Грамадства
Торф замест паветра 03/02/2012 - 10:27 Вольга Хвоін

Глабальны экалагічны фонд можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Прычына ў тым, што забалочаныя на грошы ГЭФ тэрыторыі ўрад хоча аддаць пад распрацоўку торфу, бо ёсць дзяржаўныя праграмы павелічэння торфаздабычы.

Чытаць далей »

/ Грамадства

/ І настрой, і бяда

У сталічным рэстаране «Добров» 31 студзеня ў рамках конкурсу «Прадукт года — 2011» адзначылі дзень нараджэння гарэлкі. Разам з тым нагадаем, што па колькасці спажывання алкаголю на душу насельніцтва Беларусь перайшла крытычную мяжу, вызначаную Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Вядучы свята артыст Аляксандр Вергуноў распавёў, што 31 студзеня 1865 года хімік Дзмітрый Мендзялееў абараніў доктарскую дысертацыю «Аб злучэнні спірту з вадой». З тых часоў гэты дзень лічыцца днём нараджэння гарэлкі.
Чытаць далей »

/ Чытаем раз на год

Пачнём з жыццёвай гісторыі з блогу кнігарні «ЛогвінаЎ». У будынку, дзе цяпер месціцца кнігарня, раней быў прыёмны пункт шклотары. Часам наведвальнікі старой установы заходзяць туды па звычцы. І вось якую гісторыю распавяла гандлярка кнігарні.

Заходзіць у кнігарню падпіты чалавек. Дый, відаць, не першы год падпіты. Аглядаецца, на твары адбіваецца ледзь не ўся гама пачуццяў, ад здзіўлення-захаплення да расчаравання-роспачы. Стаіць, маўчыць. Пытаюся, ці падказаць яму што-небудзь. Ён, шукаючы ў прасторы асобу, што гаворыць, летуценна прамаўляе:Чытаць далей »

/ Грамадства чытаючых пенсіянераў

Пра патрэбы беларусаў у духоўным набытку і кошт кнігі ў пераводзе на кілбасу «НЧ» распавёў дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь ВІНЯРСКІ:

— Мінулы год для эканомікі краіны і дабрабыту яе грамадзян быў абвальным. Як гэтыя катаклізмы адбіліся на выдавецкай дзейнасці?
Чытаць далей »

/ Ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму

29 студзеня ва ўрочышчы Курапаты, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Мінска, адбылося традыцыйнае штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму. Нягледзячы на моцны мароз, ва ўшанаванні ўдзельнічалі 12 чалавек — актывісты аргкамітэтаў па стварэнню руху салідарнасці “Разам” і партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял”.Чытаць далей »

/ Шосты дзень галадае работнік "Граніта"

Кіроўца БелАЗа Леанід Гладзевіч, які працуе на «Граніце», шосты дзень трымае галадоўку.

Па словах актывіста, ён прайшоў агляд тэрапеўта, з большага адчувае сябе нармальна:Чытаць далей »

/ Ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму

29 студзеня ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае штомесячнае ўшанаванне ахвяраў сталінізму. Ва ўшанаванні ўдзельнічалі 12 чалавек — актывісты аргкамітэтаў па стварэнню руху салідарнасці “Разам” і партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, малебнаў за вызваленне палітычных зняволеных, а таксама міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял”. Чытаць далей »

/ Рэктар ЕГУ нагадвае Радзе Еўропы пра важнасць адукацыі для дасягнення зменаў

Дзеля таго, каб у Беларусі адбыліся змены, неабходна выхаваць пакаленне беларусаў, здольных думаць самастойна.

Пра гэта заявіў на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (РЕ) заснавальнік і рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Анатоль Міхайлаў. Рэктар падкрэсліў, што роля адукацыі ў гэтым працэсе з’яўляецца вырашальнай, а існаванне ЕГУ дае спадзеў на тое, што дэмакратычная адукацыя і самастойнае мысленне — магчымыя.Чытаць далей »

/ Грошы пад нагамі: смеццеперапрацоўчая галіна ў чаканні сфармуляваных правілаў гульні

Горы смецця на зямлі, плывучыя айсбергі з пластыку — тэхнічны прагрэс пакідае пасля сябе тысячы тон адходаў. Але чалавек знайшоў спосабы здабычы грошай з тых самых гор смецця. Дырэктар прыватнага прадпрыемства «Смеццесарціровачная станцыя Заходняя» Дзмітрый Кучук ведае: грошы валяюцца пад нагамі і зусім не пахнуць. Для гэтага трэба паглядзець на смецце як на рэсурс і задзейнічаць закон ды... эстэтыку.
Чытаць далей »

/ Ірына Халіп: Да Андрэя Саннікава прымянялі катаванні і пагражалі нашай сям’і

Шляхам катаванняў і пагроз жыццю яго сям’і з Андрэя Саннікава выбілі прашэнне аб памілаванні. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 студзеня распавяла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Ірына Халіп. Паводле яе слоў, пагроза жыццю яе мужа пасля гэтага толькі ўзмацнілася. Чытаць далей »

/ Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства

Злева направа Антон Астаповіч, Антон Вантух і Андрэй Лары падчас прэсавай

“Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства з грамадскасцю ў справе аховы спадчыны”, — заявіў 23 студзеня на прэсавай канферэнцыі ў Мінску старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

У пацвярджэнне сваёй заявы ён прывёў шмат фактаў, у тым ліку па абароне грамадскасцю ўнікальных куткоў Гістарычнага цэнтра Мінска — старажытнай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча.Чытаць далей »

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.