/ У Вільню дзеля Беларусі: візіт Рональда Пафалы

/ У Вільню дзеля Беларусі: візіт Рональда Пафалы

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі, федэральны міністр па асобых даручэннях Рональд Пафала 4-5 мая наведаў Вільнюс. Мэтанакіравана, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай грамадскасці.

Менавіта месцам, фарматам і зместам гэты візіт прынцыпова адрозніваўся ад яго папярэдняга візіту – непасрэдна ў Беларусь, у Мінск, які адбыўся ў мінулым годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Паміж гэтымі візітамі -- невялікі прамежак астранамічнага часу, але паміж імі – прорва палітычнага часу. Гадзіннік цывілізацыйнага прагрэсу быў спынены 19 снежня 2010 г. і ў ручным рэжыме – дубінкамі на плошчы, арыштамі і судамі -- перазапушчаны ў зваротны бок. Бездань паглыбляецца. Геаграфічная мяжа  Беларусі пераўтворана ў мяжу паміж дзвюма эпохамі -- дэмакратычнай і таталітарнай. 

Жалезная заслона яшчэ не апушчана, але фільтрацыйнае санітарнае сіта ўжо ўсталявана. На абодва бакі: імянныя візавыя санкцыі (публічна агучаныя) з боку ЕС, і забарона на ўезд (па сітуацыі і адвольным выбары) з боку Беларусі.

І калі падчас візіту ў Мінск у мінулым годзе сп. Пафала, як і іншыя заходнія палітыкі, сустракаўся і з прадстаўнікамі уладаў і апазіцыі, то у Вільні ён сустракаўся толькі з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл, з тымі, што засталіся на волі і не трапілі пад падпіску аб нявыездзе. У сустрэчы, у прыватнасці, прымалі ўдзел Павел Марыніч -- каардынатар грамадзянскай кампаніі, Марына Адамовіч – адна з каардынатараў ініцыятывы “Вызваленне”, якая аб’яднала родных беларускіх палітычных зняволеных,  Дзяніс Садоўскі – сакратар аргкамітэта па стварэнні “Партыі  беларуская хрысціянская дэмакратыя”, Аляксандар Мілінкевіч -- старшыня руху “За свабоду”, Леў Марголін – намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Аляксей Янукевіч – лідэр партыі БНФ, Раіса Міхайлоўская -- праваабаронца.

 

Па сутнасці візіт міністра Рональда Пафалы выявіў агульныя пазіцыі ЕС адносна Беларусі. Як у іх канцэптуальным адзінстве, так і ў іх пэўных разыходжаннях. Сам факт спецыяльнай сустрэчы палітыка такога высокага рангу з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі на ўзбярэжжы рэчкі Віліі-Нярыс, – публічны сігнал, у тым ліку афіцыйнаму Мінску, аб неаслабнай увазе Германіі і ЕС да Беларусі. Своеасаблівы адказ на нічым не абгрунтаваныя спробы з боку беларускіх уладаў зрабіць яе разам з Польшчай галоўнымі ворагам Беларусі. «Беларусь у нашым разуменні,  -- акцэнтаваў Пафала, -- таталітарная, недэмакратычная сістэма, і мы ўвесь час будзем дакладна казаць пра сваю ацэнку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі».

Федэральны міністр перадаў беларускім дэмакратам сардэчнае прывітанне ад федэральнага канцлера Ангелы Меркель, з якой ён меў адмысловую сустрэчу перад ад’ездам  у Вільню. “Для яе асабіста, -- падкрэсліў Пафала, -- вельмі важна скарыстацца ўсімі магчымасцямі для вызвалення ўсіх палітзняволеных”. І дадаў: “На мінулым тыдні я размаўляў з міністрам замежных спраў Гіда Вестэрвеле на беларускую тэматыку і аб сённяшняй сустрэчы, што мела адбыцца. І федэральны канцлер і віцэ-канцлер адзіныя ў тым, што падзеі 19 снежня непрымальныя, і што мы будзем выступаць за вызваленне ўсіх палітвязняў і зняцце з іх усіх абвінавачванняў”. 

Стратэгічная канцэпцыя палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі, што і засведчыў візіт міністра Пафалы ў Вільню, засталася той самай, што і да выбараў -- дапамагчы Беларусі як мага хутчэй спыніць катастрафічны спуск ў бездань эканамічнай і палітычнай самаізаляцыі і выкараскацца на шлях дэмакратычнага развіцця, уладкавання ўсебаковых стасункаў з цывілізаваным сусветам.



