xxx

/ “Еўропа” перадумала

/ “Еўропа” перадумала

Перамоўная сустрэча прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і сілавікоў сарвалася ў апошні момант – гатэль “Еўропа” адмовіў у арэндзе памяшкання.

Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі выступілі з ініцыятывай правесці перамовы з сілавымі структурамі Беларусі, каб абмяняцца меркаваннямі наконт гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў 8, 14 і 16 лютага, журналістаў, а таксама сітуацыі вакол Саюза палякаў на Беларусі. Перамовы мусілі б спрыяць пошуку шляхоў для нармалізацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры забеспячэнні правапарадку падчас правядзення мірных сходаў.

Аднак учора вечарам стала вядома, што гатэль „Еўропа“ не можа выдзеліць памяшканне, у якім і планавалася сустрэча, хаця яно і было аплачана. У адмове гатэля праглядаецца зусім не раптоўная занятасць залі, а жаданне пэўных суб’ектаў захаваць, як гаворыцца, добрую міну пры кепскай гульні. Наўрад ці сілавікі маюць што адказаць (апроч стандартных адгаворак) на сабраныя праваабаронцамі дакументальныя сведчанні парушэння правоў чалавека за апошні месяц.

Раніцай да гатэлю прыйшлі праваабаронцы, ніхто з прадстаўнікоў сілавых ведамстваў не з’явіўся. Для ўдзелу ў перамовах запрашаліся прадстаўнікі МУС Рэспублікі Беларусь, ГУУС Мінгарвыканкама, Рэспубліканскай і Мінскай гарадской пракуратуры, Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, КДБ Рэспублікі Беларусь, Упраўленняў КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Гатэль „Еўропа“


Нягледзячы на такі паварот, праваабронцы кажуць, што не адмаўляюцца ад перамоў. “Мы хацелі прапанаваць фармат дыялогу, бо бачылі, што сітуацыя абвастраецца. Апошнія дзеянні праваахоўных органаў падчас масавых мірных сходаў выклікала занепакоенасць грамадскасці і, натуральна, праваабаронцы былі вымушаныя рэагаваць на гэта, – гаворыць прадстаўніца праваабарончага руху, юрыст Алена Танкачова. – Нам падалося, што стандартных заяў было недастаткова. Фармат адкрытай, публічнай размовы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў да месца і мусіць быць распачаты. І, хаця перамовы праігнарваны другім бокам, у нас ёсць шэраг пытанняў, якія неабходна пачаць абмяркоўваць, як то вяртанне ў правапрымяняльную практыку прэвентыўных затрыманняў, ілжэсведчанне супрацоўнікаў міліцыі падчас затрыманняў актывістаў і г. д.”

Узмацненне апошнім часам ціску на журналістаў недзяржаўных СМІ кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна звязвае з набліжэннем выбарчых палітычных кампаній у Беларусі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).