/ Алесь Лагвінец: разумею, што ахвярую сваім аўтарытэтам

/ Алесь Лагвінец: разумею, што ахвярую сваім аўтарытэтам

Паспяховы палітык мусіць умець дарыць надзею на «светлае заўтра», своечасова расказаць тым, хто яго падтрымлівае, пра зробленую працу і выпраменьваць пазітыў. Часткова гэтыя складнікі мелі месца ў першай прэзідэнцкай кампаніі дзеючага кіраўніка Беларусі. Спрацавала. Цяпер новая палітычная генерацыя спрабуе згуляць па тых жа правілах і замест татальнай крытыкі ўсіх і ўсяго прапануе вырашэнне лакальных праблем. Магчыма, шырокай вядомасці і ўсеагульнай народнай падтрымкі гэта не прыносіць, але лаяльнасць і разуменне ў пэўных колах — так.

Алесь Лагвінец добра ўпісваецца ў названую схему. Як палітолаг ён разумее, што чалавек публічны, а тым больш палітык, мусіць выклікаць эмоцыі пазітыўныя. Відаць таму, расказваючы нават пра не надта аптымістычныя рэчы, ён ужывае словы са станоўчым адценнем. Паліттэхнолаг і дарадца Аляксандра Мілінкевіча насамрэч з’яўляецца, так бы, мовіць больш маладой копіяй экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі. І калі ў руху «За свабоду» ў Алеся Лагвінца роля непублічная, то ў палітыцы мясцовага ўзроўню ў яго ёсць магчымасць быць на першым плане. У сваім ЖЖ Лагвінец піша, што мае амбітныя мары стаць дэпутатам парламенту ад Сухараўскай акругі Мінска, а пазней — міністрам еўрапейскай інтэграцыі Беларусі, які будзе распрацоўваць і падпісваць пагадненне аб далучэнні Беларусі да Еўрапейскага саюза.

Адлік сваёй палітычнай кар’еры Алесь вядзе ад 2004 года, калі адначасова праводзіліся выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Рэферэндум па скасаванні абмежаванняў аб колькасці магчымых прэзідэнцкіх тэрмінаў. Тады Лагвінец правёў даволі актыўную кампанію. Афіцыйна яму была напісаная падтрымка блізу дзесяці тысяч выбарцаў. Гаворыць, што гэтыя галасы былі моцным стымулам, каб не спыняцца.

У 2007-м малады палітык паспрабаваў прайсці ў мясцовыя саветы. Дэпутацкі мандат, праўда, не займеў, затое ў сталічным мікрараёне Сухарава, дзе жыве Алесь, пабудавалі паліклініку, што і было адным з ключавых пунктаў яго перадвыбарчай праграмы. У 2008 годзе на парламенцкіх выбарах Лагвінец не змог прайсці рэгістрацыйны бар’ер, але сваім выбарцам паабяцаў балатавацца і надалей, бо «лічыць неабходным выкарыстоўваць кожную магчымасць, каб сустракацца, паказваць, што ёсць станоўчая альтэрнатыва, прапагандаваць ідэі і адстойваць іх інтарэсы».

Сёлета кандыдат «перажыў» момант рэгістрацыі і расказвае пра грандыёзныя планы пабудаваць у Сухарава шматфункцыянальны адкрыты комплекс для актыўнага адпачынку і пашырыць дарогу, якая вядзе ў бок цэнтра горада. Дарэчы, акруга папулярная — тут балатуюцца ажно сем прэтэндэнтаў: чацвёра ад улады і трое ад дэмакратычных сілаў. Праўда, наконт дэпутацкага мандату Алесь ілюзіяў не мае:

— Ніводнага чалавека з прапанаваных намі 13 асобаў не ўключылі ў склад участковых камісіяў. Я разумею, што як дэпутат я буду няўтульны для мясцовых уладаў, бо занадта актыўны. Ідэя з пабудовай адкрытага комплексу для актыўнага адпачынку прыйшла не адразу. Спачатку я меркаваў прапанаваць пабудаваць на пустцы нармальную горку для дзяцей. Але пасля знаёмы архітэктар развіў маю ідэю. У выніку мы склалі праект, паводле якога ў Сухарава можна пабудаваць парк актыўнага адпачынку, які будзе выкарыстоўвацца ў культурных і спартыўных мэтах. Галоўнае — унесці яго ў генеральны план забудовы горада. Пасля трэба ўжо шукаць сродкі. Гэта гучыць неверагодна, але можна было б паспрабаваць знайсці грошы праз праграму «Усходняе партнёрства», ці прынамсі пашукаць камерцыйнага інвестара. Мясцовага самакіравання як такога, на жаль, няма. Органы ўлады падсправаздачныя тым, хто іх прызначае. Мясцовыя саветы могуць нязначна ўплываць на фарміраванне мясцовых бюджэтаў, і ўсё.