Гэтай жа мэце была падпарадкавана і палітыка дыялогу, які праводзіла Германія і ЕС да 19 снежня. Спадар Пафала, не лічыць, як ён адзначыў на прэсавай канферэнцыі, тую палітыку памылковай. Наадварот, яна адчыняла перад Беларуссю новыя магчымасці і рыхтавала глебу для паступовай трансфармацыі існай у Беларусі сістэмы ў дэмакратычную, што ён, як і іншыя заходнія палітыкі, імкнуўся давесці беларускаму кіраўніцтву, уключна з Лукашэнкам. Аднак надзеі на пазітыўны дыялог з афіцыйным Мінскам "былі разбітыя брутальным чынам 19 снежня".

Спадар Пафала ўзгадаў аб сваёй апошняй сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем, якая адбылася паміж Калядамі і Новым годам. “Мне, -- падкрэсліў ён, -- было важна звярнуць ягоную ўвагу на вызваленне палітвязняў. Я зазначыў, што ніякіх кантактаў не будзе, пакуль не выканаюць гэтае патрабаванне. Больш ніякіх кантактаў не было”.

Вызваленне зняволеных і адмену забаронаў на свабодную прэсу ён вызначыў у якасці кароткатэрміновай мэты. Паводле яго слоў, Германія будзе рабіць усё магчымае, каб падтрымаць беларускія недзяржаўныя СМІ і грамадзянскую супольнасць.

З вызначэннем жа канкрэтнай тактыкі дасягнення стратэгічных мэтаў, як можна меркаваць па выказваннях Пафалы, адпаведнай яснасці ні ў Германіі, ні ў Еўрасаюза пакуль няма. Ужо прынятыя санкцыі на дадзеным этапе разглядаюцца як дастатковыя.  «У нас застаецца, -- сказаў Пафала, -- вялікая занепакоенасць сітуацыяй ў Беларусі -- гвалт над дэманстрантамі, палітвязні. Мы ніколі з гэтым не пагодзімся. Таму былі прынятыя санкцыі, якія былі ўзгодненыя ўнутры Еўрасаюза”.

Пытанне ж аб пашырэнні санкцый на сферу эканомікі, якое да выбуху у мінскім метро 11 красавіка абмяркоўвалася ледзьве не ў практычным ключы, пакуль адкладзена. “Я раздзяляю меркаванне, -- сказаў Пофала, -- што выбух у метро выкарыстоўваецца, каб узмацніць рэпрэсіі. Мы прыглядаемся да ўсіх працэсаў. Цынічна думаць, што перакваліфікацыя абвінавачвання можа прывесці да больш ліберальнай рэакцыі. Любое абвінавачванне для нас непрымальнае”. Але з эканамічнымі санкцыямі, на яго погляд, трэба быць асцярожнымі, “бо гэта можа прывесці да шкоды простым грамадзянам. Трэба, каб па магчымасці людзі не пакутавалі ад санкцый і іх наступстваў. Трэба ўсё узважыць”. Пры гэтым Пафала адзначыў і вялікую стрыманасць нямецкіх інвестараў, што маюць эканамічныя сувязі з Беларуссю, пасля падзей 19 снежня, “бо для іх непрымальна тое, што тут адбылося”.

Федэральны міністр акрэсліў яшчэ адну праблему, якая тычыцца Беларусі і па якой Захад выходзіць на ўзгодненую пазіцыю – небяспеку будаўніцтва АЭС у Астраўцы. "Мы абмяркоўвалі заклапочанасць літоўскага ўраду ў сувязі з планамі будаўніцтва беларускай АЭС у 50 кіламетрах ад Вільні, якая, на нашу думку, не будзе адпавядаць міжнародным стандартам і патрабаванням... Федэральны канцлер і французскі прэзідэнт цяпер робяць захады ў адваротным кірунку, каб патрабаванні для такіх станцый былі яшчэ большыя".
 

 #
I came, I read this arctlie, I conquered.
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
jcjrronh
 
 #
mjbznm
 
 #  
 #  
 #  
 #
topamax %-O viagra fwpaxj tramadol 60595
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/