№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” не будзе ўдзельнічаць у выбарах
Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” выступіла з заявай аб недапушчальнасці ўдзелу ў выбарах пры наяўнасці палітычных зняволеных.
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя” заяўляе пра сваю прынцыповую пазіцыю аб немагчымасці ўдзелу дэмакратычных сілаў у парламенцкіх выбарах пры наяўнасці палітвязняў у Рэспубліцы Беларусь і пры адсутнасці магчымасці кантролю за выбарамі. Мы лічым непрымальнымі ўсялякія спробы легалізаваць дзейсны рэжым праз вылучэнне кандыдатаў і прызначэнне узгодненых з рэжымам кандыдатур у "палатку".
Разам з тым еднасць дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адной з нашых мэтаў. Дэмакратычныя сілы ў 2012 годзе, нягледзячы на разыходжанні ў тактыцы, могуць разам:
А) вылучыць адзіныя патрабаванні да рэжыму (вызваленне палітвязняў, змяненне выбарчага заканадаўства, рэгістрацыя палітычных партый і грамадскіх арганізацый);
Б) правесці масавае назіранне;
В) правесці Усебеларускі народны з'езд.
Розная тактыка у рамках кааліцыі — паказнік розных матываў і рознага статусу суб'ектаў (адныя зарэгістраваныя, іншыя — не, адныя левыя, іншыя правыя). Чыя тактыка акажацца найбольш паспяховай, пакажа кампанія.
Мы таксама заклікаем іншыя дэмакратычныя сілы да 25 сакавіка правесці найперш у рэгіёнах шырокае грамадскае абмеркаванне фармату ўдзелу апазіцыі ў выбарах з удзелам простых грамадзян, беларускіх актывістаў і незалежных СМІ.
Паводле прэс-службы БХД




















Пакінуць новы каментар