— Хадзілі чуткі, што гэтыя выбары Вы вырашылі пусціць на самацёк. Няўжо зноў у дэпутаты дарога закрытая?

— А я чуў, што спіс дэпутатаў Мінгарвыканкаму падпісвалі ў Адміністрацыі прэзідэнта. Калі так, то плёткі пра «самацёк» не маюць пад сабою грунту. Тым больш, што любая бюракратыя хоча спакою і стабільнасці, а мы гэтага не нясём. Відаць, можна было б дазволіць пэўным дэмакратам стаць дэпутатамі, каб праверыць, як працуе сістэма, і паказаць Еўропе перамены, але логіка мясцовай наменклатуры выключае такія магчымасці. Актыўных кандыдатаў не рэгіструюць ад пачатку, каб пазбегнуць магчымых праблем з імі ў будучыні. Цяпер я прывучаю выбарцаў да таго, што яны мусяць патрабаваць справаздачнасць ад дэпутатаў, кандыдатаў. У маёй камандзе — сябры, студэнты, людзі, якія жывуць у акрузе. На пікеты па збору подпісаў прыходзіла 10–14 чалавек. Масавасць — важны псіхалагічны момант.

— Маючы досвед, веды, валоданне мовамі, чаму вы не з’ехалі з Беларусі? Хіба тут больш магчымасцяў для самарэалізацыі?

— Я там быў і вярнуўся. Мая Радзіма дазваляе мне дасягнуць намнога больш, чым калі б я жыў за мяжой. Апроч грошай ёсць момант прызнання. Я маю прызнанне сваіх студэнтаў, сваёй выбарчай каманды, сваякоў. Я адчуваю сябе больш камфортна тут, і значна большым беларусам, чым дзе-небудзь за мяжою. Канешне, часам бываюць моманты, калі апускаюцца рукі. Але ёсць сям’я, сябры, калегі. І яшчэ — мусіць быць крытычная самаацэнка таго, што робіш.

У Беларусі вузкая прастора, дзе можа быць палітычная дзейнасць. Палітыкі няма ў таталітарных рэжымах, у Беларусі рэжым аўтарытарны, і мы можам так ці інакш публічна выказвацца, удзельнічаць у выбарах. Канешне, у гэтай прасторы няма правілаў гульні, на ёй дамінуюць улады, яны ж вызначаюць, што можна аднесці да палітычнага дзеяння, а што не.

Мяне натхняе, што ёсць людзі, якія ў мяне вераць і дапамагаюць у маёй палітычнай кар’еры. І балатуючыся цяпер, я не хачу здраджваць папярэдняму даверу. Хаця разумею, што ў нечым ахвярую сваім аўтарытэтам. Мабілізую людзей, але ведаю, што выбараў як такіх не будзе. Гэта ўсё хутчэй робіцца, каб распаўсюдзіць альтэрнатыўную інфармацыю. Што пазітыўна і чаго не чакаў: на пачатку гэтай кампаніі я баяўся хадзіць збіраць подпісы, пры тым, што маю вялікі папярэдні досвед. Быў страх, што прыйду ў кватэры, дзе за мяне падпісваліся, а мне скажуць: «Колькі можна наступаць на тыя ж самыя граблі!». Але 90 працэнтаў з тых, хто мяне ўзгадваў, рэагавалі пазітыўна.

Улада разумее, што сама стварыла спажыўца, які аднойчы запатрабуе нечага новага, у тым ліку і новых правоў. Цяпер беларусы жывуць лепш чым калісьці, але поле для эканамічнага манеўру паступова звужаецца, і мы бачым, што ўсё ж адбываецца паступовы паварот да Захаду, сапраўды нейкая лібералізацыя ў эканоміцы. Толькі невядома, калі надыйдуць сапраўды якасныя перамены. Лукашэнка не вечны, хоць ён і унікальны палітык — зразумела, са знакам мінус. Ён умее быць вельмі падобным на сярэдняга беларуса. Таму спрабаваць абудзіць грамадскую свядомасць — адзін з нашых нямногіх шанцаў прыйсці да ўлады.

 #
I'm shocked that I found this info so esaily.
 
 #  
 #  
 #
provigil 630590 accutane 8-[ nexium :-)
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.