/ Чаму маўчаць беларускія адвакаты?

/ Чаму маўчаць беларускія адвакаты?

Беларускім адвакатам рэкамендавана ўзгадняць свае інтэрв’ю журналістам з кіраўніцтвам юрыдычных кансультацый, у якіх яны працуюць. Пра гэта гаворыцца ў накіраваным ва ўсе абласныя і Мінскую гарадскую калегіі адвакатаў лісце за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктара Чайчыца.

Рэкамендавана таксама ўскласці на намеснікаў старшыняў прэзідыумаў калегій адвакатаў абавязак вывучаць інтэрв’ю сваіх адвакатаў, а інфармацыю пра іх накіроўваць у РКА па электроннай пошце. Як адзначаецца ў лісце, дадзеныя рэкамендацыі зробленыя ў сувязі з тым, што “часта ў СМІ, часцей электронных, з’яўляюцца інтэрв’ю асобных адвакатаў са скажонай, у тым ліку па віне журналістаў, інфармацыяй”.

Як заявіў БелаПАН юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла, у БХК чулі пра існаванне падобнага ліста і «вельмі негатыўна» ставяцца да падобных рэкамендацый, якія супярэчаць гарантаванай Канстытуцыяй свабодзе слова. «Яна можа быць абмежаваная толькі акалічнасцямі, якія апісаны ў законе. Ніякая службовая асоба не мае права замахвацца на гэтую свабоду, гэта парушэнне, якое павінна пераследавацца па законе», — сказаў ён.

Гары Пятровіч падкрэсліў, што РКА «выконвае ўжо даўно карныя функцыі, а не абараняе правы і інтарэсы адвакатаў». Юрыст звярнуў увагу на тое, што фігура адваката і яго праца з’яўляюцца публічнымі, таму «любое абмежаванне адвакатаў на прадстаўленне інфармацыі павінна абмяжоўвацца толькі правіламі прафесійнай этыкі і законам».

У той жа час, падкрэсліў Паганяйла, узнікаюць пытанні: чаму беларускія адвакаты маўчаць, і як яны могуць прынцыпова і годна абараняць іншых грамадзян, калі яны не хочуць абараніць саміх сябе? “Патрэбна такая адвакатура? Я вельмі абураны, што адвакаты не тое што не могуць, а не хочуць сябе абараняць. Няўжо яны так запалоханыя, што не могуць адстойваць свае правы? Гэта ж ганьба, каб на абарону прафесійных праваабаронцаў, якімі з’яўляюцца адвакаты, якія атрымліваюць за сваю праваабарончую працу грошы, уставалі іншыя людзі, грамадскія праваабаронцы, якімі мы з’яўляемся”, — сказаў Паганяйла.

“Старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў не адважыўся наўпрост забараніць інтэрв’ю і выступленні ў прэсе, паездкі адвакатаў за мяжу з адукацыйнымі мэтамі. Разам з тым, любому адвакату зразумелыя тыя наступствы, якія могуць надысці, калі гэтая рэкамендацыя будзе парушаная, — адзначыў у інтэрв’ю інтрнэт-парталу zautra.by юрыст Павел Сапелка, якога летась пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. — Гэта ўжо не першая спроба такім чынам адрэгуляваць узаемаадносіны адвакатаў з прэсай.

У Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, як распавёў Павел Сапелка, падобныя рэкамендацыі з’явіліся пасля 19 снежня 2010 года. Па прагнозах юрыста, цяпер ні адзін адвакат не стане даваць якую-небудзь ацэнку тым ці іншым дзеянням суда, пракуратуры, міліцыі.

У 2011 годзе шэраг адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, былі пазбаўленыя ліцэнзій.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/