xxx

/ Як у Мінску адзначалі Дзень правоў чалавека

/ Як у Мінску адзначалі Дзень правоў чалавека

Беларускія правабаронцы рыхтаваліся адзначыць 10 снежня – 61-ю гадавіну прыняцця Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – рознымі мерапрыемствамі, у тым ліку і святочнымі. Улады, аднак, не далі ім гэта зрабіць напоўніцу.

Раніцай у чацвер група беларускіх правабаронцаў накіравалася ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб перадаць петыцыю з патрабаваннем адмяніць у краіне смяротнае пакаранне. На гэтым, дарэчы, настойваюць многія еўрапейскія структуры, у тым ліку Савет Еўропы, трапіць ва ўлонне якога вельмі жадаў бы афіцыйны Мінск. Аднак без  мараторыя на расстрэлы, у якасці хаця б першага кроку, немагчыма нават вяртанне беларускаму парламенту статуса спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы.

Копія дакумента, падрыхтаванага беларускімі праваабаронцамі была таксама перададзена ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Апроч праваабаронцаў пад зваротам падпісаліся вядомыя ў краіне і ў свеце асобы, як то Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна, экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб, музыканты Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Хітрык, Уладзімір Пугач, літаратары Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, мастак Аляксей Марачкін ды іншыя.

“Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, падпісаўшыся ніжэй пад дадзеным зваротам, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў  і адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне”, - гаворыцца ў дакуменце. Кожны з падпісантаў петыцыі прыводзіў свае довады, чаму неабходна адмяніць смяротнае пакаранне).

10 снежня ў Адміністрацыю прэзідэнта прыйшлі прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый краіны: Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінскі камітэт), Алена Танкачова і Вольга Смалянка (Інавацыйны фонд прававых тэхналогій), Раіса Міхайлоўская (Цэнтр па правах чалавека), Ірына Тоўсцік і Зміцер Салаўёў  (Праваабарончы цэнтр “Вясна”), Андрэй Сушко (Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”), Алег Волчак (“Прававая дапамога насельніцтву”) і Раман Кісляк (юрыст-праваабаронца з Брэсту, лаўрэат прэміі “Праваабарончага альянсу” за 2009 год).

Ірына Тоўсцік і Гары Паганяйла перадалі петыцыю загадчыку прыёмнай грамадзян П. Катушкіну, які паабяцаў перадаць дакумент  кіраўніцтву Адміністрацыі прэзідэнта для прыняцця рашэння.

Пасля гэтага прадстаўнікі праваабарончых арганізацый разам з  грамадскімі актывістамі выйшлі на Праспект Незалежнасці, дзе павіншавалі мінчукоў і гасцей сталіцы з Міжнародным днём правоў чалавека. Людзі разам з віншаваннямі атрымалі інфармацыйныя буклеты і паштоўкі, у якіх асвятляюцца розныя пытанні ў галіне правоў чалавека. Праваабаронцы, апроч іншага, нагадалі грамадзянам пра праблемы дыскрымінацыі інвалідаў, адсутнасць магчымасцей для прахаджэння альтэрнатыўнай грамадзянскай службы і наяўнасць смяротнага пакарання ў Беларусі. Людзі змаглі наўпрост звярнуцца да праваабаронцаў са сваімі праблемамі і атрымаць інфармацыю, неабходную для іх вырашэння.

У другой палове дня Рэспубліканскае грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Беларускі Хельсінскі камітэт” планавала правесці акцыю пад умоўным назовам “Правабарончы трамвайчык”. Меркавалася, што праваабаронцы, валанцёры разам з вядомымі ў краіне людзьмі праедуць на спецыяльна арэндаваным трамваі па адной з ліній, пад час паездкі будуць раздаваць пасажырам брашуры з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, распавядаць ім пра гэтыя правы, а таксама частаваць людзей гарбатай і тортам.

Незадоўга да пачатку гэтага мерапрыемства стала вядома, што трамвая не будзе, бо нібыта “затапіла рэйкі”. Тады прадстаўнікі БХК замовілі аўтобус і скіраваліся на дыспетчарскую станцыю “Дружная”, дзе чакалі транспарту. Яшчэ праз колькі часу стала вядома, што аўтобус затрымалі міліцыянты (а не супрацоўнікі службы бяспекі дарожнага руху!) нібыта за парушэнне правіл дарожнага руху і адправілі яго да Кастрычніцкага РУУС Мінску.

“Тое, што акцыя адсочвалася і перахапілі нашага кіроўца, - гэта вынік дзейнасці ўладаў. Тое, што нам сёння не далі магчымасці цывілізавана адсвяткаваць Дзень правоў чаалвека, выдатна характарызуе нашы ўлады пад іх гучныя тырады пра выкананне правоў чалавека ў Беларусі”, - адзначыў кіраўнік юрыдычнае камісіі БХК Гары Паганяйла.

Пасля таго, як канчаткова стала зразумела, што транспарту не будзе, было вырашана правесці акцыю наўпрост на “Дружнай”, дзе правабаронцы пачаставалі сваіх гасцей (сярод іх былі амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, пісьменнік Уладзімір Арлоў, публіцыст Віктар Марціновіч ды іншыя вядомыя асобы) гарбатаю з тортам, і раздалі людзям друкаваныя матэр’ялы на правабарончую тэматыку.

А ўвечары на Кастрычніцкую плошчу Мінску выйшлі некалькі актывістаў моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты”. Яны трымалі плакаты са зместам кшталту “Мы не быдла, мы таксама маем правы!”. Акцыя працягнулася ўсяго некалькі хвілін. Пасля таго, як праз мегафон супрацоўнік міліцыі (а прадстаўнікоў праваахоўных органаў як у цывільным, так і ў форме на плошчы і вакол яе было даволі багата) папярэдзіў прысутных, што яны парушаюць закон і могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, маладыя людзі прымацавалі плакаты да слупа (правіселі крыху больш за хвіліну) і, выгукнуўшы разок “Жыве Беларусь!”, мірна разышліся. Нікога са сталых апазіцыйных палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы журналісты не заўважылі.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).