюць машыну па першым патрабаванні. Плюс, яны павінны мне аплаціць юрыдычныя паслугі. Але гэта яшчэ не канец. Я буду патрабаваць кампенсацыі шкоды. Там у мяне колы пустыя стаяць, драпіны з'явіліся".

Юрый спрабаваў вярнуць адабраныя правы. Суд два разы прымаў рашэнне на яго карысць, адмяняючы пастанову з-за недахопу доказаў. Але тут перамагчы не атрымалася, цяпер справа ў абласным судзе. А заява на ўладальніка паркоўкі за самаўпраўства ўжо ў Вярхоўным судзе.

Праблемы са стаянкай магло б не быць, калі б машыну мог забраць нехта іншы па дакументах. Але ў нас аддаюць толькі ўладальніку ці па даверанасці.

"Мы аддадзім каму заўгодна, — кажуць на штрафстаянцы. — Але ў ДАІ пячатку паставяць толькі ўладальніку".

Як высветліла Еўрарадыё, усё штрафстаянкі і ДАІ кіруюцца пастановай Саўміна 666. Там сапраўды прапісана, што аўто вяртаецца па першым патрабаванні, пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў па факце правапарушэння.
 
Хто можа забраць машыну са штрафстаянкі?

ДАІ настойвае, што ўладальнік ці па даверанасці. Аўтааматары — што любы чалавек з дакументамі ад машыны. У пастанове 666, з апошнімі зменамі напісана, што гэта можа зрабіць уладальнік ці асоба ўпаўнаважаная па даверанасці. У папраўкі, якія ўнеслі ўжо год таму, дадалі яшчэ радок:

"Іншыя асоба, якая паказала пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхпашпарт, тэхталон) на транспартны сродак".

Наконт аплаты паслуг штрафстаянкі ў законе прапісана, што гэта павінен рабіць парушальнік:

"Затраты, звязаныя з прымусовай эвакуацыяй транспартнага сродку на ахоўваемую стаянку і яго захоўваннем, пакрываюцца асобай, якая зрабіла правапарушэнне. У тым ліку і расходы арганізацыі, ва ўласнасці, якой знаходзіцца сродак эвакуацыі. У выпадку адмовы асобы ад пакрыцця ўказаных затрат яны спаганяюцца ў судовым парадку".

А яшчэ, паводле пастановы 666, аператыўная служба павінна неадкладна паведаміць уладальніку аб эвакуацыі транспартнага сродку.

Паводле “Еўрарадыё”

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/