/ “Сканцэнтруемся на акругах, дзе вылучацца дэмкандыдаты”

/ “Сканцэнтруемся на акругах, дзе вылучацца дэмкандыдаты”

Прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду” і Беларускай партыі “Зялёныя” абвясцілі 20 лютага пра пачатак кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары!”. Стартаваў набор валанцёраў.

На мінскай сядзібе Партыі БНФ перад журналістамі выступілі Юрась Губарэвіч, Ігар Лялькоў і Алесь Лагуцёнак.

Яны паведамілі, што кампанія арыентавана на тое, каб прыцягнуць шырокія колы грамадства да ўдзелу ў назіранні, каб людзі на асабістым досведзе даведаліся, якія ў Беларусі выбары, і зрабілі свае высновы.

Усе суб’екты кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары!” з’яўляюцца зарэгістраванымі агульнанацыянальнымі арганізацыямі, якія могуць самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі на ўсіх акругах. Пры належнай актыўнасці грамадзян ёсць магчымасць “закрыць” сяброўствам у выбарчых камісіях і назіраннем усе 110 акругаў на “выбарах–2012”.

Сваімі сіламі Беларуская партыя “Зялёныя”, Партыя БНФ і Рух “За Свабоду” разлічваюць патрапіць у выбарчыя камісіі, у тым ліку і ў Цэнтрвыбаркам, і ў назіральнікі на 25–30% акругаў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначыў, што намаганні ўдзельнікаў кампаніі будуць сканцэнтраваныя на тых акругах, дзе вылучацца кандыдаты, якія абвесцяць пра сваю прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцяў.

“Паколькі мы не з’яўляемся палітычнай партыяй, то не маем права, згодна з заканадаўствам, вылучаць сваіх кандыдатаў для ўдзелу у выбарах. Але за ўсю гісторыю нашай дзейнасці мы не абыходзілі ўвагай выбарчыя працэсы. І ў статуце нашым адной з мэтаў запісана спрыянне правядзенню свабодных і дэмакратычных выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі”, — сказаў намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

Ён нагадаў, што напярэдадні апошніх парламенцкіх выбараў у 2008 годзе менавіта Рух “За Свабоду” стаў ініцыятарам кампаніі “За сумленныя выбары!”, да якой далучыліся ўсе суб’екты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Задачай сёлетняй кампаніі намеснік старшыні Руху “За Свабоду” назваў працу з беларускім грамадствам, каб развеяць міф пра выбары як сумленны механізм перадачы ўлады ў Беларусі.

Губарэвіч нагадаў, што большасць апазіцыйных сіл выступаюць за тое, каб на “выбарах–2012” апазіцыйныя кандыдаты зняліся, калі на момант правядзення галасавання ў краіне будуць палітвязні.

З яго словаў, “важна патлумачыць людзям, чаму дэмакратычныя кандыдаты будуць вымушаны здымацца”. На ягоную думку, калі прадстаўнікоў кандыдата не апынецца ў выбарчых камісіях і сярод назіральнікаў, гэта можа стаць у вачах выбарцаў дадатковым сур’ёзным аргументам слушнасці такой пазіцыі.

Ініцыятары кампаніі “Народны кантроль — за сумленныя выбары!” абвясцілі пра набор валанцёраў. Далучыцца да кампаніі можна па тэлефонах 8017 3340827, 8017 2845012, а таксама даслаўшы адпаведны ліст на мэйлы: uprava@narodny.org, info@pyx.by, info@belgreens.org. Будзе арганізавана навучанне назіральнікаў-валанцёраў і вылучэнне у выбарчыя камісіі ніжэйшага ўзроўню ад Партыі БНФ, ГА “Адраджэнне”, Руху “За Свабоду” і партыі “Зялёныя”.

Кампанія адкрытая да супрацы з іншымі арганізацыямі.

Паводле www.pyx.by
 

 #
Stands back from the kebayord in amazement! Thanks!
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/