Грамадства
Аспірант Аляксей Паўлоўскі збіраецца пікетаваць Акадэмію навук 22/05/2012 - 17:19 -

Аспірант Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі падаў заяўку ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне пікета. Праз пікет ён хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы незабеспячэння іншагародніх студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў жыллём на перыяд іх адукацыі і працы.

Чытаць далей »

/ Грамадства

/ ПЦ "Вясна" пачынае маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы

Павел Сапелка

Уся інфармацыя, якая тычыцца аналізу пенітэнцыярнага заканадаўства і маніторынга пенітэнцыярнай сістэмы, будзе публікавацца ў тэматычнай рубрыцы на сайце Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Эксперт рубрыкі — юрыст Павел Сапелка.

Актуальнасці праблемы парушэння правоў чалавека ў дачыненні да людзей, што ўтрымлiваюцца пад вартай і адбываюць пакаранне, а таксама якія знаходзяцца ў іншых спецустановах, Павел Сапелка прысвяціў гэты артыкул:
Чытаць далей »

/ “Менскае падполле. Героі і мярзотнікі”

У мінскай Гістарычнай майстэрні на пасяджэнні дыскусійнага кінаклубу “Невядомая Беларусь” адбылася прэм’ера дакументальна-публіцыстычнага фільма “Менскае падполле. Героі і мярзотнікі”.
Чытаць далей »

/ Дзяржаўны дэпартамент ЗША узнагародзіў Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны Дзярждэпам ЗША за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека. Прапануем вашай увазе поўны тэкст заявы прэс-сакратара дзярждэпартамента ЗША Вікторыі Нуланд. Чытаць далей »

/ Адмоўлена ў праве на суд

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ з суда Цэнтральнага раёна Мінска на сваё патрабаванне распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Дагэтуль апазіцыйнаму палітыку КДБ адмаўляецца вярнуць некаторыя асабістыя рэчы, якія ў яго забралі падчас ператрусу ў яго кватэры і знаходжання ў следчым ізалятары — «амерыканцы» пасля падзеяў у беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года.
Чытаць далей »

/ Палітычны канвеер працуе

На гэтым тыдні асабліва пільную ўвагу прадстаўнікі сілавых структур праявілі да актывістаў моладзевых арганізацый. 

Так, актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Раман Васільеў і Дзмітрый Крамянецкі 15 мая былі асуджаныя судом Цэнтральнага раёна Мінска да 12 і 10 сутак арышту адпаведна за дробнае хуліганства. Актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка быў асуджаны да 10 сутак арышту таксама за дробнае хуліганства.
Чытаць далей »

/ Гадавіна гвалту з гістарычных сімвалаў

Сямнаццаць гадоў таму, 14 мая 1995-га, у незалежнай Беларусі адбыўся першы рэферэндум, галоўным вынікам якога сталася змена дзяржаўнай сімволікі. Гістарычны бел-чырвона-белы сцяг змяніла крыху «мадэрнізаванае» палотнішча часоў БССР, а замест «Пагоні» ў якасці герба рэанімаваўся «вянок», таксама вельмі падобны на герб той жа Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Чытаць далей »

/ Адкрыўся IV міжнародны кангрэс “Знішчэнне гарадоў і вёсак у Еўропе ў гады Другой сусветнай вайны”

Пра гэта на прэсавай канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) паведаміў сустаршыня аргкамітэту кангрэса, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак.
Чытаць далей »

/ Рух "За Свабоду" раздаў у розных гарадах бел-чырвона-белыя стужкі

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў сябраў Руху "За Свабоду" з Гомеля, Брэста, Баранавічаў, Пінска, Кобрына, Ганцавічаў, Івацэвічаў і Белаазёрску.


Аўтааматарам у гэтых гарадах былі раздадзены сотні стужак. Людзі вельмі пазітыўна ўспрымалі акцыю.Чытаць далей »

/ Сябры Руху "За Свабоду" адзначылі 130-годдзе Уладзіслава Галубка

Святочнае мерапрыемства адбылося на малой радзіме Уладзіслава Галубка ў вёсцы Лясная, што ў Баранавіцкім раёне. Да помніка вядомага беларускага драматурга ўсклалі кветкі.

Праведаць мясціны Галубка і аддаць яму даніну павагі прыехалі прыхільнікі яго творчасці не толькі з Баранавічаў, але і госці з Мінска.

Удзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да помніка Галубка, а барды зладзілі ў гонар драматурга невялічкі канцэрт. Мясцовыя паэты пачыталі вершы. Свае творы Уладзіславу Галубку прысвяцілі Алесь Белы і Раіса Раманчук з Баранавічаў.Чытаць далей »

/ З 4 мая галадуе зняволены калоніі ў Оршы Андрэй Федаровіч

Зняволены папраўчай калоніі №8 у Оршы (Віцебская вобласць) мінчанін Андрэй Федаровіч галадуе з 4 мая. Як распавяла маці асуджанага, Тамара Федаровіч, пра галадоўку сына ёй стала вядома з ліста ад Андрэя. Ён паведаміў маці, што днямі атрымаў адмоўны адказ з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь на сваю чарговую наглядную скаргу.Чытаць далей »

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/